Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскі прапагандыст з Францыі, аўтар фэйкаў пра Бучу, атрымаў грамадзянства РФ


Адрыян Боке
Адрыян Боке

Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб наданьні грамадзянства РФ прарасейскаму прапагандысту з Францыі Адрыяну Боке.

Боке вядомы тым, што абвінавачваў Украіну ў ваенных злачынствах, запэўніваў, што масавыя расстрэлы цывільных жыхароў Бучы былі інсцэніроўкай, і пытаўся ў прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона, ці разумее той, што Францыя пастаўляе зброю нэанацыстам.

У верасьні мінулага года Боке заявіў, што ў Стамбуле на яго ўчынілі замах. Ён абвінаваціў у гэтым Службу бясьпекі Ўкраіны. Француз сьцьвярджаў, што «гаварыць праўду стала злачынствам у Эўропе».

Пасьля гэтага прарасейскі прапагандыст зьвярнуўся ў МУС РФ з просьбай даць яму палітычны прытулак.

У пачатку красавіка мінулага года журналісты і ўкраінскія ўлады паведамілі аб дзясятках загінуўшых людзей на вуліцах горада Буча на паўночным захадзе ад Кіева. Фатаграфіі загінулых у цывільным адзеньні, часам са зьвязанымі рукамі, апублікавалі Reuters, УНІАН, AFP.

Мінабароны Расеі назвала фатаграфіі і відэаматэрыялы з забітымі цывільнымі жыхарамі ў Бучы пад Кіевам «чарговай правакацыяй» і «пастаноўкай кіеўскага рэжыму для заходніх СМІ». А кіраўнік СК Расеі Бастрыкін даручыў праверыць паведамленьні аб масавых забойствах у Бучы на прадмет «фэйкаў» аб расейскім войску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG