Пра гэта газэце паведамілі яе чытачы.
У Белым доме заявілі, што пакуль не ўстанавілі прыналежнасьць паветранага апарата. Ён ляцеў на вышыні 12 тысяч мэтраў, аскепкі ўпалі на лёд у мора.
Дзьве расейскія ракеты, выпушчаныя раніцай 10 лютага расейскімі вайскоўцамі па Ўкраіне, праляцелі над тэрыторыяй нэўтральнай Малдовы і краіны, якая ўваходзіць у NATO, — Румыніі.
Камісія па вяртаньні палітэмігрантаў незаконная, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту па аднаўленьні законнасьці і правапарадку Аляксандр Азараў.
Змагаючыся з дэмакратычнай апазыцыяй, беларускія ўлады наносяць галоўны ўдар менавіта па камандзе Ціханоўскай, каб максымальна дэлегітымізаваць «прэзыдэнта-электа». Спробы дыскрэдытацыі адбываюцца па розных кірунках.
Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня, які мінае: аналізуе заявы Аляксандра Лукашэнкі, стварэньне камісіі па «справе беглых» і яе склад, і новую партыю «Белая Русь».
10 лютага Польшча цалкам закрыла рух на памежным пераходзе Баброўнікі — Бераставіца. Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў гэты ж дзень заявіў, што не выключае закрыцьця руху на ўсіх пераходах зь Беларусьсю.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што 15-гадовага брата адміністратара каналу «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» зноў перавялі ў СІЗА са спэцыяльнага дыспансэру Сьледчага камітэту.
Былыя ўдзельнікі баявых дзеяньняў ва Ўкраіне ствараюць Асацыяцыю беларускіх вэтэранаў. Яны хочуць дапамагаць байцам, для якіх вайна ўжо скончылася.
Гендырэктар АНТ Марат Маркаў быў афіцэрам і працаваў у Адміністрацыі прэзыдэнта пад кіраўніцтвам Янчэўскага. Калі ўзначаліў АНТ, то ўладкаваў туды дачку. Расказваем, што вядома пра аднаго з самых пазнавальных прапагандыстаў.
Паводле літоўскай чыноўніцы, краіны прынялі аднагалоснае рашэньне. Выказалася па тэме і беларуская апазыцыянэрка Сьвятлана Ціханоўская.
Сетку прадалі пасьля выкліканага вайной ва Ўкраіне сыходу зь беларускага рынку швэдзкай кампаніі «Medicover», якая ёю валодала.
У сувязі з закрыцьцём урадам Польшчы пункту пропуску ў Баброўніках (зь беларускага боку — Бераставіца) мытня Беларусі пераходзіць на новы рэжым працы.
ЗША лічаць вельмі важным прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у ваенных злачынствах на ўсіх узроўнях, заявіў падчас брыфінгу 10 лютага сталы прадстаўнік Злучаных Штатаў пры Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) Майкл Карпэнтэр.
Цяпер даступныя для легкавых машын адзін легкавы і адзін грузавы пераходы на мяжы з Польшчай у Берасьці.
Прэзыдэнт Мая Санду правядзе кансультацыі з парлямэнцкімі фракцыямі, а затым вылучыць кандыдата на пасаду прэмʼер-міністра.
Агулам на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску, але на 10 лютага толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў.
У лютым Эўразьвяз узгадніў столь цэнаў на расейскія нафтапрадукты, каб скараціць прыбыткі Крамля, якія дапамагаюць яму працягваць вайну ва Ўкраіне.
На станцыі няспраўная сыстэма ахаладжэньня.
У бібліятэцы імя Вацлава Гавэла ў Празе увечары 9 лютага адбылася ўрачыстая імпрэза, прысьвечаная постаці Кастуся Каліноўскага і яго ўплыву на гісторыю Беларусі, Літвы і Польшчы.
Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе арганізаванай групай» (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 2 арт. 342 КК).
Джаміль Гафараў быў хворы на ныркавую недастатковасьць і меў праблемы з сэрцам.
Фургала абвінавацілі ў арганізацыі заказных забойстваў прадпрымальнікаў. Сам падсудны віны не прызнаў і назваў сваю справу палітычнай.
Невялікія тактычныя посьпехі Расея дасягнула коштам вялікіх стратаў, бо ў баявыя дзеяньні кінулі падразьдзелы, якія ня мелі досьведу.
Польскаму дыплямату ўказалі на катэгарычную непрымальнасьць гэтага кроку, адзначаецца ў заяве беларускага МЗС.
Фонд Humanosh im. Sławy i Izka Wołosiańskich трэці раз арганізаваў дабрачынны аўкцыён. З 2021 году ён арганізоўвае Мірныя дамы для падтрымкі беларускіх і ўкраінскіх уцекачоў.
Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах заклікаў Украіну адмовіцца ад пагроз байкатаваць Алімпіяду-2024 за ўдзел у ёй расейскіх і беларускіх спартоўцаў.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі адрэагаваў на рашэньне Польшчы закрыць прапускны пункт у Баброўніках.
Парлямэнт Чачэніі аднагалосна зацьвердзіў папраўкі ў рэспубліканскую Канстытуцыю, згодна зь якімі, у прыватнасьці, вызначаецца пасада кіраўніка рэгіёну на чачэнскай мове — «Мехк-Да».
Нямецкі палітык наведаў Беларусь у лістападзе 2022 году. Ягоны візыт выклікаў у Нямеччыне скандал.
Уладзімір Зяленскі, выступаючы на саміце Эўразьвязу 9 лютага, заявіў, што Кіеў «перахапіў плян зьнішчэньня Малдовы», складзены расейскай выведкай. Цяпер у Кішынёве пацьвердзілі гэта.
Расейскія войскі працягваюць спробы цалкам заняць Данецкую і Луганскую вобласьці, гаворыцца ў вечаровай зводцы Генштабу Ўзброеных сіл Украіны 9 лютага.
Абʼяднаны пераходны кабінэт, створаны летась 9 жніўня з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай, даў справаздачу аб першых шасьці месяцах сваёй работы.
Аляксандар Лукашэнка зрабіў чарговыя кадравыя прызначэньні ў вйасковым блёку. Адпаведныя ўказы ён падпісаў 9 лютага, паведамляе прэс-служба.
Свабода кіруецца правілам не цытаваць выказваньні, невядома якім спосабам атрыманыя ад чалавека, які знаходзіцца ў зьняволеньні.
Польшча заўтра, 10 лютага, у 12.00 закрывае памежны пераход зь Беларусьсю ў Баброўніках. Цяпер будзе працаваць толькі адзін з шасьці пунктаў пропуску паміж Беларусьсю і Польшчай — празь Берасьце.
Бізнэсоўца затрымалі за антываенныя допісы ў фэйсбуку, якія быццам бы «абражалі Лукашэнку».
Камітэт замежных спраў, абароны і бясьпекі Сэнату Чэскай Рэспублікі на чале з сэнатарам Паўлам Фішарам прыняў пастанову адносна рэпрэсій у Беларусі супраць грамадзянскай супольнасьці.
Кампанія British American Tobacco (BAT) анансавала, што ў 2023 годзе мае намер завяршыць працэс перадачы свайго бізнэсу ў Беларусі і Расеі. Як канкрэтна плянуюць гэта зрабіць, не ўдакладняецца.
«Расея павінна заплаціць за руйнаваньні і пралітую кроў», — заявіла прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен.
«Я хачу выказаць падзяку фондам, якія нам дапамагалі, неабыякавым беларусам. Нашай сям’і дапамога ішла адусюль! Цяпер будзем уладкоўвацца ў Італіі». Былы палітвязень Віталь Жук узьяднаўся зь сям’ёй у Італіі.
Польскі дысыдэнт, грамадзкі дзеяч, заснавальнік і галоўны рэдактар буйнога польскага выданьня Gazeta Wyborcza Адам Міхнік выказаўся пасьля суровага выраку палітзьняволенаму Анджэю Пачобуту.
Пагаварылі зь беларусамі, якія пэрыядычна езьдзяць у Польшчу, пра тое, што для іх зьменіцца пасьля закрыцьця польска-беларускага пункту пропуску Баброўнікі — Бераставіца.
Пакуль што невядомая рэакцыя Малдовы на гэтую заяву Ўладзіміра Зяленскага.
Многіх адвакатаў з 2020 году пазбавілі ліцэнзіі, некаторых пакаралі ў судовым парадку.
Ці прадоўжыць Кабінэт працу і ці вырасьлі палітычна яго асобныя прадстаўнікі? Адказвае аналітык Арцём Шрайбман.
Візыт Уладзіміра Зяленскага ў Брусэль пачаўся з выступу перад дэпутатамі Эўрапарлямэнту, які ён пачаў са слоў «Слава Ўкраіне!». І ўсе эўрапейскія дэпутаты адказалі: «Героям слава!».
Беларус удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі ў Польшчы. Падставай для затрыманьня стаў вышук у Беларусі.
Загрузіць яшчэ