Міністэрства замежных спраў Грузіі асудзіла сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з Асланам Бжанія, прэзыдэнтам рэспублікі Абхазія, не прызнай міжнароднай супольнасьцю.
Прэмʼер-міністрка Італіі Джорджа Мэлёні ў аўторак падчас візыту ва Ўкраіну паабяцала далейшую падтрымку Кіеву ва ўмовах расейскага ўварваньня.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разважае, ці акупуе Расея Беларусь да 2030 году і чым зьяўляецца сакрэтны крамлёўскі дакумэнт, які падрабязна апісвае такія пляны.
Палітоляг Пётра Рудкоўскі аналізуе выступ Пуціна і візыт Байдэна ў Кіеў, разважае пра апублікаваныя «стратэгічныя мэты Расеі ў Беларусі» і ацэньвае магчымыя наступствы прыпыненьня Расеяй удзелу ў Дамове аб стратэгічных узбраеньнях
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у сталіцы Польшчы выступіў з нагоды першай гадавіны вайны Расеі супраць Украіны.
З палітолягам, кандыдаткай гістарычных навук, дасьледчыцай ва Ўнівэрсытэце Юстуса Лібіха ў нямецкім Гісэне Розай Турарбекавай абмяркоўваем зьяўленьне дакумэнту пад назвай «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі», згодна зь якім Расея зьбіраецца да 2030 году акупаваць Беларусь.
Журналісты некалькіх выданьняў расказалі пра сакрэтны плян Расеі, мэта якога — далучэньне Беларусі. Паглядзелі, як беларускія ўлады ішлі да такой «інтэграцыі».
У заяве Прыгожын сьцьвярджае, што міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу і кіраўнік Генэральнага штабу Валерый Герасімаў забаранілі перадаваць боепрыпасы байцам прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра.
Упаўнаважаны Офіса Сьвятланы Ціханоўскай Віталь Малчанаў у Эстоніі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Тартускага ўнівэрсытэту.
У Міжнародны дзень роднай мовы грамадзкая ініцыятыва «Годна» стварыла ролік пра беларускую мову. Даведаліся ў кіраўніцы ініцыятывы Аліны Герашчанкі падрабязнасьці.
Сярод іншага новыя назвы атрымалі вуліцы Брэсцкая, Мазырская і Мінская.
У Белым доме і NATO раскрытыкавалі словы Ўладзіміра Пуціна, які 21 лютага выступіў з пасланьнем Фэдэральнаму сходу і скардзіўся на пагрозу Расеі з боку краін Захаду, а таксама заявіў, што Расея прыпыняе свой удзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеньнях.
Падчас візыту ў Кіеў 20 лютага Джо Байдэна суправаджала толькі невялікая каманда — некалькі блізкіх памочнікаў, лекары, фатограф і целаахоўнікі.
У выніку нападу 75-гадовы пісьменьнік асьлеп на правае вока, а ягоная левая рука страціла рухомасьць.
Паводле новага закону сьмяротная кара можа быць прымененая да службовых асоб і вайскоўцаў, якія «здрадзілі дзяржаве».
З 2008 году, калі Абхазія абвясьціла незалежнасьць, а Расея яе прызнала, Лукашэнка ўхіляўся ад прызнаньня гэтай самаабвешчанай рэспублікі і ад публічных кантактаў зь яе кіраўніцтвам.
Вучэньні плянавыя. Вайскоўцы вучацца абараняць аб’екты крытычнай інфраструктуры.
Канстытуцыя Расеі патрабуе, каб прэзыдэнт штогод выступаў са зваротам да парлямэнту, але Пуцін не рабіў гэтага з красавіка 2021 году.
«Мы разумеем, што ад нашай вытрымкі залежыць, застанецца ўзброены канфлікт ва Ўкраіне ў цяперашніх рамках ці стане больш маштабным», — падкрэсьліў Валер Равенка.
Матэрыялы расьсьледаваньня, якое гаварыла пра паступовы захоп Расеяй Беларусі, выклікалі рэакцыю сярод беларускіх апазыцыйных палітыкаў.
Даведаліся падрабязнасьці ў аднаго з арганізатараў дыктоўкі ў Варшаве, кіраўніка Беларускага моладзевага хабу Алеся Лапко.
У беларускіх установах адукацыі ідзе збор дапамогі «дзецям Данбасу». Бацькам прапаноўваюць добраахвотна прынесьці канцылярскія рэчы, прадукты, цацкі і сродкі гігіены.
Журналісты атрымалі доступ да ўнутранага дакумэнту расейскіх уладаў пад назвай «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі», згодна зь якім Расея зьбіраецца да 2030 году акупаваць Беларусь.
Пра заяву Кабанчука аб палітычных мэтах палітычнай кааліцыі, зьвязанай з палком, паведамляе «Белсат».
Больш за 30 краін падтрымалі забарону на ўдзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў у міжнародных спаборніцтвах, — паведамляе Reuters са спасылкай на ўрад Вялікай Брытаніі.
Злучаныя Штаты прадставілі Ўкраіне чарговы пакет вайсковай дапамогі коштам $460 млн, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны ЗША.
Міністэрства інфармацыі адмовілася рэагаваць на зьняважлівы кантэнт аднаго з праўладных тэлеграм-каналаў, на які паскардзіўся гомельскі актывіст Ільля Міронаў.
Кароль Вялікай Брытаніі Карл III наведаў ваенны лагер у графстве Уілтшыр на поўдні Англіі, дзе сустрэўся з вайскоўцамі Узброеных сіл Украіны, піша The Daily Mail.
Пра гэта — чарговая аналітыка Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру (БРЦ).
Мяркую, калі б Лукашэнка ведаў пра пляны прэзыдэнта Байдэна наведаць Кіеў, то наўрад ці запрашаў бы яго ў Менск. Хаця б дзеля таго, каб не было такога выразнага кантрасту паміж мроямі, фантазіямі і — рэальнасьцю.
На канале Свабода Premium разам з старшым дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам падсумоўваем вынікі сустрэчаў Ціханоўскай і яе каманды падчас Мюнхэнскай канфэрэнцыі, абмяркоўваем беларускі кантэкст неабвешчанага візыту прэзыдэнта ЗША ў Кіеў.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла сёньня на паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства «Эўранэст».
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 20 лютага, напярэдадні гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, нечакана прыехаў у Кіеў. Паездка загадзя не анансавалася і рыхтавалася таемна ад СМІ.
На пасяджэньні Рады бясьпекі Беларусі быў разгледжаны праект закону «Аб народным апалчэньні».
Беларускія ўлады высылаюць польскіх дыпляматаў з Горадні і Менску. Размова ідзе пра афіцэра сувязі польскай памежнай службы і двух консулаў.
Кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі абвясьціў пра абмежаваньне руху для беларускіх грузавых аўтамабіляў на памежным пераходзе Кукурыкі — Казловічы. Рашэньне ўступіць у сілу ў аўторак а 19-й.
Японія далучылася да санкцый ЗША, Вялікай Брытаніі і Эўразьвязу супраць Расеі з прычыны яе ўварваньня ва Ўкраіну і надае Кіеву гуманітарную і эканамічную падтрымку.
Расейскія пранкеры Ўладзімір Кузьняцоў і Аляксей Сталяроў, вядомыя пад псэўданімамі Вован і Лексус — пагутарылі з былой канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель. Падчас размовы адзін зь іх назваўся экс-прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў жодзінскай турме ўтрымліваюць пэнсіянэрку Натальлю Пятровіч.
Зьявіўся кароткі выклад палітычнай плятформы Навальнага.
Раней філёзафа і мэтадоляга Ўладзімера Мацкевіча, які знаходзіцца ў шклоўскай калёніі № 17, на тры месяцы зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ).
Чакаецца, што абмежаваньні закрануць энэргетычны сэктар і экспарт ключавых тэхналёгій.
Да адмены выступленьняў беларускага гурту прывялі пратэсты прасэрбскіх актывістаў, якія адначасова падтрымліваюць і Расею ў вайне з Украінай.
Браняваныя іконы павінны забясьпечваць абарону ад куль, вытрымліваць мароз, сьпякоту і дождж.
Перад гэтым стратэгічная авіяцыя ЗША маніторыла польска-ўкраінскую мяжу. Тым часам ва Ўкраіне цягам 1,5 гадзіны гучала паветраная трывога.
Судовая калегія ў крымінальных справах Магілёўскага абласнога суду разгледзела крымінальную справу па апэляцыйным пратэсьце пракурора Чэрыкаўскага раёну на прысуд, які быў вынесены палітвязьню Аляксею Ушакову.
Нядаўна стала вядома, што хімічную прадукцыю зь Севастопаля будуць пастаўляць у Беларусь. Паглядзелі, якія яшчэ сумесныя праекты ёсьць у беларусаў з украінскім паўвостравам, акупаваным Расеяй.
Міністэрства інфармацыі 16 лютага паведаміла, што новым дэканам факультэту журналістыкі БДУ прызначылі кандыдата гістарычных навук Аляксея Бяляева.
20 лютага сабралі пасяджэньне Савету бясьпекі Беларусі, на якім разглядаюць зьмены ў Канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі 2010 году і стварэньне народнага апалчэньня.
Ва Ўкраіне 20 лютага — дзень памяці герояў, якія загінулі дзевяць гадоў таму ў часе масавых акцый пратэсту супраць адмовы ўладаў ад эўрапейскай інтэграцыі.
Загрузіць яшчэ