У сталіцы Чарнагорыі Подгарыцы ў панядзелак праходзяць масавыя выступленьні грамадзян каля будынку парлямэнту. Дэманстранты пратэстуюць супраць новага закону, які абмяжоўвае паўнамоцтвы прэзыдэнта.
Аргкамітэт прэміі праваабарончай супольнасьці Беларусі за абарону і прасоўваньне правоў чалавека 12 сьнежня апублікаваў сьпіс намінантаў, якія ўвайшлі ў фінальны шорт-ліст 2022 года.
Алімпійскі і паралімпійскі камітэт ЗША падтрымаў ідэю дапусьціць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году, калі яны будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам.
Рэдакцыя выданьня паведаміла, што на мінулым тыдні атрымала ліст зь Міністэрства інфармацыі. У ім гаворыцца аб ануляваньні пасьведчаньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі газэты «Белорусы и рынок».
Суразмоўца са сфэры беларускага мастацтва апавядае Свабодзе пра чорныя сьпісы мастакоў і ціск на творцаў, які пачаўся пасьля 2020 году.
Пад рэпрэсіі ў Беларусі часам трапляюць ня толькі актывісты, палітыкі і ўдзельнікі пратэстаў, але і прыхільнікі ўлады Лукашэнкі. Сабралі некалькі такіх прыкладаў.
Сябра Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі ў пытаньнях транзыту ўлады, старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка ў эфіры Свабоды Premium — пра тое, чаму Беларусь трэба прызнаць акупаванай краінай, ці магчымы цяпер гандаль палітвязьнямі і што стаіць за сьмерцю Макея.
Беларусь без папярэдніх умоваў пагадзілася на транзыт збожжа з Украіны праз сваю тэрыторыю ў літоўскія парты. Пра гэта паведаміў прадстаўнік генэральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык.
Праект міжнароднай падтрымкі #FreeAllWords пераклаў творы беларускага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага «Карычневы сшытак» і «Мары» на восем моваў — на ангельскую, вугорскую, літоўскую, фінскую, францускую, гішпанскую, румынскую і дацкую мовы.
Улады Літвы накіравалі зварот да Высокага камісара АБСЭ ў справах нацыянальных мяншыняў.
Назіраючы за нобэлеўскімі днямі асабіста ў Осла, каторы раз пераканаўся, наколькі няпоўнай, скажонай і адарванай ад рэальнасьці можа быць мэдыйная карцінка.
Участковы суд Вільні дазволіў Будаўнічай інспэкцыі зьнесьці Дом Масквы і прадугледзеў штраф у памеры 300 эўра за кожны дзень невыкананьня гэтага рашэньня ў дачыненьні да грамадзкай установы, якая ажыцьцяўляе кіраваньне гэтым будынкам.
Паводле Генштабу Украіны, яе Ўзброеныя сілы за апошнія суткі нанесьлі ўдары па 9 пунктах кіраваньня, 17 раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, двух складах з боепрыпасамі, а таксама адным раёне канцэнтрацыі расейскай артылерыі ў акупаваных населеных пунктах Украіны.
Мікалаю Шчокіну было 49 гадоў, ён не дажыў тыдзень да юбілею. За сваю экспэртную кар’еру Шчокін адзначыўся шэрагам скандальных выказваньняў, абараняючы Лукашэнку і бэсьцячы Захад.
На мінулым тыдні быў паранены баец батальёна «Волат»; ён шпіталізаваны, ягонаму жыцьцю нічога не пагражае.
Віталь Коваль пра беларусаў: «Заўчасна цяпер ацэньваць ролю беларусаў. Беларусы або далучаюцца да нас, нацыі пераможцаў, як суседзі, партнэры, або ідуць па вядомым адрасе».
Гэта другое пакараньне, зьвязанае з антыўрадавымі пратэстамі ў Іране, менш чым за тыдзень.
Удзел Беларусі ў расейскай агрэсіі, беспрэцэдэнтныя заходнія санкцыі, сьмерць міністра замежных справаў Уладзімера Макея — пра гэтыя і іншыя вынікі году ў сфэры міжнародных дачыненьняў разважае экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносінаў, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін.
Праект прадугледжвае для выбраных суб’ектаў грамадзянскай супольнасьці ўдзел ва «ўсебеларускім народным сходзе».
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што ўлады Беларусі будуць далей дапамагаць Расеі ў вайне супраць Украіны, але наўрад ці беларуская армія далучыцца да баявых дзеяньняў.
Якой можа быць перамога Ўкраіны ў вайне з Расеяй? Як гэтая перамога паўплывае на лёс Беларусі? Ці не захоча Расея пасьля сваёй паразы анэксаваць Беларусь, каб кампэнсаваць канчатковую страту Ўкраіны? Пра гэта і пра іншае разважае ўкраінскі палітоляг Яўген Магда.
Музыка, арт-мэнэджар, заснавальнік культурнага руху «Сьпеўны сход» Сяржук Доўгушаў у эфіры Свабоды Premium расказаў, як у прасторы творчай рэзыдэнцыі ў Варшаве дапамагае былым палітзьняволеным. Музыка згадаў масавыя сьпеўныя сходы падчас мірнай рэвалюцыі, а таксама працу і канцэрты ў Амэрыцы.
Разьмяшчэньне сумеснай з Расеяй вайсковай групоўкі на беларускай тэрыторыі зьяўляецца элемэнтам «стратэгічнага стрымліваньня», заявіў начальнік Генэральнага штабу Узброеных сіл Віктар Гулевіч 11 сьнежня ў праграме «Неделя» на тэлеканале СТВ.
Нобэлеўская лекцыя Натальлі Пінчук ад імя яе зьняволенага мужа Алеся Бяляцкага магла б прагучаць (а часам здавалася, што і прагучала) адна, бязь лекцыяў Мэмарыялу і Ўкраінцаў.
Беларусь не павінна зьнікнуць з інфармацыйнай прасторы, заявіла кіраўніца аб’яднанага пераходнага кабінэту Святлана Ціханоўская на сустрэчы з суайчыньнікамі 11 сьнежня ў сталіцы Нарвэгіі Осла.
Сытуацыя з доступам палітвязьняў у Беларусі да перапіскі «жахлівая», заявіла мадэратар праекту «Напішы ліст палітвязьню» Алена Панамарова ў Варшаве падчас «Размовы аб правах чалавека ў Беларусі», арганізаванай Беларускім моладзевым хабам.
На поўначы часткова прызнанага Косава мясцовыя сэрбы другі дзень запар блякуюць асноўныя дарогі. Прадстаўнікі паліцыі Косава, якая падпарадкоўваецца ўладам у Прышціне, заявілі аб тым, што ў ноч на нядзелю іх пазыцыі некалькі разоў абстралялі невядомыя. Аб пацярпелых не паведамляецца.
У 1980-я мы сьпявалі. У «Майстроўні» і «Талацэ», у вандроўках па Беларусі, на археалягічных раскопках — словам, паўсюль, дзе зьбіралася грамада беларускай моладзі, сьпявалі народныя песьні. Была ў тых вандроўках свая песьня і ў Алеся Бяляцкага.
Уладзімір Яворскі працуе ва ўкраінскім Цэнтры грамадзянскіх свабодаў, адным з трох сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру. У 2021 годзе ўлады Беларусі выгналі яго з краіны, дзе ён пражыў амаль восем гадоў, і забаранілі прыяжджаць цягам 10 гадоў.
Як Лукашэнка помсьціць сваім палітычным ворагам і як гэта рабілі да яго ягоныя ідэйныя папярэднікі ў не такой далёкай савецкай гісторыі?
Сытуацыя на поўначы часткова прызнанай дзяржавы зноў пагоршылася — мясцовыя ўлады вінавацяць у эскаляцыі Бялград, сэрбскі бок гаворыць пра парушэньне Прышцінай правоў сэрбаў.
Рада ЭЗ пагадзілася вылучыць Украіне 18 мільярдаў эўра цягам 2023 году.
У калёніі ў акупаванай Аленаўцы ад Данецкам трымаюць 150 грамадзян Украіны.
У дзень уручэньня Нобэлеўскай прэміі міру камісар Рады Эўропы ў правах чалавека Дуня Міятавіч заклікала даць дадатковую падтрымку праваабаронцам.
Служба бясьпекі Ўкраіны завяршыла контрвыведныя (ахоўныя) захады на аб’ектах Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскі патрыярхат) у Харкаўскай вобласьці.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ў суботу назваў прапанову Беларусі перавозіць украінскае збожжа праз сваю тэрыторыю пасткай і назваў гэта «старой песьняй, якую мы даўно ўжо чуем», паведамляе Delfi.lt.
У адказ на ўварваньне Расеі ва Ўкраіну краіны ЭЗ замарозілі 18, 9 мільярда эўра, якія належаць прыватным асобам і кампаніям Расеі.
Эўракамісія перадала Ўкраіне 40 магутных генэратараў з экстранага рэзэрву Мэханізму грамадзянскай абароны ЭЗ для пераадоленьня наступстваў масіраваных ракетных удараў па энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны.
Супрацоўніцтва РФ і Ірана датычыцца не толькі пытаньня вайны ва Ўкраіне, яно датычыцца ўжо глябальнай бясьпекі, адзначыў у Twitter дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла з заявай з нагоды ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Міжнародная група мастацкага супраціву «А5 25» падзялілася са Свабодай падрабязнасьцямі сваёй акцыі да Міжнароднага дня правоў чалавека.
Міністэрства замежных спраў Літвы і амбасады гэтай краіны па ўсім сьвеце 9-10 сьнежня праводзяць акцыю ў сацсетках у падтрымку Алеся Бяляцкага і беларускіх палітычных зьняволеных.
На чале сьпісу знаходзяцца Кітай і Ганконг, у першую дзясятку таксама ўвайшлі Мʼянма, Турэччына, Іран, Беларусь, Эгіпет, Расея (разам з акупаваным Крымам), Савудаўская Арабія, Емэн і Сырыя.
Беларусь паведаміла ААН, што дасьць магчымасьць транзыту ўкраінскага збожжа праз сваю тэрыторыю для далейшага экспарту зь літоўскіх партоў.
Урад Беларусі ўнёс зьмены ў выдаткі рэспубліканскага бюджэту на 2022 год. Адпаведная пастанова Савета міністраў № 852 апублікаваная 10 сьнежня на Нацыянальным прававым партале.
Пагаварылі пра Аўстралію зь беларускай Каралінай. Яна расказала, чаму бацькі там не працуюць, каб самім даглядаць малое дзіця, чаму рэдка хто выклікае «хуткую», колькі ў Аўстраліі каштуе жыцьцё і дзе там можна сустрэць кенгуру.
Чаму ўлады не пайшлі насустрач Бяляцкаму, каб атрымаць палітычныя дывідэнды. Куды пойдуць грошы ад прэміі. І ці справядліва ўручаць яе беларусам, калі яны не перамаглі дыктатуру. На пытаньні Радыё Свабода адказвае ўдзельнік беларускай «нобэлеўскай дэлегацыі», праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч.
Паліцыя Бэльгіі пасьля сэрыі ператрусаў затрымала як мінімум чатырох чалавек, блізкіх да кіраўніцтва Эўрапарлямэнту. Іх падазраюць у карупцыі і лябіяваньні інтарэсаў Катару ў сувязі з правядзеньнем там чэмпіянату сьвету ў футболе.
Турэцкі Fidobank забараніў кліентам з расейскім і беларускім грамадзянствам карыстацца сваімі картамі для аплатаў за мяжой.
Намесьнік старшыні Аб’яднагага пераходнага кабінэту Павал Латушка і дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук выступілі ў парлямэнце Чэхіі з абмеркаваньнем сытуацыі ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ