Разьмяшчэньне сумеснай з Расеяй вайсковай групоўкі на беларускай тэрыторыі зьяўляецца элемэнтам «стратэгічнага стрымліваньня», заявіў начальнік Генэральнага штабу Узброеных сіл Віктар Гулевіч 11 сьнежня ў праграме «Неделя» на тэлеканале СТВ.
Нобэлеўская лекцыя Натальлі Пінчук ад імя яе зьняволенага мужа Алеся Бяляцкага магла б прагучаць (а часам здавалася, што і прагучала) адна, бязь лекцыяў Мэмарыялу і Ўкраінцаў.
Беларусь не павінна зьнікнуць з інфармацыйнай прасторы, заявіла кіраўніца аб’яднанага пераходнага кабінэту Святлана Ціханоўская на сустрэчы з суайчыньнікамі 11 сьнежня ў сталіцы Нарвэгіі Осла.
Сытуацыя з доступам палітвязьняў у Беларусі да перапіскі «жахлівая», заявіла мадэратар праекту «Напішы ліст палітвязьню» Алена Панамарова ў Варшаве падчас «Размовы аб правах чалавека ў Беларусі», арганізаванай Беларускім моладзевым хабам.
На поўначы часткова прызнанага Косава мясцовыя сэрбы другі дзень запар блякуюць асноўныя дарогі. Прадстаўнікі паліцыі Косава, якая падпарадкоўваецца ўладам у Прышціне, заявілі аб тым, што ў ноч на нядзелю іх пазыцыі некалькі разоў абстралялі невядомыя. Аб пацярпелых не паведамляецца.
У 1980-я мы сьпявалі. У «Майстроўні» і «Талацэ», у вандроўках па Беларусі, на археалягічных раскопках — словам, паўсюль, дзе зьбіралася грамада беларускай моладзі, сьпявалі народныя песьні. Была ў тых вандроўках свая песьня і ў Алеся Бяляцкага.
Уладзімір Яворскі працуе ва ўкраінскім Цэнтры грамадзянскіх свабодаў, адным з трох сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру. У 2021 годзе ўлады Беларусі выгналі яго з краіны, дзе ён пражыў амаль восем гадоў, і забаранілі прыяжджаць цягам 10 гадоў.
Як Лукашэнка помсьціць сваім палітычным ворагам і як гэта рабілі да яго ягоныя ідэйныя папярэднікі ў не такой далёкай савецкай гісторыі?
Сытуацыя на поўначы часткова прызнанай дзяржавы зноў пагоршылася — мясцовыя ўлады вінавацяць у эскаляцыі Бялград, сэрбскі бок гаворыць пра парушэньне Прышцінай правоў сэрбаў.
Рада ЭЗ пагадзілася вылучыць Украіне 18 мільярдаў эўра цягам 2023 году.
У калёніі ў акупаванай Аленаўцы ад Данецкам трымаюць 150 грамадзян Украіны.
У дзень уручэньня Нобэлеўскай прэміі міру камісар Рады Эўропы ў правах чалавека Дуня Міятавіч заклікала даць дадатковую падтрымку праваабаронцам.
Служба бясьпекі Ўкраіны завяршыла контрвыведныя (ахоўныя) захады на аб’ектах Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскі патрыярхат) у Харкаўскай вобласьці.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ў суботу назваў прапанову Беларусі перавозіць украінскае збожжа праз сваю тэрыторыю пасткай і назваў гэта «старой песьняй, якую мы даўно ўжо чуем», паведамляе Delfi.lt.
У адказ на ўварваньне Расеі ва Ўкраіну краіны ЭЗ замарозілі 18, 9 мільярда эўра, якія належаць прыватным асобам і кампаніям Расеі.
Эўракамісія перадала Ўкраіне 40 магутных генэратараў з экстранага рэзэрву Мэханізму грамадзянскай абароны ЭЗ для пераадоленьня наступстваў масіраваных ракетных удараў па энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны.
Супрацоўніцтва РФ і Ірана датычыцца не толькі пытаньня вайны ва Ўкраіне, яно датычыцца ўжо глябальнай бясьпекі, адзначыў у Twitter дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла з заявай з нагоды ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Міжнародная група мастацкага супраціву «А5 25» падзялілася са Свабодай падрабязнасьцямі сваёй акцыі да Міжнароднага дня правоў чалавека.
Міністэрства замежных спраў Літвы і амбасады гэтай краіны па ўсім сьвеце 9-10 сьнежня праводзяць акцыю ў сацсетках у падтрымку Алеся Бяляцкага і беларускіх палітычных зьняволеных.
На чале сьпісу знаходзяцца Кітай і Ганконг, у першую дзясятку таксама ўвайшлі Мʼянма, Турэччына, Іран, Беларусь, Эгіпет, Расея (разам з акупаваным Крымам), Савудаўская Арабія, Емэн і Сырыя.
Беларусь паведаміла ААН, што дасьць магчымасьць транзыту ўкраінскага збожжа праз сваю тэрыторыю для далейшага экспарту зь літоўскіх партоў.
Урад Беларусі ўнёс зьмены ў выдаткі рэспубліканскага бюджэту на 2022 год. Адпаведная пастанова Савета міністраў № 852 апублікаваная 10 сьнежня на Нацыянальным прававым партале.
Пагаварылі пра Аўстралію зь беларускай Каралінай. Яна расказала, чаму бацькі там не працуюць, каб самім даглядаць малое дзіця, чаму рэдка хто выклікае «хуткую», колькі ў Аўстраліі каштуе жыцьцё і дзе там можна сустрэць кенгуру.
Чаму ўлады не пайшлі насустрач Бяляцкаму, каб атрымаць палітычныя дывідэнды. Куды пойдуць грошы ад прэміі. І ці справядліва ўручаць яе беларусам, калі яны не перамаглі дыктатуру. На пытаньні Радыё Свабода адказвае ўдзельнік беларускай «нобэлеўскай дэлегацыі», праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч.
Паліцыя Бэльгіі пасьля сэрыі ператрусаў затрымала як мінімум чатырох чалавек, блізкіх да кіраўніцтва Эўрапарлямэнту. Іх падазраюць у карупцыі і лябіяваньні інтарэсаў Катару ў сувязі з правядзеньнем там чэмпіянату сьвету ў футболе.
Турэцкі Fidobank забараніў кліентам з расейскім і беларускім грамадзянствам карыстацца сваімі картамі для аплатаў за мяжой.
Намесьнік старшыні Аб’яднагага пераходнага кабінэту Павал Латушка і дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук выступілі ў парлямэнце Чэхіі з абмеркаваньнем сытуацыі ў Беларусі.
Апошнім часам Лукашэнка выконвае функцыі прэсавага сакратара Ўладзіміра Пуціна значна лепш за Дзьмітрыя Пяскова.
Кіраўніцтва МУС Латвіі ўнесла былога журналіста расейскага каналу «Дождь» Аляксея Карасьцялёва ў «чорны сьпіс» грамадзянаў, якім забаронены ўезд у краіну, піша Delfi.
У суботу ў Осла адбудзецца цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру. На ўрачыстасьці ня будзе беларускага ляўрэата Алеся Бяляцкага. Ужо паўтара года ён за кратамі ў чаканьні прысуду ў сфабрыкаванай крымінальнай справе.
Чакаецца, што першы завочны суд у Беларусі супраць апанэнтаў улады, якія знаходзяцца за мяжой, пачнецца 12 сьнежня: пяцёх абвінавачаных у справе «Чорнай кнігі Беларусі» фармальна выклікаюць у Менскі гарадзкі суд на гэтую дату.
Суд у Вільні прызнаў законным рашэньне МУС Літвы пазбавіць пасьведчаньня на права жыхарства Алену Камінскас, якую называюць маці двух дзяцей міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі не павінен выстаўляць вызваленьне ўкраінскіх тэрыторыяў як папярэднюю ўмову для пачатку перамоваў з Расеяй.
Паводле інфармацыі, якую мае ўрад Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя, Тумса Абдурахманаў жывы і знаходзіцца пад абаронай швэдзкай паліцыі.
Традыцыйны расейска-індыйскі саміт сёлета не адбудзецца. Прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі адмяніў вочную сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, якая мела адбыцца ў сьнежні.
Абвінавачаньне палічыла за злачынства словы Яшына ў жывой трансьляцыі на YouTube 7 красавіка, падчас якой ён «сьцьвярджальна паведаміў» пра забойствы расейскімі вайскоўцамі мірных жыхароў украінскага гораду Бучы. Улады Расеі лічаць гэта фэйкам.
Ва Ўкраіне заявілі, што Расея ўзмацніла рэпрэсіі супраць супрацоўнікаў Запароскай АЭС.
Натальля Пінчук прыбыла ў сталіцу Нарвэгіі для ўдзелу ў цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму, які застаецца за кратамі ў Беларусі.
Пра ад'езд паведамілі некалькі крыніц.
Паглядзелі, якія льготы маюць сёньня беларускія сілавікі і што ім гарантуе дзяржава.
Лукашэнка лічыць, што «дамінаваньне даляра завяршаецца».
Улады Херсонскай вобласьці заявілі, што цягам 8 сьнежня расейцы нанесьлі 68 удараў па населеных пунктах рэгіёну.
Наколькі слушна дамагацца, каб Беларусь прызналі акупаванай краінай? Што Аб'яднаны пераходны кабінэт здольны зрабіць унутры Беларусі і што ён робіць? Ці можна падрыхтавацца да зьяўленьня «чорнага лебедзя»?
Ва ўрадзе Нямеччыны шукаюць альтэрнатыву Twitter — спробы новага ўладальніка зрабіць кампанію больш эфэктыўнай, на думку чыноўнікаў, сапсавалі яе імідж.
Паводле інфармацыі структураў украінскага ўраду, выбухатэхнікі мусяць праверыць яшчэ 174 тысячы квадратных кілямэтраў на наяўнасьць мін. Гэта складае 30% ад агульнай плошчы Ўкраіны.
10 сьнежня 2022 году спаўняецца два гады ініцыятыве беларускай дыяспары «Народныя амбасады Беларусі». Прадстаўнік народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне Міхаіл Таўбэ расказаў Свабодзе пра дзейнасьць народных амбасадаў у сьвеце і пра новыя пляны.
У Беларусі асоб з судзімасьцю паводле «пратэставых» і «палітычных» артыкулаў з наступнага году не дапусьцяць да атэстацыі, якая пацьвярджае кваліфікацыю экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.
ЗША рыхтуюцца накіраваць ва Ўкраіну пакет вайсковай дапамогі на суму $275 мільёнаў, у яго будуць уключаныя сродкі для барацьбы з атакамі бесьпілётнікаў і іншыя сродкі СПА.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Загрузіць яшчэ