Як стала вядома службе маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў, 15 сьнежня ў дачыненьні журналіста Алеся Дашчынскага спынілі крымінальны перасьлед.
Улады Канады распачалі працэс канфіскацыі актываў, зьвязаных з расейскім алігархам Раманам Абрамовічам. Яму ў Канадзе належыць фірма Granite Capital Holdings, якая ацэньваецца ў 26 млн долараў ЗША.
На прэс-канфэрэнцыі пасьля перамоваў у Менску Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін зрабілі некалькі заяваў.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін рэкамэндаваў уладам Падмаскоўя, анэксаваных Расеяй Крыму і Севастопаля надзяляць зямельнымі ўчасткамі вайскоўцаў, якія адзначыліся падчас вайны ва Ўкраіне.
Міністры энэргетыкі краін Эўразьвязу ў панядзелак, 19 сьнежня, дамовіліся ўвесьці столь цаны на газ. Абмежаваньні набудуць моц з 15 лютага, калі цана газу на TTF (найбуйнейшай віртуальнай гандлёвай пляцоўцы ў Нідэрляндах) будзе перавышаць 180 эўра за мэгават-гадзіну на працягу трох дзён.
У беларускіх санаторыях на пэрыяд калядных і навагодніх сьвятаў выкуплены ўсе 22 тысячы месцаў.
Дзяўчына нібыта зрабіла на гарадзкой інсталяцыі, прысьвечанай Марыюпалю, надпіс: «Забойцы, вы самі яго разбамбілі. Юды».
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
У жніўні расейская праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял» прызнала Андрэя палітычным зьняволеным, але Генпракуратура Расеі пастанавіла яго экстрадаваць.
Дырэктару крамы з Магілёва прысудзілі два гады калёніі.
Візыт Пуціна ў Беларусь 19 сьнежня — першы для яго за тры з паловай гады.
Беларусь для Расеі зьяўляецца саюзьнікам і партнэрам нумар адзін, заявіў журналістам прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў сёньня ў Менску.
Аўтарка вядомай мастацкай сэрыі расказала Свабодзе, як ствараюцца ейныя малюнкі.
Мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Эўразьвяз зь Беларусі, цяпер спакушаюць новым маршрутам, які вядзе да польска-беларускай мяжы праз Расею, паведамляе Balkan Investigative Reporting Network.
Пагаварылі зь лідэрам гурту «Дай дарогу!» Юрыем Стыльскім, які пакуль не шкадуе, што зьехаў: у Варшаве піша новыя песьні, вучыць дзетак музыцы. Але калі прыляціць «Бусел», абавязкова вернецца ў Беларусь. І стане мэрам Берасьця, праўда, не надоўга.
У Горадзенскім абласным судзе 19 сьнежня пачынаецца разгляд справы палітзьняволенага Валерыя Троцкага, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Яму можа пагражаць да 15 гадоў калёніі.
Праваабаронца Алег Гулак памёр 16 сьнежня. Старшыню Беларускага Хэльсынскага камітэту было 55 гадоў.
Расказваем новыя падрабязнасьці таго, як сталіся магчымым выкрыцьцё і арышт тых, хто спрабаваў распачаць пратэсты рабочых.
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 19 сьнежня зьяўляецца часткай намаганьняў, накіраваных на дэманстрацыю актыўнасьці і стварэньне інфармацыйных умоў для новага этапу вайны.
Спатрэбілася шмат намаганьняў «калектыўнага несьвядомага», каб беларусы зразумелі, што яны і расейцы — розныя народы, што Беларусь не Расея. А пасьля 2020-га і наступных гадоў гэта сталі разумець і ў навакольным сьвеце. Такая першая дадзенасьць.
У Гомельскім абласным судзе прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 49-гадовай адміністратаркі пратэставых чатаў Тацяны Курылінай. Судовы працэс пачнецца 28 сьнежня і пройдзе ў закрытым рэжыме.
Вынікі 2022 году. Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе галоўныя падзеі году ва ўнутранай палітыцы, тлумачыць, чаму мала хто «заўважыў» новую Канстытуцыю, і вызначае галоўны чыньнік, які ўплываў на падзеі ў Беларусі.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага зьвязу не дазволілі 72 мігрантам нелегальна трапіць на сваю тэрыторыю зь Беларусі.
На думку камандаваньня Ўзброеных сіл Украіны, падчас візыту Ўладзіміра Пуціна ў Менск 19 сьнежня і яго сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам будзе абмяркоўвацца «шырэйшае» прыцягненьне беларускай арміі да вайны супраць Украіны, «у тым ліку і на сушы».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі плянаваў зьвярнуцца да сьвету перад фіналам футбольнага чэмпіянату, але Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) заблякавала дэманстрацыю звароту, заявілі 18 сьнежня прадстаўнікі ўрадавай партыі Ўкраіны «Слуга народу».
Рэдактар дакладу «Сьвет, які нас чакае ў 2023 годзе» Том Стэндэдж прапанаваў у брытанскім часопісе Economist 10 пунктаў, якія будуць вызначальнымі ў сьвеце налета. Прапануем іх вашай увазе ў скароце.
Становішча на памежжы Сэрбіі з часткова прызнаным Косавам застаецца напружаным. Туды прыбылі прадстаўнікі сэрбскіх радыкальных арганізацый, якія патрабуюць ліквідацыі мяжы. Маніфэстацыю ладзіць суполка, што супрацоўнічае з расейскай ПВК «Вагнэр» і падтрымлівае расейскую агрэсію супраць Украіны.
Праект зьяўляецца часткай імкненьня Эўразьвязу зьменшыць залежнасьць ад расейскіх энэрганосьбітаў. Намерам яго пачаць парадаваўся нават прарасейскі прэм'ер-міністар Вугоршчыны, якая нядаўна заблякавала пакет эўрапейскай дапамогі для Ўкраіны.
Беларуская намэнклятура не адчувае сябе элітай, гатовай браць адказнасьць за краіну. Усе чыноўнікі бачаць сябе нейкімі шрубкамі вялікай бюракратычнай машыны. І ні на што іншае не прэтэндуюць.
Вашынгтон спрабаваў утрымаць Украіну ад удару па аб’екце на тэрыторыі краіны, у якім, паводле зьвестак выведкі, быў кіраўнік расейскага Генэральнага штабу Валеры Герасімаў. Аб гэтым піша газэта The New York Times з спасылкай на ананімныя крыніцы.
У гэты момант у галоўным упраўленьні разьведкі (ГУР) Мінабароны Ўкраіны ня бачаць прыкмет фармаваньня ўдарных груп для новага наступу расейскай арміі. Але гэта ня значыць, што такой пагрозы няма, заявіў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў.
Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 16 сьнежня ўпершыню на гэтай пасадзе абмеркаваў з паслом Расеі Барысам Грызловым «актуальныя пытаньні беларуска-расейскага супрацоўніцтва», паведамляе прэс-служба МЗС.
ЗША ня бачаць сур’ёзнага стаўленьня Расеі да перамоваў з Украінай. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу PBS заявіў кіраўнік ЦРУ Уільям Бэрнс.
Студыя тэлеканалу TV3, з памяшканняў якой трансьляваўся тэлеканал TV Rain або «Дождь», разарве дамову арэнды з «Дождём», пацьвердзіў парталу delfi.lv прадстаўнік TV3 Карліс Пазьнякоў.
З лютага ў Польшчы затрымалі 6 чалавек, якіх падазраюць у супрацоўніцтве з расейскімі ці беларускімі спэцслужбамі, заявіў упаўнаважаны польскага ўрада па бясьпецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын.
Японія абнародавала найбуйнейшы плян па нарошчваньні свайго ваеннага патэнцыялу з часоў Другой сусьветнай вайны, пасьля якой краіна прыняла «пацыфісцкую Канстытуцыю» паводле амэрыканскага праекту.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падчас першага за тры гады візыту ў Беларусь 19 сьнежня, «імаверна, будзе ціснуць на Аляксандра Лукашэнку, каб дабіцца саступак у пляне інтэграцыі Расеі і Беларусі», лічаць аналітыкі амэрыканскага Інстытута вывучэньня вайны (ISW).
У красавіку 2021 году Кастрычніцкі суд Магілёва пакараў абодвух блогераў трыма гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.
Камісія па надзвычайных сытуацыях ураду Малдовы на час надзвычайнага становішча прыпыніла дзеяньне ліцэнзій шасьці тэлеканалаў за некарэктнае асьвятленьне падзей на Ўкраіне.
Кангрэс ЗША абавязаў амэрыканскую адміністрацыю зьбіраць сьведчаньні злачынстваў супраць чалавечнасьці і ваенных злачынстваў, учыненых расейскім войскам на тэрыторыі Ўкраіны.
Беларуска Карына (імя зьмененае. — РС) больш за год жыве ў Сынгапуры. З праектам Свабоды «Новая зямля» яна падзялілася ўражаньнямі ад азіяцкай краіны, расказала пра тое, што можна там рабіць, а чым лепш не займацца.
За падзеі 2020 году ў жаночую калёнію трапілі сотні жанчын. Як там ставяцца да «палітычных»? Якія спосабы ціску выкарыстоўвае адміністрацыя? Пра гэта Свабода пагутарыла з трыма былымі палітзьняволенымі жанчынамі.
15 сьнежня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з кіраўнікамі, адказнымі за спорт. І чарговы раз вельмі абураўся. Пасьля нарады стала вядома пра затрыманьне шматразовай чэмпіёнкі сьвету ў штурханьні ядра Надзеі Астапчук.
Эўразьвяз у рамках дзявятага пакету санкцый супраць Расеі за яе напад на Ўкраіну ўвёў поўную забарону на апэрацыі з Усерасейскім банкам разьвіцьця рэгіёнаў і замарозіў актывы яшчэ двух расейскіх банкаў.
Расея рыхтуецца да паўторнага маштабнага наступу на Ўкраіну, і адбыцца ён можа неўзабаве пасьля Новага году. Заявы пра гэта зрабілі адразу два ўкраінскія міністры — абароны Аляксей Рэзьнікаў і замежных справаў Дзьмітро Кулеба, а таксама галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй Валеры Залужны.
Як доўга ў Расеі будзе захоўвацца імпэрская сьвядомасьць? Ці магчымая ў гэтай краіне дэмакратыя? І што павінна здарыцца, каб Расея прызнала Беларусь і беларусаў асобнай краінай і асобным народам? Пра гэта і пра іншае разважае расейскі філёзаф Максім Гаруноў.
Расея выпусьціла па Ўкраіне 76 ракет з акваторыяў Чорнага і Касьпійскага мораў. Украінцы зьбілі 60 зь іх. Харкаўскую вобласьць расейцы атакавалі з ракетных комплексаў С-300, іх удалося зьбіць меней.
Што можа стаяць за абвешчаным візытам у Менск Уладзіміра Пуціна, які ня быў у Беларусі больш за тры гады? Палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст аналізуе магчымыя прычыны і сцэнары разьвіцьця падзеяў.
Пасьля пачатку вайны ў Літве пазбаўляюцца расейскіх сымбаляў і савецкай спадчыны.
Сярод мэтаў імпрэзаў — расказаць пра ўзаемныя дачыненьні беларускай і габрэйскай культур.
Загрузіць яшчэ