Колькасьць беларускага войска пры неабходнасьці можа быць павялічана да 1,5 — 2 мільёнаў чалавек.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў аб намеры «скласьці канкурэнцыю» стваральніку «ПВК Вагнера» Яўгену Прыгожыну і пасьля завяршэньня працы на дзяржслужбе адкрыць сваю прыватную ваенную кампанію. Раней разам з Прыгожыным Кадыраў адкрыта крытыкаваў Мінабароны Расеі.
Польскія палітыкі чакаюць ад афіцыйнага Менска «чаго заўгодна».
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», у судзе Маскоўскага раёна Менска 31 студзеня асудзілі ўладальніка бара «Банки-Бутылки» Андрэя Жука і ягоную жонку Марыю.
Былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр, якому зараз 98 гадоў, адмовіўся ад мэдычнай дапамогі і вырашыў правесьці рэшту сваіх дзён са сваёй сям’ёй, атрымліваючы толькі паліятыўную хоспісную дапамогу.
Ціманоўская заняла на чэмпіянаце Польшчы другое месца ў бегу на 60 м з вынікам 7,25 сэкунды. Пра гэта спартоўка напісала ў сваім Instagram.
Расея пачынае маштабныя ядзерныя вучэньні на фоне візыту ў Эўропу прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, гаворыцца ў паведамленьні Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны.
На міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне адбылася сустрэча з прадстаўнікамі расейскай апазыцыі. У ёй прынялі ўдзел Міхаіл Хадаркоўскі, Гары Каспараў, Жанна Нямцова і прадстаўніца праваабарончай групы «Мэмарыял» Ірына Шчарбакова.
Удзел у сустрэчы 18 лютага бралі віцэ-прэзыдэнтка па сувязях з урадамі Youtube Лесьлі Мілер і віцэ-прэзыдэнтка Google па сувязях з урадамі і публічнай палітыцы Анэт Кробэр-Рыель, паведамляе прэсавая служба лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі.
Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль у нядзелю выступіў на міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне. Ён заклікаў сусьветную супольнасьць узмацніць і, галоўнае, паскорыць вайсковую дапамогу Ўкраіне.
У Эўрапейскі Зьвяз за папярэдні дзень спрабавалі нелегальна прабрацца 44 мігранты з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней — 33).
Стала вядома, пра што дамовіліся Сьвятлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.
На Мюнхэнскай канфэрэнцыі прайшлі перамовы афіцыйных дэлегацый Баку і Ерэвану. Яны адзначыліся чарговай канфрантацыяй і закідамі. Пры гэтым бакі адзначылі, што мірная дамова ўсё ж рыхтуецца.
У заходнеэўрапейскай дзяржаве заявілі аб спробах Расеі ўкараняць сваіх агентаў на кантынэнце. За такімі намерамі і дзеяньнямі Масквы ідуць рашэньні аб скарачэньнях.
У вялікай размове са Свабодай блогер, мэдыямэнэджар і актывіст расказвае пра свае праекты і тлумачыць, чаму цяпер важна, каб мужчыны гаварылі аб праблемах і правах жанчын.
Самалёт Boeing 737-800 з бартавым нумарам EW-001PA, на якім Аляксандар Лукашэнка лятаў у Маскву на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, вярнуўся ў Менск, заляцеўшы па дарозе ў расейскую Цьвер. Ці вярнуўся на ім у Менск Аляксандар Лукашэнка – невядома.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч выказаў сваю вэрсію, чаму Аляксандар Лукашэнка адмяніў вялікую прэсавую канфэрэнцыю, навошта паехаў да Пуціна і падвёў вынікі тыдня
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з замежнымі журналістамі выказаўся наконт справы супраць старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна», ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году Алеся Бяляцкага. Змантажаваную вэрсію прэс-канфэрэнцыі паказалі 18 лютага на тэлеканале «Беларусь 1».
Прэзыдэнт Кіргізстану Садыр Джапараў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што правёў сустрэчу з усімі былымі прэзыдэнтамі краіны.
Расея можа задзейнічаць частку беларускага вайскова-прамысловага комплексу ў рамках спробаў пераўзбраеньня расейскага войска для зацяжной вайны з Украінай, лічаць аналітыкі амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).
Афіцыйны Менск не падтрымае рэзалюцыю Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прымеркаваную да гадавіны ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, заявіў пастаянгы прадстаўнік Беларусі Валянцін Рыбакоў на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН у Нью-Ёрку.
На сустрэчы ў Мюнхэне зь міністаркай замежных спраў Ісьляндыі – краіны, якая цяпер старшынюе ў Радзе Эўропы – дэлегацыя Офісу і Аб’яднанага пераходнага кабінэту прадставіла канцэпт пашпарту новай Беларусі, каб з новымі дакумэнтамі беларусы маглі падарожнічаць і легальна знаходзіцца на тэрыторыі ЭЗ.
Упраўленьне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC) пачало расьсьледаваньне ў дачыненьні да аўстрыйскага банкаўскага канглямэрату Raiffeisen Bank International у сувязі зь яго дзейнасьцю ў Расеі. OFAC займаецца плянаваньнем і прымяненьнем эканамічных і гандлёвых санкцый.
Радыё Свабода пачало ў новым YouTube-канале «Гісторыя на Свабодзе» публікацыю цыклю ілюстраваных відэагутарак пра Стары Менск.
У адказ на ўведзенае Беларусьсю абмежаваньне ўезду для польскіх перавозчыкаў кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі прыгразіў Беларусі аналягічнымі захадамі.
Турэцкі журналіст Джан Дзюндар, які жыве ў выгнаньні ў Нямеччыне (у Турэччыне яго асудзілі да 27 гадоў зьняволеньня за артыкул) у дакумэнтальным фільме расказвае гісторыю дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай.
Калі ядзерныя ракеты ў ахопленай смутай Расеі распаўзуцца, гэта было б нашмат большым галаўным болем, чым захаваньне Расеі адзінай — няхай несвабоднай, таталітарнай, але з адзіным цэнтрам кіраваньня, зь якім можна дамовіцца пра галоўнае для Захаду пытаньне — ядзерную зброю.
Менскі абласны суд 1 сакавіка пачне разгляд крымінальнай справы былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта, былога чыноўніка і дыплямата Валерыя Цапкалы, паведамляе прэсавая служба Вярхоўнага суда.
У апісаньні адзначаецца, што ў жыльля ёсьць «абмежаваньні ў распараджэньні нерухомай маёмасьцю», якія «будуць зьнятыя аддзелам прымусовага выкананьня па выніках продажу лота».
Думаю, Лукашэнку цікавілі пляны Крамля адносна вайны ва Ўкраіне. Можна меркаваць, што Крэмль ня ставіць Лукашэнку ў вядомасьць, як далей Масква мяркуе выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю ў мэтах вайны супраць Украіны.
Чым Лукашэнка абяцаў дапамагаць Пуціну? Чыёй была ідэя запрасіць у Беларусь прэзыдэнта ЗША Байдэна? Што азначае адказ Лукашэнкі на падзяку Пуціну за прыезд : «Як я мог не прыехаць?»
На Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі адбылася сустрэча дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай з новаабраным прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Павэлам.
Сьвятлана Ціханоўская з дэлегацыяй Офіса і Аб’яднанага пераходнага кабінэта правяла сустрэчу з канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам.
Міжнародная сетка журналістаў OCCRP апублікавала расьсьледаваньне пра групу кібэрнаёмнікаў — былых супрацоўнікаў ізраільскіх спэцслужбаў, якія ўмешваюцца ў выбары і займаюцца дэзінфармацыяй па ўсім сьвеце: для гэтага яны нават распрацавалі спэцыяльнае праграмнае забясьпячэньне.
Прадстаўнік «Рабочага руху» Юры Рававы камэнтуе жорсткія прысуды, вынесеныя фігурантам справы «Рабочага руху» Гомельскім абласным судом 17 лютага, у дэталях расказвае пра кожнага асуджанага, а таксама пра тое, якім чым спэцслужбы змаглі арыштаваць актывістаў.
Саюзьнікі, якія валодаюць рэсурсамі для пастаўкі танкаў ва Ўкраіну, павінны дзейнічаць хутка, заявіў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, дадаўшы, што Бэрлін акажа вялікую дапамогу, каб заахвоціць сваіх партнэраў.
Кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта заявіў, што перадаў беларускаму боку просьбу не рабіць захадаў, якія могуць прывесьці да зацягваньня або пашырэньня вайны ва Ўкраіне.
Насьце Лойцы прад’явілі абвінавачаньне ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўным удзеле ў іх» (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і «распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці» (арт. 130 КК).
14 лютага стала вядома пра затрыманьне дырэктара «Белшыны» Андрэя Бунакова. Глядзім, што зараз адбываецца з буйным вытворцам беларускіх шынаў.
Цяпер грузавыя аўтамабілі і цягачы, зарэгістраваныя ў Польшчы, змогуць уяжджаць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і пакідаць яе выключна на беларуска-польскім участку мяжы.
У сьнежні 2022 году для грамадзян Беларусі і Расеі, якія афармляюць дакумэнты на атрыманьне нацыянальнай візы ці дазвол на жыхарства ў Літве, увялі спэцыяльную праверку ў выглядзе анкеты з пытаньнем аб стаўленьні да вайны ва Ўкраіне.
Зяленскі паведаміў, што ўкраінскае войска вызваліла з расейскай акупацыі 1891 населены пункт, захоплены з пачатку ўварваньня ва Ўкраіну.
Валерыя Чарнаморцава, асуджаная на 2,5 года «хатняй хіміі», цяпер у бясьпецы. Яна расказала «Вясьне» пра ўмовы затрыманьня і знаходжаньня ў менскім СІЗА-1, апавяла, як бачыла там Марфу Рабкову і Алеся Бяляцкага.
Замежныя журналісты ўпершыню за год вайны ва Ўкраіне змаглі пабываць на беларуска-ўкраінскай мяжы з боку Беларусі.
Расейскага прапагандыста завочна пакаралі 5 гадамі пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Ўкраіны.
Раней у прэс-службе Лукашэнкі паведамілі, што падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца тэмы бясьпекі і абароны, пытаньні эканамічнага, а таксама вайсковага і палітычнага характару.
Адказваюць, што гэта не адносіцца да пытаньняў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны.
Эўра каштуе ўжо 3 беларускія рублі.
Ціханоўская прыбыла на Мюнхэнскую канфэрэнцыю па бясьпецы, 17 лютага яна ўжо сустрэлася зь Ільвай Югансан, камісаркай унутраных справаў Эўракамісіі.
Мінабароны Беларусі вывела вайсковую тэхніку на Кастрычніцкую плошчу да Палаца Рэспублікі ў Менску.
Загрузіць яшчэ