Расейскія войскі працягваюць спробы цалкам заняць Данецкую і Луганскую вобласьці, гаворыцца ў вечаровай зводцы Генштабу Ўзброеных сіл Украіны 9 лютага.
Абʼяднаны пераходны кабінэт, створаны летась 9 жніўня з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай, даў справаздачу аб першых шасьці месяцах сваёй работы.
Аляксандар Лукашэнка зрабіў чарговыя кадравыя прызначэньні ў вйасковым блёку. Адпаведныя ўказы ён падпісаў 9 лютага, паведамляе прэс-служба.
Свабода кіруецца правілам не цытаваць выказваньні, невядома якім спосабам атрыманыя ад чалавека, які знаходзіцца ў зьняволеньні.
Польшча заўтра, 10 лютага, у 12.00 закрывае памежны пераход зь Беларусьсю ў Баброўніках. Цяпер будзе працаваць толькі адзін з шасьці пунктаў пропуску паміж Беларусьсю і Польшчай — празь Берасьце.
Бізнэсоўца затрымалі за антываенныя допісы ў фэйсбуку, якія быццам бы «абражалі Лукашэнку».
Камітэт замежных спраў, абароны і бясьпекі Сэнату Чэскай Рэспублікі на чале з сэнатарам Паўлам Фішарам прыняў пастанову адносна рэпрэсій у Беларусі супраць грамадзянскай супольнасьці.
Кампанія British American Tobacco (BAT) анансавала, што ў 2023 годзе мае намер завяршыць працэс перадачы свайго бізнэсу ў Беларусі і Расеі. Як канкрэтна плянуюць гэта зрабіць, не ўдакладняецца.
«Расея павінна заплаціць за руйнаваньні і пралітую кроў», — заявіла прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен.
«Я хачу выказаць падзяку фондам, якія нам дапамагалі, неабыякавым беларусам. Нашай сям’і дапамога ішла адусюль! Цяпер будзем уладкоўвацца ў Італіі». Былы палітвязень Віталь Жук узьяднаўся зь сям’ёй у Італіі.
Польскі дысыдэнт, грамадзкі дзеяч, заснавальнік і галоўны рэдактар буйнога польскага выданьня Gazeta Wyborcza Адам Міхнік выказаўся пасьля суровага выраку палітзьняволенаму Анджэю Пачобуту.
Пагаварылі зь беларусамі, якія пэрыядычна езьдзяць у Польшчу, пра тое, што для іх зьменіцца пасьля закрыцьця польска-беларускага пункту пропуску Баброўнікі — Бераставіца.
Пакуль што невядомая рэакцыя Малдовы на гэтую заяву Ўладзіміра Зяленскага.
Многіх адвакатаў з 2020 году пазбавілі ліцэнзіі, некаторых пакаралі ў судовым парадку.
Ці прадоўжыць Кабінэт працу і ці вырасьлі палітычна яго асобныя прадстаўнікі? Адказвае аналітык Арцём Шрайбман.
Візыт Уладзіміра Зяленскага ў Брусэль пачаўся з выступу перад дэпутатамі Эўрапарлямэнту, які ён пачаў са слоў «Слава Ўкраіне!». І ўсе эўрапейскія дэпутаты адказалі: «Героям слава!».
Беларус удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі ў Польшчы. Падставай для затрыманьня стаў вышук у Беларусі.
Рашэньне пачне дзейнічаць з 10 лютага 2023 году. Фактычна адзіным даступным для беларусаў застанецца памежны пераход з Польшчай у Берасьці.
9 лютага адбыліся спрэчкі бакоў у справе «Вясны», пракурор Аляксандар Кароль запрасіў яе фігурантам вялікія тэрміны. Расказваем, што вядома пра гэтага пракурора.
У круглым стале на тэму «Беларуская плятформа: публічная размова аб будучыні» ўзялі ўдзел экспэрты, палітолягі, а таксама беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Ўкраіны.
Сайт быў заблякаваны 1 год і 40 дзён. Гэта ўжо другі выпадак, калі ўлады адкрываюць доступ да заблякаванага раней выданьня.
Гістарычны парадокс: дзяржавы, якія падазравалі ў намеры распаліць на абшарах былога СССР рэгіянальныя ядзерныя войны, праявілі надзвычай высокую ступень палітычнай адказнасьці (пасьля іх ад атамнай зброі не адмаўляўся ніхто).
«Кібэрпартызаны» ўзламалі ўнутраную сетку «Галоўнага радыёчастотнага цэнтру» (уваходзіць у структуру «Роскомнадзора») і сьпісалі адтуль каля 1,2 тэрабайта дадзеных.
Колькі будзе каштаваць кватэра ў Менску, Варшаве, Вільні і Рызе і дзе будзе таньней.
Зяленскі наведаў Парыж адразу пасьля візыту ў Вялікую Брытанію.
Рэпрэсіі супраць беларусаў па палітычных матывах працягваюцца.
Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, палітоляг Пётра Рудкоўскі адказвае на пытаньне, навошта Лукашэнку спатрэбілася кіроўная партыя, аналізуе, ці сьведчыць гэта пра новую вагу чыноўнікаў, і прагназуе, колькі партый застанецца пасьля перарэгістрацыі.
Невядомыя з бэджамі камісіі для працы з ахвочымі вярнуцца ў Беларусь прыйшлі да сваякоў гомельскага актывіста Барыса Анікеева, які пражывае за мяжой.
Прэзыдэнт кампаніі, якая кіруе спадарожнікавым інтэрнэт-сэрвісам Starlink, паведаміла, што выкарыстаньне ўкраінскімі вайскоўцамі сэрвісу ў наступальных мэтах не прадугледжана пагадненьнем з уладамі краіны.
Экстрадыцыя адбылася пры садзейнічаньні «Інтэрпола», паведаміла Генпракуратура Казахстана.
Беларускі журналіст польскага паходжаньня прыгавораны ў Беларусі да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.
Урад Расеі абмяркоўвае з буйным бізнэсам аднаразовы «добраахвотны» ўзнос у бюджэт.
Паводле вынікі апытаньня аб узроўні валоданьня кіяўлян украінскай мовай, праведзеным у дадатку «Кіеў Лічбавы», высьветлілася, што 33,3% жыхароў сталіцы перайшлі на ўкраінскую мову зносін падчас вайны.
Белы дом 8 лютага катэгарычна адкінуў паведамленьне, нібыта выбуховыя прыстасаваньні пад расейскі газаправод «Паўночны паток — 2» заклалі ў чэрвені 2022 году вадалазы Вайскова-марскіх сіл ЗША.
Зьнешнепалітычная служба Эўразьвязу апублікавала даклад аб дэзінфармацыі і маніпуляцыі фактамі ў сусьветнай інфармацыйнай прасторы ў 2022 годзе, у якой назвала Расею галоўнай краінай-дэзінфарматарам году.
Разам з заснавальнікам кампаніі ByHelp і сузаснавальнікам ініцыятывы BySol Аляксеем Лявончыкам абмяркоўваем, на каго разьлічаная ініцыятыва ўладаў стварыць камісію для працы зь беларусамі, якія хочуць вярнуцца на радзіму.
«Каханьне, дабрыня, вера ў шчасьлівую будучыню і чаканьне шалёнай радасьці — як гэтая сумесь можа не спрацаваць?» Жонка палітвязьня, журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка Алеся падзялілася ў фэйсбуку цікавымі фрагмэнтамі ягоных лістоў.
Прадстаўніца Генпракуратуры Анжаліка Курчак расказала пра першы зварот у «камісію па вяртаньні зьбеглых». Яна пракамэнтавала першы эмэйл такім чынам:
У Беларусі на гэты момант зарэгістраваныя 15 палітычных партый. З прычыны масавых рэпрэсій яны ня могуць ажыцьцяўляць дзейнасьць. Але неўзабаве ў краіне можа застацца ўсяго некалькі партый.
Абʼяднаная сьледчая група ў Нідэрляндах лічыць Уладзіміра Пуціна адказным за крушэньне авіялайнэра, зьбітага ў 2014 годзе над Украінай. Імёны новых падазроных не назвалі.
МЗС Польшчы назвала несправядлівым прысуд журналісту Анджэю Пачобуту і чарговым разам адзначыла, што працягне аказваць падрымку палітзьняволенаму.
Каардынацыйная рада, якая ўтварылася першапачаткова ў Менску, зазнала перасьлед уладаў. Частка людзей, як Марыя Калесьнікава, Максім Знак і іншыя, апынуліся за кратамі, частка выехала за мяжу, яшчэ частка спыніла палітычную дзейнасьць.
Па запрашэньні сьпікера Сэнату дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінэту 8 лютага ўзялі ўдзел у слуханьнях Сэнату Польшчы.
Суд Савецкага раёну ў Менску абавязаў Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (BIC) даць абвяржэньне на сваім ютуб-канале. Журналісты ўдакладнілі, ці маюць апублікаваць яго на канале, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім? Для судзьдзі гэта стала сюрпрызам.
Нямецкі дэпутат ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Пэтр Быстран у канцы 2022 году зьдзейсьніў візыт у Беларусь, утаіўшы гэты факт ад старшыні Бундэстагу і грамадзкасьці.
Беларуская рада культуры апублікавала «чорны спіс» выканаўцаў, створаны сілавікамі.
Вядомага журналіста і аднаго зь лідэраў Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута абвінавацілі сярод інашага ў «закліках да санкцыяў» і «ў зьдзяйсьненьні дзеяньняў для рэабілітацыі нацызму».
Але рэальныя лічбы страт цывільнага насельніцтва Ўкраіны ад расейскай ваеннай агрэсіі могуць быць значна вышэйшыя.
Гэта першы візыт Уладзіміра Зяленскага ў Вялікую Брытанію пасьля пачатку вайны і другая замежная паездка.
Ад магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі каля 23 мільёнаў чалавек. Па зьвестках на раніцу 8 лютага ахвярамі сталі звыш 7 тысяч. Свабода пагутарыла з беларусамі, якія перажылі землятрус.
Загрузіць яшчэ