Адпаведны закон 22 лютага быў ухвалены парлямэнтам Эстоніі — Рыігікогу.
Урад краіны яшчэ 2 лістапада мінулага году ўхваліў папраўкі да закону аб зброі, унесеныя Міністэрствам унутраных спраў.
У адпаведнасьці з законам, права на валоданьне зброяй сярод замежнікаў, якія маюць від на жыхарства ў Эстоніі, захаваюць толькі грамадзяне дзяржаў, што ўваходзяць у Эўразвяз і NATO.
Большасьць з тых, хто падпадае пад абмежаваньне, — грамадзяне Расеі і Беларусі.