Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Dziennik Wschodni: Беларусы «штурмуюць» польскія крамы, бо баяцца закрыцьця мяжы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Польскае выданьне Dziennik Wschodni піша, што ўжо некалькі дзён беларусы «штурмуюць крамы» ў горадзе Белай Падляскай, бо баяцца, што Польшча хутка закрые ўсе памежныя пераходы.

Як адзначае выданьне, беларусы могуць разьлічваць у Польшчы на «такс фры», гэта значыць магчымасьць вяртаньня падатку за тавары, набытыя ў Польшчы і вывезеныя за межы Эўразьвязу ў асабістым багажы. Умовай зьяўляецца дакумэнт, які пацьвярджае такі вываз і набыцьцё тавару мінімум на 200 злотых у аднаго прадаўца.

Dziennik Wschodni цытуе чытачоў, якія расказваюць, што ў крамах натоўпы людзей зь Беларусі, а большасьць машын на стаянках — зь беларускімі нумарамі.

Агулам на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску, але цяпер толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў. 10 лютага прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што не выключае закрыцьця іншых пераходаў зь Беларусьсю.

«Прычына гэтага — узмацненьне церцяў зь Беларусьсю. Расея, Крэмль ставяцца да Беларусі як да свайго інструмэнту. Яна грае крамлёўскую музыку. Гэта для нас, для Ўкраіны і Эўропы — больш і больш небясьпечныя паводзіны і больш і больш небясьпечны фэномэн. Мы паслалі вельмі моцны сыгнал па гэтым канале Менску».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG