Супрацоўніцу ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» асудзілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Згодна з пратаколам, у лютым 2022 году карэспандэнтка пераслала інфармацыю з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім.
Разглядала справу судзьдзя Іна Паўлоўская. Яна прызначыла журналістцы пакараньне ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічыняў (555 рублёў). Мабільны тэлефон карэспандэнта, як сродак зьдзяйсьненьня ўказанага парушэньня, канфіскаваны.