Афганістан і суседні Пакістан — дзьве краіны, у якіх не ўдалося спыніць распаўсюджваньне патэнцыйна сьмяротнай хваробы. Імаверна, рашэньне талібаў будзе мець сур’ёзныя наступствы для іншых краін у рэгіёне і за яго межамі, паведамляе Associated Press.
Навіны аб прыпыненьні вакцынацыі ў Афганістане паступілі на фоне верасьнёўскай кампаніі імунізацыі. Аб прычынах рашэньня талібаў не паведамлялася.
Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) пацьвердзіла 18 выпадкаў поліяміеліту ў Афганістане сёлета. Летась было зафіксавана 6 выпадкаў захворваньняў.
САЗ папярэдзіла, што адсутнасьць вакцынацыі ў Афганістане зьяўляецца рызыкай для Пакістану з прычыны высокай міграцыі насельніцтва.
Прадстаўнік пакістанскага Міністэрства здароўя ў размове з Associated Press адзначыў, што вірус поліяміеліту працягне распаўсюджвацца і будзе паражаць дзяцей у абедзьвюх краінах, калі кампаніі вакцынацыі ня будуць праводзіцца рэгулярна і сынхранізавана.
Форум