Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пракамэнтаваў інфармацыю пра пляны расейскага захопу Беларусі і заявіў, што «доўга размаўляў з Пуціным» 24 лютага


Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Крамлі, сакавік 2022 году
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Крамлі, сакавік 2022 году

У паведамленьні прэс-службы Лукашэнкі атрыманы журналістамі ўнутраны дакумэнт расейскіх уладаў, згодна зь якім Расея зьбіраецца да 2030 году акупаваць Беларусь, названы «фэйкавым укідам».

Аляксандар Лукашэнка ня выключыў, што тры гады таму мог быць такі дакумэнт, «калі абмяркоўвалася фармаваньне інтэграцыйных мапаў, а цяпер саюзных праграм».

«У нас ёсьць свая стратэгія? Ёсьць. У Расеі (ядзерная буйная дзяржава) ёсьць свая стратэгія? Ёсьць. І ў Расеі ў адносінах да Беларусі ў тым ліку ёсьць свая стратэгія — жыць, як са сваімі братамі, у міры і сяброўстве. 100%. Я ў гэтым „катле“ цалкам варуся і ўдзельнічаю ў гэтым», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Паводле Лукашэнкі, дакладна так і ў Беларусі «гучалі розныя меркаваньні, прапановы, ідэі», «аж да ўваходжаньня Расеі ў склад Беларусі», але «дакумэнт стары», а агучылі яго цяпер «з мэтай ускалыхнуць і расхістаць Беларусь напярэдадні асноўнага электаральнага 2024 году».

«Нас проста хочуць яшчэ раз расьсячы. Таму ўзьнікла гэта тэма. Нічога жывога ў гэтым няма. Маю пазыцыю вы ведаеце, яна нязьменная: мы незалежная сувэрэнная дзяржава», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, што «ўсе гэтыя пытаньні прэзыдэнт Расеі разумее гэтак жа».

Таксама Лукашэнка расказаў, што ўвечары 24 лютага, у гадавіну ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, «доўга размаўляў з Пуціным на розныя тэмы», і пракамэнтаваў сьцьвярджэньне Мінабароны Расеі, што ўкраінскія вайскоўцы плянуюць правесьці «пастановачнае ўварваньне» у самаабвешчанае Прыднястроўе, заявіўшы, што «ён у гэта ня верыць», бо «ім гэта нявыгадна».

Прэс-службы Лукашэнкі і Пуціна пра гэтую размову 24 лютага нічога не паведамлялі. Крэмль пакуль не пацьвердзіў факт размовы.

Журналісты атрымалі доступ да ўнутранага дакумэнту расейскіх уладаў пад назвай «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі», згодна зь якім Расея зьбіраецца да 2030 году акупаваць Беларусь.

У дакумэнце, як сьцьвярджаюць аўтары расьсьледаваньня, па этапах расьпісаны пляны Расеі на Беларусь, у тым ліку ў вайсковай, энэргетычнай і адукацыйнай сфэрах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG