Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярданія прыме мірныя перамовы паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй


Сьцяг Ярданіі
Сьцяг Ярданіі

Аднадзённая сустрэча ў порце Акаба ў Чырвоным моры, у якой прыме ўдзел дарадца прэзыдэнта ЗША па Блізкім Усходзе Брэт Макгурк, упершыню за шмат гадоў зьбярэ найвышэйшых кіраўнікоў ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі з прадстаўнікамі ключавых рэгіянальных партыяў.

26 лютага ў Ярданіі пройдзе сустрэча паміж найвышэйшымі ізраільскімі і палестынскімі службамі бясьпекі і палітычнымі чыноўнікамі з удзелам ЗША, каб спыніць нядаўні ўсплёск гвалту, які падвысіў небясьпеку больш шырокай эскаляцыі напярэдадні сьвятога мусульманскага месяца Рамадан, піша Reuters.

Перамовы — частка актывізацыі дыпляматычнага ўзаемадзеяньня Ярданіі з Вашынгтонам і рэгіянальным партнэрам Эгіптам па аднаўленьні спакою ў Ізраілі і на палестынскіх тэрыторыях у Газе і на Заходнім беразе і даверу паміж абодвума бакамі, заявілі афіцыйныя асобы на ўмовах ананімнасьці.

Сустрэча мае на мэце даць палестынцам надзею на палітычную будучыню, сказаў Reuters высокапастаўлены ярданскі чыноўнік.

Сустрэча прапануе магчымасьць спыніць усплёск ізраільска-палестынскіх сутыкненьняў у апошнія месяцы, які выклікаў гнеў арабаў і міжнародную заклапочанасьць з нагоды вяртаньня да больш шырокага ізраільска-палестынскага канфлікту.

«Такой сустрэчы не было гадамі... Гэта вялікае дасягненьне — сабраць іх разам», — сказаў ярданскі чыноўнік, які таксама пажадаў застацца ананімным.

У папярэднія гады сутычкі адбываліся паміж ізраільскай паліцыяй і палестынцамі вакол ерусалімскага мячэту Аль-Акса ў разгар месяца посту Рамадан, які супаў з юдаісцкай Пасхай і хрысьціянскім Вялікаднем.

Ерусалім зьяўляецца сьвятым для ўсіх трох веравызнаньняў. Ярданія зьяўляецца захавальніцай Аль-Акса, галоўнага мячэту ў Старым горадзе Ерусаліму.

Па меншай меры 62 палестынцы, у тым ліку ўзброеныя людзі і мірныя жыхары, былі забітыя сёлета, паведаміла палестынскае міністэрства аховы здароўя. 10 ізраільцян і ўкраінскі турыст загінулі ў выніку нападаў палестынцаў у гэты ж пэрыяд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG