Пандэмія Covid-19 у сьвеце зь вялікай імавернасьцю магла адбыцца ў выніку выцечкі з кітайскай лябараторыі.
Кіраўнік офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак паведаміў пра вынікі візыту міністра замежных спраў Саудаўскай Арабіі ў Кіеў.
Людзі прайшлі маршам ад помніку Тадэвушу Касьцюшкі прайшлі па цэнтральных вуліцах Варшавы да помніка Мікалаю Капэрніку. Там адбыўся мітынг, у якім удзельнічала больш за 400 чалавек.
Украінская армія будзе гатова ўвесну перайсьці ў наступ, адной са стратэгічных мэтаў якога будзе «ўбіць клін у расейскі фронт на поўдні».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у інтэрвію тэлеканалу «Россия-1» абвінаваціў Захад у імкненьні падзяліць Расею на часткі.
Адпаведны закон 22 лютага быў ухвалены парлямэнтам Эстоніі — Рыігікогу.
Польскае выданьне Dziennik Wschodni піша, што ўжо некалькі дзён беларусы «штурмуюць крамы» ў горадзе Белай Падляскай, бо баяцца, што Польшча хутка закрые ўсе памежныя пераходы.
Кіраўнік ByPol Аляксандар Азараў кажа, што атака была з дапамогай дронаў і што ўдзельнікі апэрацыі ўжо за мяжой.
Скарга на прысуд разглядалася ў Вярхоўным судзе 24 лютага.
На будучай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна можа быць узьнятае пытаньне дапамогі Беларусі ў абыходзе санкцый супраць Расеі і Кітаю, мяркуюць аналітыкі амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).
Аднадзённая сустрэча ў порце Акаба ў Чырвоным моры, у якой прыме ўдзел дарадца прэзыдэнта ЗША па Блізкім Усходзе Брэт Макгурк, упершыню за шмат гадоў зьбярэ найвышэйшых кіраўнікоў ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі з прадстаўнікамі ключавых рэгіянальных партыяў.
Якіх бы рэвэрансаў і кніксэнаў ні рабіў афіцыйны Кіеў перад Лукашэнкам, гарантый таго, што апошні не аддасьць загаду на ўварваньне ва Ўкраіну, ніякіх няма.
Паводле яго, фармаваць народнае апалчэньне будуць мясцовыя органы ўлады, а кіраваць атрадамі — аддзяленьні ўнутраных спраў. Задачы апалчэньня ў выпадку ваеннага становішча — «абарона парадку, барацьба з бандытызмам і марадэрствам, дывэрсійна-выведвальнымі групамі».
Журналісты выданьня «Важные истории» ўстанавілі імёны і лёс дзяцей з Марыюпалю, якіх выводзілі на сцэну падчас мітынгу-канцэрту на маскоўскім стадыёне «Лужнікі» 22 лютага з удзелам Пуціна.
Расея спыніла пастаўкі нафты ў Польшчу па трубаправодзе «Дружба», паведаміў у Твітэры галоўны выканаўчы дырэктар польскай нафтаперапрацоўчай кампаніі PKN Orlen Даніэль Абайтэк.
Пад новыя экспартныя абмежаваньні ЗША патрапяць смартфоны даражэйшыя за $300 і бытавыя кавамашыны, піша РБК.
Неабходныя 3100 эўра для журналіста Tribuna. com Аляксандра Івуліна сабралі за 19 гадзін на сайце фонду BYSOL.
Дыпляматы Эўразьвязу, Чэхіі, Нямеччыны, Фінляндыі, Францыі, Польшчы, Швэцыі, Славаччыны і ЗША сустрэліся з Марынай Адамовіч, жонкай палітвязьня Міколы Статкевіча, каб выказаць салідарнасьць і заклікаць да яго вызваленьня.
Палітвязень, кандыдат тэхнічных навук, падпалкоўнік да 2020 году ўжо правёў у турме і на «хіміі» амаль 8 гадоў — гэта своеасаблівы рэкорд у палітычных прысудах.
За год вайны супраць Украіны ў Расеі ў рэестар забароненых сайтаў дадалі больш за 10 тысяч рэсурсаў, якія нібыта «дыскрэдытавалі» расейскае войска і «распаўсюджвалі фэйкі».
Паводле Латушкі, яго не задавальняе тое, што новае скліканьне Каардынацыйнай Рады працуе над зьменай стратэгіі «барацьбы з рэжымам Лукашэнкі», якое прадугледжвае магчымы дыялёг з афіцыйным Менскам, а таксама абмеркаваньне зьмякчэньня санкцый супраць Беларусі.
Пра прыняцьце 10-га пакету санкцый супраць Расеі паведаміў кіраўнік эўрапейскага зьнешнепалітычнага ведамства Жузэп Бурэль.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў уручыў самому сабе званьне Героя Чачэнскай Рэспублікі — узнагароду, якую ён сам заснаваў у лістападзе 2022 году.
У паведамленьні прэс-службы Лукашэнкі атрыманы журналістамі ўнутраны дакумэнт расейскіх уладаў, згодна зь якім Расея зьбіраецца да 2030 году акупаваць Беларусь, названы «фэйкавым укідам».
24 лютага, у гадавіну пачатку вайны Расеі супраць Украіны, ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі і трэціх краін, якія падтрымліваюць ваенныя дзеяньні РФ. Агулам пад санкцыі ЗША трапілі 200 фізычных і юрыдычных асобаў.
Пра гэта паведаміў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Для беларусак унутры краіны і за мяжой запрацаваў сэрвіс дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту oliviahelp.org. Паразмаўлялі з прадстаўніком каманды валянтэраў пра тое, як сэрвіс можа дапамагчы і колькі жанчын ужо зьвярнуліся.
На наступным тыдні Аляксандар Лукашэнка паляціць зь дзяржаўным візытам у Кітай, дзе прабудзе там з 28 лютага па 2 сакавіка, паведамляе ягоная прэс-служба.
У рамках візыту ў Вену на зімовую сэсію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з украінскай дэлегацыяй на чале са старшынём камітэту ў пытаньнях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі Вярхоўнай Рады Мікітам Патураевым.
Пагаварылі зь беларусамі ў розных месцах і сытуацыях пра тое, як яны пражылі апошні год вайны. Усім мы задалі аднолькавыя пытаньні: што яны рабілі летась 23 і 24 лютага, што найбольш памянялася ў іхным жыцьці, што яны страцілі і пра што мараць сёньня.
Што за год вайны беларусы даведаліся пра сябе і пра сьвет? Ці адгукнецца хто з грамадзкіх і палітычных дзеячоў на заклік Алеся Бяляцкага да прымірэньня? Што адбываецца зь легітымнасьцю Лукашэнкі? Ці робяць беларусы дэмакратычных поглядаў выбар паміж Ціханоўскай і Пазьняком?
Польшча прыме «неабходныя рашэньні», калі гэта будзе «апраўдана і неабходна», заявіў прэсавы сакратар польскага міністра — каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын, камэнтуючы магчымасьць закрыцьця Польшчай мяжы зь Беларусьсю.
Калі расейскія вайскоўцы «паспрабуюць з Беларусі сюды зайсьці», то «тут усе і застануцца, ніякіх сумневаў няма», заявіў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Сяргей Дэйнэка.
Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб наданьні грамадзянства РФ прарасейскаму прапагандысту з Францыі Адрыяну Боке.
Віталь Жук, шматдзетны тата, адбыў тэрмін у бабруйскай калёніі за «абразу Лукашэнкі» і разам з жонкай і дзецьмі зьехаў за мяжу. 23 лютага ён атрымаў паведамленьне ад мясцовага міліцыянта, што іх кватэру і маёмасьць забірае дзяржава.
Пра гадавіну вайны Расеі супраць Украіны, віну і адказнасьць расейцаў, галасаваньне ў ААН супраць вываду войскаў і шанцы Беларусі на вызваленьне пасьля перамогі Ўкраіны гаворым з украінскім і расейскім журналістам, тэлевядоўцам, былым кіраўніком НТВ Яўгеніем Кісялёвым, які жыве ва Ўкраіне.
Кітай мае намер пастаўляць расейскаму войску дроны-камікадзэ сваёй вытворчасьці.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла перад Пастаянным камітэтам АБСЭ, у які ўваходзяць усе кіраўнікі ўсіх дэлегацый. Пасьля пачатку яе прамовы залю пакінулі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных і «сэнатар» Сяргей Рачкоў.
Амэрыканская выведная супольнасьць прагназуе, што найбольш імаверны сцэнар — гэта вайна на зьнясіленьне. Каб гэтага не адбылося, Стывэн Пайфэр раіць як мага хутчэй даць Украіне ваенную дапамогу.
Як адзначаецца ва ўхваленым законапраекце, зьмены абумоўленыя патрабаваньнямі нацыянальнай бясьпекі.
На сэсію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Вену прыбылі дзьве беларускія дэлегацыі. Праўладную ўзначальвае дэпутат Андрэй Савіных, а дэмакратычную — Сьвятлана Ціханоўская.
Карэспандэнтка Свабоды распытала людзей на вуліцах Кіева пра стаўленьне да Беларусі і беларусаў.
Новы пакет закране фізычных і юрыдычных асобаў, адказных за незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расею.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Польшча першай накіравала ва Ўкраіну сучасныя нямецкія танкі.
Ціханоўская зьвярнулася да аўстрыйскіх дэпутатаў: «Без свабоднай Беларусі пастаянная пагроза Ўкраіне і Эўропе застанецца».
Беларус Алег Осіпаў перабраўся ва Ўкраіну ў 2020 годзе, бо ў Беларусі на яго завялі крымінальныя справы за пратэсты.
Сярод абавязкаў дыплямата — кантакты зь беларускай апазыцыяй за мяжой і назіраньне за падзеямі ў Беларусі. Эстонія цяпер ня мае пасла ў Менску, у яе амбасадзе ў Беларусі цяпер мінімальны штат.
Беларускі мастак Андрэй Дурэйка зь Дзюсэльдорфу разам з калегам Томасам Нoйманам ў каапэрацыі з Antiwarcoalition.art, плятформай, заснаванай беларускімі і ўкраінскімі дзеячамі культуры, у гадавіну пачатку вайны адкрыў у Нямеччыне антываенную выставу.
Сяргей Дэйнэка расказаў, як сустракаўся з Анатолем Лапо і даваў яму паслухаць перахопы размоў расейскіх вайскоўцаў. «Ён пабляднеў, потым стаў чырвоным, потым зялёным, абяцаў, што ў той жа вечар зробіць даклад Лукашэнку. Ну а далей мы ўжо бачылі, што адбывалася».
Загрузіць яшчэ