Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі прэм’ер у Кіеве заявіў, што перададзеныя Польшчай танкі Leopard ужо ва Ўкраіне


Танкі. Ілюстрацыйнае фота
Танкі. Ілюстрацыйнае фота

Польшча першай накіравала ва Ўкраіну сучасныя нямецкія танкі.

Прадстаўнік польскага ўраду Пётр Мюлер заявіў 24 лютага, што першыя танкі Leopard з Польшчы ўжо адправіліся ва Ўкраіну. Пазьней дзяржаўнае польскае прэс-агенцтва ўдакладніла, што мяжу ўжо перасеклі першыя з 14 танкаў Leopard 2.

Сёньня прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі прыбыў у Кіеў на першую гадавіну поўнамаштабнага расейскага ўварваньня. Нямеччына ўхваліла пастаўку ва Ўкраіну нямецкіх танкаў Leopard 1 і Leopard 2 у канцы студзеня.

Акрамя ФРГ, танкі ва Ўкраіну накіруюць Нідэрлянды, Канада, Данія, Гішпанія, Фінляндыя, Швэцыя і іншыя краіны, але Польшча заявіла, што зробіць гэта першай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG