Урад Вялікай Брытаніі плянуе перадаць 2,3 мільярда фунтаў стэрлінгаў, атрыманых расейскім мільярдэрам Раманам Абрамовічам ад продажу лёнданскага футбольнага клюбу «Чэлсі», у фонд дапамогі ахвярам вайны ва Ўкраіне, паведамляе The Telegraph са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе.
Пераклад Джыма Дынглі кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» трапіў у лік 15 кніг, уганараваных прэміяй Ангельскага ПЭНу PEN Translates за найлепшы пераклад году.
Прадстаўніца Дзярждэпартамэнта ЗША Робін Даніган на сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай у Вільні заявіла, што Злучаныя Штаты прызначаць спэцпасланьніка па Беларусі.
Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) у канцы кастрычніка 2022 года падрыхтавала зварот у Міжнародны крымінальны суд (МКС) у дачыненьні да Польшчы.
Экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі, які застаецца пад вартай і знаходзіцца ў тбіліскай клініцы Vivamedi, перавялі ў рэанімацыю ў сувязі з пагаршэньнем стану здароўя, паведаміў у аўторак яго прэс-сакратар Георгі Чаладзэ.
Аляксандар Апейкін, выканаўчы дырэктар Фонду спартовай салідарнасьці, тлумачыць, чаму нельга ўспрымаць перамогу Сабаленкі як дасягненьне Беларусі, вызначае крытэрыі, паводле якіх беларускі ці расейскі спартовец можа быць дапушчаны да Алімпіяды.
Ініцыятыва dissidentby паведаміла, што сёньня выйшлі на волю палітвязьні Аляксандр Мілашэўскі і Андрэй Пятроўскі.
Дэпутат Вярхоўнай Рады, кіраўнік дэпутацкага аб‘яднаньня «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка камэнтуе рашэньне уладаў Беларусі аб прызнаньні яго сацсетак у Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Робін Данігэн, намесьніца памочніка дзяржсакратара ЗША, якая адказвае за дыпляматыю ва Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропе, паразмаўляла з Радыё Свабода падчас візыту ў Вільню.
Беларускія чыноўнікі цяпер змогуць прызначаць у кампаніі з замежным капіталам зьнешняе кіраўніцтва. Глядзім, як гэта можа працаваць і чым можа нашкодзіць.
Студэнцкія арганізацыі БДУ, якія займаюцца падрыхтоўкай розных імпрэз, атрымалі распараджэньне ад рэктарата — сёлета ніякага сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна.
Кірыла Буданаў заявіў, што ва Ўкраіне цяпер ваююць 326 тсяч расейскіх салдатаў.
Блогер зь Бярозы Аляксандар Кабанаў адбыў трохгадовае зьняволеньне. У сьнежні ён выйшаў на волю з магілёўскай турмы №4. У канцы студзеня Аляксандар пераехаў у Вільню.
На працягу апошніх двух гадоў карупцыя ў Беларусі ўзрасла.
Апошнія навіны з суду Ленінскага раёну Менску, дзе больш за тры тыдні ідзе разгляд крымінальнай «справы „Вясны“».
30 студзеня Савет Рэспублікі ўхваліў скасаваньне пагадненьня з Францыяй у галіне культуры і навукі.
Варшава ўжо пачала выдаваць спэцыяльныя праязныя дакумэнты беларусам, якія страцілі пашпарты і знаходзяцца ў Польшчы на гуманітарных падставах.
Раней Аляксей Ганчарэнка прапанаваў абвесьціць Беларусь «часова акупаванай тэрыторыяй».
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца зь дзяржаўным візытам у Зымбабвэ.
Толькі за мінулы тыдзень 23-29 студзеня 2023 году сілавікі затрымалі трох музыкаў.
У Пружанскім раёне (Берасьцейская вобласьць) недалёка ад мяжы з Польшчай беларускія сілавікі знайшлі «мёртвае цела ўцекача арабскай нацыянальнасьці», паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэта.
Невядома, ці прызнаў асуджаны сваю віну. Цяпер правесьці незалежную праверку факту ягонай датычнасьці да падпалу немагчыма.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што наступ расейскіх войскаў у Луганскай і Данецкай абласьцях зьяўляецца найбольш імаверным сцэнаром баявых дзеяньняў у наступныя месяцы.
Зноў зьявяцца вуліцы Леніна, Крупскай, Дзяржынскага, Варашылава, Арджанікідзэ, Чапаева.
Камітэт палічыў «паклёпніцкімі» некаторыя заявы Ўкраіны на адрас арганізацыі.
Адсутнасьць якога-небудзь кантролю над уладай Пуціна дазволіла яму беспакарана рэалізоўваць свае геапалітычныя амбіцыі.
Прадстаўніца Дзярждэпартамэнта ЗША Робін Даніган на сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай у Вільні заявіла, што Злучаныя Штаты будуць і далей аказваць падтрымку беларускай дэмакратыі і сувэрэнітэту краіны.
Прэзыдэнт Джо Байдэн заявіў, што ЗША ня будуць адпраўляць ва Ўкраіну зьнішчальнікі F-16, аб пастаўцы якіх напярэдадні папрасіў украінскі міністар абароны.
Тэракт адбыўся ў мячэці ў пакістанскім горадзе Пешавары.
Штотыдзень у розных раёнах Беларусі дзяржаўныя службоўцы, дэпутаты і мясцовае начальства праводзяць адкрытыя прыёмы грамадзян. Іх запрашаюць выказацца пра жыцьцёвыя праблемы. Некаторыя рэгіянальныя выданьні публікуюць і самі скаргі да ўладаў. Мы сабралі некаторыя зь іх з розных рэгіёнаў краіны.
Міжнародная ізаляцыя Беларусі стварае такі вонкавы кантэкст, на тле якога ўлады мусяць ладзіць усё больш экзатычныя крокі, каб стварыць нейкую хоць вонкава пазытыўную карціну. Гэта пра візыт Лукашэнкі ў Зымбабвэ.
З наступнага месяца вырастуць пэнсіі, падаткі для ІП, а школьнікам трэба будзе вырашыць, які выпускны экзамэн яны будуць здаваць.
Улады Францыі і Аўстраліі дамовіліся аб сумеснай вытворчасьці снарадаў калібру 155 мм для Ўзброеных сілаў Украіны, паведамляе агенцтва France 24.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітры Пяскоў назваў хлусьнёй словы былога прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана аб пагрозах зброяй ад расейскага лідэра ў тэлефоннай гутарцы ў лютым.
Украінскі палітоляг беларускага паходжаньня, экспэрт Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч у эфіры Свабоды Premium кажа, што цяпер ніхто ня мае легітымнасьці выступаць ад імя беларукага народу, разважае пра палітычныя амбіцыі аб’яднаньняў беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал палку
Старшыня Камітэту ў замежных справах Палаты прадстаўнікоў ЗША Майк Маккол пракамэнтаваў заяву генэрала Майка Мінігана пра тое, што ў найбліжэйшыя два гады магчымая вайна ЗША з Кітаем.
Абедзьве кампаніі ўдзельнічалі ў рэалізацыі ў Мікалаеўскай вобласьці ініцыяванай прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім праграмы «Вялікае будаўніцтва».
У Вуглядары да поўнамаштабнага расейскага ўварваньня жылі каля 20 тысяч чалавек. Цяпер у горадзе застаюцца сотні мірных жыхароў.
Прынамсі 32 чалавекі загінулі ў выніку выбуху ў мячэці ў пакістанскім горадзе Пешавары.
25 студзеня Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях прыняла праект закону «Аб зьмене законаў у пытаньнях дзейнасьці палітычных партый і іншых грамадзкіх аб’яднаньняў».
Польшча хоча, каб Украіна стала сябрам Эўрапейскага Зьвязу празь некалькі гадоў, але для гэтага патрэбна перамога ў вайне.
На вайну ва Ўкраіну Максім Зязюльчык трапіў праз тры дні пасьля вучэньняў на палігоне «Трыгуляй» у Тамбоўскай вобласьці Расеі. Кулямёт, зь якім яго затрымалі ўкраінцы, перададуць у крыміналістычны цэнтар.
Пераклад, які ў асноўным рабіўся ў няволі, выйшаў асобнай кнігай пад назвай «Добры доктар Будзь-Здароў».
«Гэты кірунак досыць напружаны, бо Беларусь не спыняе падтрымк іРасеі ў вайне, якую яна разьвязала супраць Украіны».
Яўген Міхасюк сьцьвярджае, што быў у палку Каліноўскага зь першых месяцаў яго стварэньня, але выйшаў адтуль праз пазыцыю кіраўніцтва.
Арына Сабаленка перамагла на Australian Open пад белай плямай на месцы нацыянальнага сьцяга: дэманстраваць сымболіку лукашэнкаўскай Беларусі і пуцінскай РФ на тэнісных спаборніцтвах цяпер забаронена з прычыны агрэсіі Пуціна і Лукашэнкі супраць Украіны.
Гэта гісторыя лекара Аляксандра Трафімава з Баранавічаў. Ён больш за 10 гадоў працаваў на «хуткай». Вядзе блог на 8 тысяч падпісчыкаў, Сутыкнуўся зь перасьледам і звольніўся. Ужо два месяцы сям’я Трафімавых жыве ў Польшчы.
Тым часам ідуць моцныя баі на Данбасе.
«Нават шакуе, што даводзіцца пераконваць міжнародных спартовых бюракратаў адмовіцца ад якой-небудзь падтрымкі дзяржавы-тэрарысткі», — заявіў Зяленскі.
Загрузіць яшчэ