Менскі абласны суд 1 сакавіка пачне разгляд крымінальнай справы былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта, былога чыноўніка і дыплямата Валерыя Цапкалы, паведамляе прэсавая служба Вярхоўнага суда.
У апісаньні адзначаецца, што ў жыльля ёсьць «абмежаваньні ў распараджэньні нерухомай маёмасьцю», якія «будуць зьнятыя аддзелам прымусовага выкананьня па выніках продажу лота».
Думаю, Лукашэнку цікавілі пляны Крамля адносна вайны ва Ўкраіне. Можна меркаваць, што Крэмль ня ставіць Лукашэнку ў вядомасьць, як далей Масква мяркуе выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю ў мэтах вайны супраць Украіны.
Чым Лукашэнка абяцаў дапамагаць Пуціну? Чыёй была ідэя запрасіць у Беларусь прэзыдэнта ЗША Байдэна? Што азначае адказ Лукашэнкі на падзяку Пуціну за прыезд : «Як я мог не прыехаць?»
На Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі адбылася сустрэча дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай з новаабраным прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Павэлам.
Сьвятлана Ціханоўская з дэлегацыяй Офіса і Аб’яднанага пераходнага кабінэта правяла сустрэчу з канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам.
Міжнародная сетка журналістаў OCCRP апублікавала расьсьледаваньне пра групу кібэрнаёмнікаў — былых супрацоўнікаў ізраільскіх спэцслужбаў, якія ўмешваюцца ў выбары і займаюцца дэзінфармацыяй па ўсім сьвеце: для гэтага яны нават распрацавалі спэцыяльнае праграмнае забясьпячэньне.
Прадстаўнік «Рабочага руху» Юры Рававы камэнтуе жорсткія прысуды, вынесеныя фігурантам справы «Рабочага руху» Гомельскім абласным судом 17 лютага, у дэталях расказвае пра кожнага асуджанага, а таксама пра тое, якім чым спэцслужбы змаглі арыштаваць актывістаў.
Саюзьнікі, якія валодаюць рэсурсамі для пастаўкі танкаў ва Ўкраіну, павінны дзейнічаць хутка, заявіў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, дадаўшы, што Бэрлін акажа вялікую дапамогу, каб заахвоціць сваіх партнэраў.
Кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта заявіў, што перадаў беларускаму боку просьбу не рабіць захадаў, якія могуць прывесьці да зацягваньня або пашырэньня вайны ва Ўкраіне.
Насьце Лойцы прад’явілі абвінавачаньне ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўным удзеле ў іх» (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і «распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці» (арт. 130 КК).
14 лютага стала вядома пра затрыманьне дырэктара «Белшыны» Андрэя Бунакова. Глядзім, што зараз адбываецца з буйным вытворцам беларускіх шынаў.
Цяпер грузавыя аўтамабілі і цягачы, зарэгістраваныя ў Польшчы, змогуць уяжджаць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і пакідаць яе выключна на беларуска-польскім участку мяжы.
У сьнежні 2022 году для грамадзян Беларусі і Расеі, якія афармляюць дакумэнты на атрыманьне нацыянальнай візы ці дазвол на жыхарства ў Літве, увялі спэцыяльную праверку ў выглядзе анкеты з пытаньнем аб стаўленьні да вайны ва Ўкраіне.
Зяленскі паведаміў, што ўкраінскае войска вызваліла з расейскай акупацыі 1891 населены пункт, захоплены з пачатку ўварваньня ва Ўкраіну.
Валерыя Чарнаморцава, асуджаная на 2,5 года «хатняй хіміі», цяпер у бясьпецы. Яна расказала «Вясьне» пра ўмовы затрыманьня і знаходжаньня ў менскім СІЗА-1, апавяла, як бачыла там Марфу Рабкову і Алеся Бяляцкага.
Замежныя журналісты ўпершыню за год вайны ва Ўкраіне змаглі пабываць на беларуска-ўкраінскай мяжы з боку Беларусі.
Расейскага прапагандыста завочна пакаралі 5 гадамі пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Ўкраіны.
Раней у прэс-службе Лукашэнкі паведамілі, што падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца тэмы бясьпекі і абароны, пытаньні эканамічнага, а таксама вайсковага і палітычнага характару.
Адказваюць, што гэта не адносіцца да пытаньняў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны.
Эўра каштуе ўжо 3 беларускія рублі.
Ціханоўская прыбыла на Мюнхэнскую канфэрэнцыю па бясьпецы, 17 лютага яна ўжо сустрэлася зь Ільвай Югансан, камісаркай унутраных справаў Эўракамісіі.
Мінабароны Беларусі вывела вайсковую тэхніку на Кастрычніцкую плошчу да Палаца Рэспублікі ў Менску.
У Кіеве ня раз заяўлялі, што могуць правесьці ваенную апэрацыю па вяртаньні Крыма, анэксаванага Расеяй ў 2014 годзе.
Чаму хунта можа быць ня самым кепскім варыянтам? Ці ёсьць плян вызваленьня Беларусі? І ці магчымая мірная рэвалюцыя? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны прадстаўнік палку Каліноўскага і руху «Супраціў» Зьміцер Шчыгельскі.
Прыгаворанага да сьмерці жыхара Слуцка (Менская вобласьць) Віктара Скрундзіка расстралялі 16 ліпеня 2022 года, сьведчаць дакумэнты, атрыманыя кампаніяй «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня».
Саэйма Латвіі ўхваліла ў канчатковым чытаньні зьмены ў закон аб падтрымцы цывільнага насельніцтва Ўкраіны, якія прадугледжваюць магчымасьць бязвыплатнай перадачы транспартных сродкаў, што належаць дзяржаве, ва ўласнасьць ураду Ўкраіны.
З боку Ўкраіны — акопы, з боку Польшчы — адзін памежны пераход для пасажыраў. Як перасекчы беларускую мяжу. МАПА
Такое рашэньне было прынята 8 лютага. Песьню «Экстрэміст» напісаў і выканаў лідэр берасьцейскай панк-групы «Дай дарогу!» Юры Стыльскі.
Спартоўцы з ЗША, Канады, Чэхіі, Ірландыі і Швэцыі абʼявілі пра байкот чэмпіянату сьвету ў боксе, які павінен прайсьці 1–14 траўня сёлета ў Ташкенце.
Модульныя ложкі вельмі прыдатныя для працы з параненымі і ва ўмовах эвакуацыі.
Блогера судзяць па дзевяці артыкулах Крымінальнага кодэксу, але ў СІЗА ён адседзеў менш за месяц. Разьбіраліся, як такое магчыма.
Міністэрства здароўя пастановай № 25 ад 3 лютага зьмяніла пералік захворваньняў, якія нясуць небясьпеку для здароўя насельніцтва.
На тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласьці 17 лютага пройдуць вучэньні па праверцы гатоўнасьці дзяржаўных органаў да рэагаваньня і ўзаемадзеяньня на акты тэрарызму, паведаміла газэта «Маяк».
У студзені 2023 года аб'ём прамысловай вытворчасьці ў бягучых цэнах склаў 14,1 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 4,1% менш, чым у студзені 2022 года, сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі спадзяецца, што Беларусь ня будзе ўдзельнічаць у вайне ва Ўкраіне.
Якія высновы можна зрабіць з прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнкі? Ці пашлюць беларусаў ваяваць? Што азначаюць яго словы пра магчымасьць міру, заключанага з удзелам украінскіх вайскоўцаў? Навошта ён запрасіў у Менск Джо Байдэна?
Прадэманстраваная беларускім народам прыхільнасьць да свабоды і дэмакратыі зьяўляецца крыніцай вялікага натхненьня, гаворыцца ў заяве Эўрапейскай камісіі.
Украіна і Расея правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі, у выніку якога дадому вярнуліся 101 расеец і 101 украінец. Аб гэтым паведамляюць Мінабароны РФ і кіраўнік офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда камэнтуе апошнія выказваньні Лукашэнкі, тлумачыць, як цяпер ва Ўкраіне ставяцца да нелегітымнага кіраўніка Беларусі, і прапануе беларусам менш рэагаваць на заявы розных дарадцаў.
У Менску пачалі судзіць аўтараў тэлеграм-каналу NEXTA Сьцяпана Пуцілу, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Першых двух завочна, а Пратасевіча вочна, ён пад хатнім арыштам.
У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада разглядаюць справу «Рабочага руху». Сярод фігурантаў — былы юрысконсульт заводу «Палімір» ААТ «Нафтан» Аляксандар Капшуль. Паразмаўлялі зь яго былым калегам.
Як бы Лукашэнка ні выпраменьваў упэўненасьць, але жыць за жалезнай заслонай няўтульна, некамфортна. Супярэчнасьць паміж вобразам дасьведчанага палітыка сусьветнага маштабу і статусам міжнароднага ізгоя павялічваецца. І становіцца ўсё больш відавочнай.
Супрацоўніцу ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» затрымалі на 72 гадзіны, паведамілі ў выданьні.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пракамэнтаваў рашэньне Літвы спыніць узаемадзеяньне зь беларускімі мытнымі і памежнымі ведамствамі.
Хрыста Грозеў вырашыў не вяртацца ў Аўстрыю, дзе жыў 20 гадоў.
У Беларусі сёньня налічваецца пад 1450 палітычных вязьняў, і іх колькасьць павялічваецца, прычым доступу да іх ня маюць ні сямейнікі, ні чальцы дыпляматычнага корпусу альбо назіральнікі. У зьняволеньні знаходзяцца 33 прадстаўнікі СМІ.
Такім чынам, паводле дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі 1447 чалавекі знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы кажуць, што палітвязьняў яшчэ больш.
Раней Польшча закрыла памежны пераход у Баброўніках (Бераставіца зь беларускага боку), фактычна рэагуючы на прысуд Анджэю Пачобуту.
Загрузіць яшчэ