Беларускі журналіст польскага паходжаньня прыгавораны ў Беларусі да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.
Урад Расеі абмяркоўвае з буйным бізнэсам аднаразовы «добраахвотны» ўзнос у бюджэт.
Паводле вынікі апытаньня аб узроўні валоданьня кіяўлян украінскай мовай, праведзеным у дадатку «Кіеў Лічбавы», высьветлілася, што 33,3% жыхароў сталіцы перайшлі на ўкраінскую мову зносін падчас вайны.
Белы дом 8 лютага катэгарычна адкінуў паведамленьне, нібыта выбуховыя прыстасаваньні пад расейскі газаправод «Паўночны паток — 2» заклалі ў чэрвені 2022 году вадалазы Вайскова-марскіх сіл ЗША.
Зьнешнепалітычная служба Эўразьвязу апублікавала даклад аб дэзінфармацыі і маніпуляцыі фактамі ў сусьветнай інфармацыйнай прасторы ў 2022 годзе, у якой назвала Расею галоўнай краінай-дэзінфарматарам году.
Разам з заснавальнікам кампаніі ByHelp і сузаснавальнікам ініцыятывы BySol Аляксеем Лявончыкам абмяркоўваем, на каго разьлічаная ініцыятыва ўладаў стварыць камісію для працы зь беларусамі, якія хочуць вярнуцца на радзіму.
«Каханьне, дабрыня, вера ў шчасьлівую будучыню і чаканьне шалёнай радасьці — як гэтая сумесь можа не спрацаваць?» Жонка палітвязьня, журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка Алеся падзялілася ў фэйсбуку цікавымі фрагмэнтамі ягоных лістоў.
Прадстаўніца Генпракуратуры Анжаліка Курчак расказала пра першы зварот у «камісію па вяртаньні зьбеглых». Яна пракамэнтавала першы эмэйл такім чынам:
У Беларусі на гэты момант зарэгістраваныя 15 палітычных партый. З прычыны масавых рэпрэсій яны ня могуць ажыцьцяўляць дзейнасьць. Але неўзабаве ў краіне можа застацца ўсяго некалькі партый.
Абʼяднаная сьледчая група ў Нідэрляндах лічыць Уладзіміра Пуціна адказным за крушэньне авіялайнэра, зьбітага ў 2014 годзе над Украінай. Імёны новых падазроных не назвалі.
МЗС Польшчы назвала несправядлівым прысуд журналісту Анджэю Пачобуту і чарговым разам адзначыла, што працягне аказваць падрымку палітзьняволенаму.
Каардынацыйная рада, якая ўтварылася першапачаткова ў Менску, зазнала перасьлед уладаў. Частка людзей, як Марыя Калесьнікава, Максім Знак і іншыя, апынуліся за кратамі, частка выехала за мяжу, яшчэ частка спыніла палітычную дзейнасьць.
Па запрашэньні сьпікера Сэнату дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінэту 8 лютага ўзялі ўдзел у слуханьнях Сэнату Польшчы.
Суд Савецкага раёну ў Менску абавязаў Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (BIC) даць абвяржэньне на сваім ютуб-канале. Журналісты ўдакладнілі, ці маюць апублікаваць яго на канале, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім? Для судзьдзі гэта стала сюрпрызам.
Нямецкі дэпутат ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Пэтр Быстран у канцы 2022 году зьдзейсьніў візыт у Беларусь, утаіўшы гэты факт ад старшыні Бундэстагу і грамадзкасьці.
Беларуская рада культуры апублікавала «чорны спіс» выканаўцаў, створаны сілавікамі.
Вядомага журналіста і аднаго зь лідэраў Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута абвінавацілі сярод інашага ў «закліках да санкцыяў» і «ў зьдзяйсьненьні дзеяньняў для рэабілітацыі нацызму».
Але рэальныя лічбы страт цывільнага насельніцтва Ўкраіны ад расейскай ваеннай агрэсіі могуць быць значна вышэйшыя.
Гэта першы візыт Уладзіміра Зяленскага ў Вялікую Брытанію пасьля пачатку вайны і другая замежная паездка.
Ад магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі каля 23 мільёнаў чалавек. Па зьвестках на раніцу 8 лютага ахвярамі сталі звыш 7 тысяч. Свабода пагутарыла з беларусамі, якія перажылі землятрус.
Бізнэсоўцы абыходзілі дзейныя санкцый Эўрапейскага зьвязу, якія забараняюць імпарт у Эўропу тавараў, вырабленых у анэксаваным Расеяй Крыме.
Скандал з імаверным допускам атлетаў з Расеі і Беларусі ў міжнародныя спаборніцтвы працягваецца. Шэраг краін выступіў супраць, у тым ліку расейцаў і беларусаў ня хочуць бачыць на турнірах нават пад нэўтральным сьцягам.
Саму жанчыну знайшлі ўчора, пошукі яе малога сына працягваюцца.
За год здабыча калію ў Беларусі ўпала на 60%. Паглядзелі, што цяпер адбываецца з прадпрыемствам у Салігорску.
Сытуацыя ў Беларусі пагаршаецца з кожным днём, заявіла Сьвятлана Ціханоўская 7 лютага на вэбінары «Фокус на Беларусі ў кантэксьце расейска-ўкраінскай вайны», арганізаваным Лёнданскай школай эканомікі.
«Гарызонт» анансаваў старт продажаў яшчэ адной мадэлі ноўтбука, яна даражэйшая і магутнейшая за першую. Паглядзелі, што цяпер адбываецца з холдынгам.
Зьявілася інфармацыя, што падчас «антытэрарыстычных» вучэньняў КДБ у Беларусі людзям забараняюць выходзіць на вуліцу.
Вайскоўца расейскай арміі Мікалая Карташава, асуджанага за тое, што самавольна пакінуў частку, зноў накіравалі на вайну ва Ўкраіну, дзе ён трапіў у палон, паведамляе выданьне «Медиазона» з спасылкай на маці вайскоўца.
Афіцыйна ні Расея, ні Ўкраіна не называюць дакладнай колькасьці сваіх вайсковых страт у гэтай вайне, гавораць толькі пра страты ў стане ворага.
Рэпрэсіі супраць беларусаў па палітычных матывах працягваюцца.
Варшава можа атрымаць ракетныя сыстэмы HIMARS, ATACMS і GMLRS.
Сёлетні зварот прэзыдэнта ЗША да Кангрэсу аб становішчы ў краіне (State of the Union address) адбыўся, калі рэспубліканцы ўзялі пад кантроль Палату прадстаўнікоў на лістападаўскіх прамежкавых выбарах.
7 лютага праўладнае аб’яднаньне «Белая Русь» правяло арганізацыйны сход дзеля стварэньня палітычнай партыі, як можна зразумець, з той жа назвай. Пра гэта заявіў старшыня гэтай арганізацыі Алег Раманаў. Такім чынам, Лукашэнка, відавочна, даў згоду на стварэньне «партыі ўлады».
Апублікаваны склад камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, «па пытаньнях учыненьня імі правапарушэньняў».
Лічыцца найлепшай адмыслоўцай па італьянскай мове ў Беларусі. З вуліцы падабрала чатырох катоў. Пяць разоў затрымлівалася па адміністрацыйных справах на 15 сутак. Расказваем, хто такая Натальля Дуліна, якую судзяць у закрытым рэжыме.
У Беларусі створаць партыю ўлады. Пралукашэнкаўскае аб’яднаньне «Белая Русь» правяло арганізацыйны сход у якасьці будучай палітычнай партыі. Каму і навошта патрэбная гэтая партыя?
Дырэктарку і мастацкую кіраўніцу тэатру аднаго актора «Зьніч» Галіну Дзягілеву адправілі на пэнсію, а спэктакляў ва ўстанове няма з восені.
Летась Украіна спыніла дзеяньне, выйшла або дэнансавала 20 пагадненьняў і дамоваў зь Беларусьсю. Гэта адбылося пасьля таго, як кіраўніцтва Беларусі падтрымала расейскую агрэсію супраць Украіны.
Экспэртка ў сфэры міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала аналізуе ўказ Лукашэнкі пра «зьбеглых», разважае пра «рэвалюцыйную неабходнасьць» беларускага правасудзьдзя і адзначае «маніякальнае жаданьне» ўлады выконваць пэўныя фармальнасьці ва ўмовах поўнага беззаконьня.
Гэта адбылося яшчэ на пачатку сьнежня 2022 году. Інфармацыя пра тую сустрэчу ня выйшла ў публічную прастору, удзельнікі былі абмежаваныя правіламі Chatham House, якія забараняюць пераказваць, што адбывалася за зачыненымі дзьвярыма.
Гэта змаглі зрабіць на падставе расейскіх дакумэнтаў, знойдзеных на вызваленых тэрыторыях Харкаўшчыны ў адным з будынкаў, дзе знаходзіўся штаб расейцаў.
Раней на Ровеншчыне замінавалі ўвесь памежны зь Беларусьсю пэрымэтар тэрыторыі.
Заявы Лукашэнкі пра тое, што Захад нібыта мае пляны забіць яго, ня новыя.
«Мы вернемся» — гэта зборнік з дваццаці дакумэнтальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў, якія пакінулі краіну цягам года пасьля жніўня 2020-га.
Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што расчаравана рашэньнем Тбіліскага гарадзкога суду, які адхіліў хадайніцтва абароны грамадзяніна Ўкраіны Міхэіла Саакашвілі аб адтэрмінаваньні і аб вызваленьні яго ад пакараньня ў сувязі зь цяжкім станам здароўя.
Арганізацыю створаць з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўмовах вайны ва Ўкраіне і акупацыі Беларусі Расейскай Фэдэрацыяй, заявіў палітык.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала прызначэньне Ігара Кліменкі на пасаду міністра ўнутраных спраў і Васіля Малюка на пасаду кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны.
Гэта будзе праўладная партыя, пры гэтым сама «Белая Русь» як грамадзкая арганізацыя захаваецца.
Пасьля свайго ўварваньня ва Ўкраіну Расея спыніла пастаўкі газу ў шэраг краін Эўразьвязу, іншыя адмовіліся ад расейскага газу самі.
Лукашэнка: «Нас таксама будуць дадатковымі санкцыямі ня проста палохаць, а напампоўваць».
Загрузіць яшчэ