Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», яго зноў абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП («непадпарадкаваньне»).
Яго павінны былі вызваліць з Акрэсьціна ўчора раніцай, але перазатрымалі проста ў ЦІПе ў межах новай справы. Сёньня над адвакатам адбыўся чарговы суд.
Сямʼянава затрымалі на пачатку гэтага тыдня падчас «аблавы» на адвакатаў, якія працавалі з палітзьняволенымі.
Арцём Сямʼянаў, сярод іншых, абараняў Валянціна Стэфановіча, Аляксандра Францкевіча, Тацяну Кузіну, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса і шмат іншых палітвязьняў.