Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вальфовіч: членам «Народнага апалчэньня» выдадуць стралковую зброю


Аляксандар Вальфовіч
Аляксандар Вальфовіч

Паводле яго, фармаваць народнае апалчэньне будуць мясцовыя органы ўлады, а кіраваць атрадамі — аддзяленьні ўнутраных спраў. Задачы апалчэньня ў выпадку ваеннага становішча — «абарона парадку, барацьба з бандытызмам і марадэрствам, дывэрсійна-выведвальнымі групамі».

Старшыня Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч у этэры «Беларусь 1» расказаў, як будзе разбудавана так званае «Народнае апалчэньне», праект аб якім днямі абмяркоўвалі з удзелам Лукашэнкі.

«Ім будзе выдадзена стралковая зброя. Зброя будзе захоўвацца пры іх. Жыць яны будуць і харчавацца дома», — сказаў Вальфовіч.

Прымаць рашэньне аб тым, каго браць у апалчэньне, будуць кіраўнікі мясцовай улады: старшыні абласных, раённых выканкамаў і гэтак далей. У іх будзе «шырокае поле магчымасьцяў» у прыняцьці рашэньня аб тым, ці можна выдаваць чалавеку зброю. Паводле яго, у гэтае апалчэньне будуць браць і жанчын, калі яны будуць адпавядаць патрабаваньням.

«Будуць вывучаныя катэгорыі грамадзян», — абяцае кіраўнік Савету бясьпекі.

Звальняцца з працы для нясеньня службы ў апалчэньні не патрабуецца, але па рашэньні мясцовага кіраўніка яны будуць на нейкі час вызваляцца ад працы для выкананьня абавязкаў у дружынах. Заробак пры гэтым будзе захоўвацца.

Пры гэтым служба ў апалчэньні не вызваляе грамадзяніна ад вайсковай службы: пры неабходнасьці тыя, хто да яе прыдатны, могуць быць мабілізаваныя і ў войска.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG