Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будуць Лукашэнка і Сі Цзіньпін абмяркоўваць пытаньне абыходу санкцый


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На будучай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна можа быць узьнятае пытаньне дапамогі Беларусі ў абыходзе санкцый супраць Расеі і Кітаю, мяркуюць аналітыкі амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).

«Лукашэнка паведаміў пра пляны наведаць Кітай 28 лютага — 2 сакавіка і сустрэцца зь Сі Цзіньпінам, верагодна, для падпісаньня пагадненьняў аб гандлі, інвэстыцыях, маштабных сумесных праектах ды інш. Лукашэнка таксама плянуе сустрэцца з высокімі кітайскімі чыноўнікамі і кіраўнікамі кітайскіх карпарацый», — гаворыцца ў справаздачы ISW.

Інфармацыя пра будучы візыт зьявілася на фоне паведамленьняў у СМІ пра тое, што Кітай, паводле ацэнак высокапастаўленых чыноўнікаў ЗША, «сур’ёзна разглядае магчымасьць продажу Расеі баявых бесьпілётнікаў, індывідуальнай зброі, а таксама 122-мілімэтровых і 152-мілімэтровых артылерыйскіх снарадаў».

«Расейскія і кітайскія чыноўнікі, як паведамляецца, распрацавалі пляны па адпраўцы бесьпілётных лятучых апаратаў у Расею з падробленымі таварасуправаджальнымі дакумэнтамі, каб пазьбегнуць міжнародных санкцый. Кітай можа паспрабаваць выкарыстаць пагадненьні зь Беларусьсю, каб схаваць парушэньне санкцый», — лічыць ISW.

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра яго паездку ў Кітай у акрэсьленыя даты 25 лютага. Візыт характарызуецца як «працяг шматгадовага курсу на выбудову стасункаў сяброўства і ўзаемавыгаднай супрацы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG