Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік украінскай выведкі: Украіна ўвесну будзе гатовая наступаць на поўдні


Вадзім Скібіцкі, архіўнае фота
Вадзім Скібіцкі, архіўнае фота

Украінская армія будзе гатова ўвесну перайсьці ў наступ, адной са стратэгічных мэтаў якога будзе «ўбіць клін у расейскі фронт на поўдні».

Пра гэта заявіў намесьнік начальніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі ў інтэрвію нямецкім СМІ, — паведамляе DW.

Скібіцкі падкрэсьліў, што час пачатку наступленьня залежыць ад шэрагу фактараў, у тым ліку і ад паставак зброі з Захаду.

Паводле ягоных слоў, у той час як адной з галоўных мэтаў наступу будзе парушэньне зносін паміж тэрыторыяй Расеі і анэксаваным Крымам, ня выключаныя і ўдары па складах зброі на расейскай тэрыторыі, у тым ліку ў Белгарадзкай вобласьці. Скібіцкі падкрэсьліў, што адтуль вядуцца атакі на Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG