Міністэрства ўнутраных спраў 3 сакавіка ўнесла яшчэ 16 чалавек у сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», цяпер у ім 2503 прозьвішчы.
Сьледчы камітэт Расеі ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненьні да супрацоўнікаў таварыства «Мэмарыял» па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.
Польшча накіравала амбасадарам краін-чальцоў ЭЗ, дарадцам прэзыдэнтаў і кіраўнікам урадаў краін ЭЗ, Эўракамісіі і Эўрапейскай радзе просьбу аб неадкладным прыняцьці санкцый супраць уладаў Беларусі ў сувязі з прысудамі Алесю Бяляцкаму ды іншым кіраўнікам ПЦ «Вясна».
Палкавое падразьдзяленьне БПЛА імя Мікіты Крыўцова ў ходзе штурмавой апэрацыі ўзяло палонных, у чарговы раз папоўніўшы абменны фонд Украіны. Пра гэта Полк Каліноўскага паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
Загадчык катэдры паліталёгіі Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, доктар палітычных навук, прафэсар Віктар Ватыль растлумачыў, чаму прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн не адрэагаваў на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі прыехаць у Менск для правядзеньня перамоваў.
Нямецкі зброевы канцэрн Rheinmetall вядзе перамовы аб будаўніцтве танкавага завода ва Ўкраіне. Пра гэта генэральны дырэктар Rheinmetall Армін Папэргэр паведаміў у інтэрвію газэце Rheinische Post.
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод вырашыў закупіць сыстэму назіраньня за бесьпілётнікамі. Адпаведны тэндэр на сайце дзяржзакупак заўважыла рэгіянальнае выданьне «Флагшток».
Расея мае намер закансэрваваць пашкоджаныя ніткі газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2», плянаў па рамонце або аднаўленьню іх працы няма, паведамляе Reuters са спасылкай на дасьведчаныя крыніцы.
Раней інфармацыя аб супрацы ZNWR з фондам выклікала скандал, бо фонд, як высьветлілася, надае дапамогу мабілізаваным расейскім вайскоўцам, якія ваююць ва Ўкраіне.
Як захаваць псыхічнае здароўе і раўнавагу, застаючыся ў Беларусі ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій і штодзённых рызыкаў? Размаўляем з псыхолягам Натальляй Скібскай.
На мяжы Ровенскай вобласьці Ўкраіны зь Беларусьсю ўзводзяць другую лінію ўмацаваньняў для прадухіленьня ўварваньня, паведаміў у сваім тэлеграм-канале 3 сакавіка кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль.
Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі (FIG) падоўжыла забарону на ўдзел спартоўцаў і афіцыйных асобаў з Расеі і Беларусі ў сваіх спаборніцтвах, паведамілі ў арганізацыі 3 сакавіка па выніках пасяджэньня выканкама.
3 сакавіка Вашынгтон анансаваў чарговы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне на 400 мільёнаў даляраў.
Прысуд праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Дзьмітрыю Салаўёву і Ўладзіміру Лабковічу вынесены «па сфабрыкаваных і палітычна матываваных абвінавачаньнях», заявіў віцэ-прэзыдэнт Эўракамісіі, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Барэль.
На канале Свабода Premium пра сёньняшнія прысуды праваабаронцам «Вясны» выказаліся Натальля Пінчук, жонка асуджанага Нобэлеўскага ляўрэата, заснавальніка арганізацыі Алеся Бяляцкага, і юрыст «Вясны», экс-адвакат Павал Сапелка.
Прысуд Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Ўладзімеру Лабковічу камэнтуе Аляксандра Матвійчук, старшыня ўкраінскай арганізацыі «Цэнтар грамадзянскіх свабод», які стаў адным зь ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру за 2022 год.
Разабралі, якімі дронамі беларускія партызаны атакавалі расейскі самалёт А-50. І што ня так з заяўленымі магутнасьцямі выбухоўкі.
Намесьнік міністра адукацыі падкрэсьліў, што для тых, хто вучыцца за мяжой цяпер, адтэрміноўкі застануцца. Зьмяненьні закрануць будучых студэнтаў.
У інтэрвію Свабодзе нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч ацаніла вырак ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму і «вясноўцам».
Адкуль беларусы бяруць інфармацыю? Якіх рэформаў яны хочуць? Ці вярнуліся яны ў 2019 год? Ці сьпеюць гронкі гневу ў беларускім грамадзтве? Куды глядзіць большасьць беларусаў — на Захад ці на Ўсход?
Допыты, зь вялікай доляй імавернасьці, праводзяць супрацоўнікі КДБ, адзначаюць праваабаронцы.
Нават ва ўмовах беларускай прававой сваволі прысуд выглядае занадта жорсткім. Бо судзяць выключна за праваабарончую дзейнасьць. Таму такое «правасудзьдзе» выглядае адыёзным зь міжнароднага гледзішча.
Эўрапейскія амбасадары чакалі на вуліцы прысуду Алесю Бяляцкаму і іншым «вясноўцам». У гэты час дыпляматаў здымалі прапагандысты, паведамляе «Вясна».
Зьміцер Салаўёў назваў суд і вырак над вясноўцамі спробай нэўтралізаваць праваабаронцаў — Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча.
Нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага 3 сакавіка асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня. Праваабаронцам Валянціну Стэфановічу, Уладзімеру Лабковічу і Дзьмітрыю Салаўёву прызначылі тэрміны ад 7 да 9 гадоў зьняволеньня.
Суд Менскага раёну арыштаваў тыктокера im_ileva (Артур Ахмадзі), які здымаў відэа пра «Родан», на 10 дзён паводле артыкулу аб распаўсюджваньні экстрэмісцкіх матэрыялаў (19.11 КаАП).
Ціханоўская выступіць у Кэмбрыджскім унівэрсітэце перад дыпляматамі, а так сама ў Абʼяднаным каралеўскім інстытуце даследаваньняў пытаньняў бясьпекі і абароны.
Праявай фашызму назваў суд над нобэлеўскім ляўрэатам Алесем Бяляцкім і ягонымі калегамі адзін з заснавальнікаў расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемориал» Алег Арлоў.
Ленінскі раённы суд Менску 3 сакавіка вынес вырак праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзю Лабковічу і завочна Зьмітру Салаўёву. Алесь Бяляцкі — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 2022 год.
Нобэлеўскі ляўрэат, праваабаронца, літаратар Алесь Бяляцкі 3 сакавіка быў асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня. Праваабаронцам Валянціну Стэфановічу, Уладзімеру Лабковічу і Дзьмітрыю Салаўёву прызначылі тэрміны ад 7 да 9 гадоў зьняволеньня. Такі прысуд вынесла судзьдзя Марына Запасьнік.
Разам з тым Аляксей Данілаў лічыць, што Лукашэнка ў стане супраціўляцца жаданьню Пуціна ўцягнуць беларускае войска ў баявыя дзеяньні.
3 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску абвясьцілі прысуд праваабаронцам «Вясны».
Што й казаць, беларусы звыкліся камплексаваць перад суседзямі з прычыны сваіх стогадовых няўдач.
Ці нармальна быць адначасова ў Каардынацыйнай радзе і Аб’яднаным пераходным кабінэце? Розныя бакі выказалі сваю пазыцыю.
Беларуская адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна раскрыла падрабязнасьці працэсу ў «справе Ціханоўскага», нягледзячы на тое, што законам гэта забаронена.
Грузінскія апазыцыйныя палітыкі і грамадзкія актывісты правялі перад будынкам парлямэнту ў Тбілісі акцыю пратэсту супраць законаў аб «іншаземных агентах».
Бюро прамысловасьці і бясьпекі Міністэрства гандлю ЗША 2 сакавіка дадало ў пералік арганізацый, на якія распаўсюджваюцца правілы экспартнага кантролю, 37 юрыдычных асобаў, у тым ліку па адной зь Беларусі і Расіі.
Беларускія ўлады забаранілі ўезд у краіну сустаршыні расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемориал» Алегу Арлову. 3 сакавіка ён зьбіраўся прыехаць у Менск на вырак нобэлеўскаму ляўрэату Алесю Бяляцкаму і іншым праваабаронцам цэнтру «Вясна».
2 сакавіка ініцыятыва BYPOL апублікавала відэазапіс, на якім дроны праводзілі выведку над аэрадромам у Мачулішчах, дзе, паводле заявы ведамства, беларускія партызаны пашкодзілі расейскі самалёт А-50. Уласна моманту атакі на самалёт на відэа не было.
Міністэрства юстыцыі Беларусі вызначылася, што рабіць зь дзяржаўнымі актывамі пры ўвядзеньні надзвычайнага ці ваеннага становішча, узьнікненьні надзвычайных сытуацый, ваенных пагрозаў.
На палігоне «Брэсцкі» ў рамках тактычных вучэньняў адпрацавалі задачы па зьнішчэньні «незаконных узброеных фармаваньняў», паведамляе Мінабароны.
Некалькі сотняў грамадзянскіх актывістаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў на працягу дня 2 сакавіка спрабавалі перашкодзіць абмеркаваньню і зацьвярджэньню на сумесным пасяджэньні парлямэнцкіх камітэтаў двух законапраектаў пад агульнай умоўнай назвай «Аб замежных агентах».
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разважае пра падрыў расейскага самалёта ў Мачулішчах і візыт Лукашэнкі ў Кітай.
Расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска, выступаючы на Краснаярскім эканамічным форуме, заявіў, што грошай у Расеі «ня будзе ўжо ў наступным годзе», калі ў краіну ня прыйдуць замежныя інвэстары.
Дзяржаўная кампанія «Літоўскія чыгункі» можа самастойна выбіраць, «зь якімі партнэрамі мець справу, а зь якімі — не», заявіла ў эфіры радыё LRT прэмʼер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце.
Пра тое, як дэмакратычныя сілы замяшчаюць афіцыйны Менск у міжнароднай сфэры, расказвае кіраўнік прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі Ўладзімер Астапенка, дыплямат, які пакінуў МЗС у 2020 годзе на знак пратэсту супраць рэпрэсій.
Аб’яднаньне былых беларускіх сілавікоў ByPol у адказ на заявы афіцыйнага Менску пра «найлепшую супрацьпаветраную абарону» апублікавала відэа пасадкі бесьпілётніка на расейскі вайсковы самалёт А-50, які пазьней быў, меркавана, атакаваны баявымі дронамі.
Новая ўзнагарода — гэта нагрудны ганаровы знак, якім будуць ушаноўваць дзеячоў беларускага партызанскага і падпольнага руху за акцыі, накіраваныя на аслабленьне і ліквідацыю ўлады акупацыйнай адміністрацыі, адзначаецца ў паведамленьні.
Чакалася, што Блінкен і Лаўроў ня будуць весьці асабістыя перамовы на сустрэчы G-20, але яны размаўлялі ў кулюарах каля 10 хвілін.
Загрузіць яшчэ