У менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены, закрытым пасьля пажару, у хуткім часе могуць аднавіцца набажэнствы.
Украінскі бок гатовы да правядзеньня ва Ўкраіне аб’ектыўнага расьсьледаваньня інцыдэнту, які адбыўся 29 сьнежня ў небе над тэрыторыяй Беларусі ў выніку адбіцьця масіраванага ракетнага ўдару Расеі, заявіла ўкраінскае Міністэрства абароны.
У арганізьме грузінскага палітыка, экс-прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі знойдзеныя сьляды цяжкіх мэталаў: ён мог атрымаць атручэньне ў турме. Пра гэта 29 сьнежня на судовым паседжаньні ў Тбілісі заявіў амэрыканскі таксіколяг і нарколяг Дэвід Сьміт.
У 2022 годзе Лукашэнка і Пуцін сустракаліся амаль штомесяц: перамовы 27 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу былі дзясятыя за год. Такой інтэнсіўнасьці камунікацый паміж імі не было ніколі раней. Якія прычыны і наступствы?
Закон аб забароне прапаганды ЛГБТ можа зьявіцца ў Беларусі, паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Натальля Качанава ў час пасяджэньня савету старэйшын, інфармуе БЕЛТА.
У пачатку студзеня на пазоў Міністэрства юстыцыі пройдзе суд аб ліквідацыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, якое яшчэ зь сярэдзіны 60-х гадоў займалася абаронай беларускай гістарычнай спадчыны. Пра гэта інфармуе zerkalo. io
«Ідэя, што Ўкраіна разваліцца за тры дні, была ня толькі расейскай. У гэта таксама пераважна верылі і ў Бэрліне, і ў Вашынгтоне».
На гэтым тыдні гэта ўжо другі выпадак сьмерці мігранта на беларуска-польскай мяжы.
Жыхар Гомля Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў падтрымкі палітвязьням. Яго пакаралі ў верасьні 2021 году за камэнтары па «справе Зельцара». Тэрмін ён адбыў.
Польшча ўнесла ў санкцыйны сьпіс 12 грамадзян Беларусі, адказных за рэпрэсіі ў краіне і садзейнічаньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
Грамадзкі дзеяч, адзін са стваральнікаў беларускага палку «Пагоня» ва Ўкраіне, былы бізнэсовец Вадзім Пракоп’еў у эфіры Свабоды Premium тлумачыць, чаму зьнік з публічнай прасторы і цяпер вырашыў «выйсьці зь ценю».
Ужо другі дзень народзінаў журналіст Свабоды і палітвязень сустракае за кратамі. Марыць хутчэй абняць дзяцей, сьніць «музычныя сны».
Пасаду заняла юрыстка Офісу Ціханоўскай Крысьціна Рыхтэр.
Вядома пра шэрах выбухаў 29 сьнежня на тэрыторыі Расеі і ў акупаваным ёю Крыме.
Украінскі вайсковы экспэрт Жданаў пракамэнтаваў Свабодзе падзеньне ракеты ў Берасьцейскай вобласьці.
Рэдакцыя інфармуе, што пасьля тэхнічных работ у звычайным рэжыме сайт, пэўна, запрацуе з 9 студзеня.
Ад ранку 29 сьнежня многія недзяржаўныя СМІ атрымалі фатаздымкі абломкаў ракеты зь Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Сумесная групоўка беларускіх і расейскіх войскаў можа налічваць да 30 тысяч чалавек, паведаміў на брыфінгу намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштаба ЎСУ брыгадны генэрал Аляксей Громаў.
Заснавальнік BySol Андрэй Стрыжак у інтэрвію падвёў вынікі працы за 2022 год, расказаў пра зьмены ў камандзе і вызначыў галоўны напрамак дзейнасьці фонду сёньня.
Цягам асеньняй і зімняй сэсій Палатай прадстаўнікоў быў прыняты цэлы шэраг законаў, якія выклікалі шырокае абмеркаваньне ў грамадзтве. Свабода зірнула, якія менавіта дэпутаты спрычыніліся да скандальных новаўвядзеньняў.
Сьледчы камітэт скончыў расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да Валера Цапкалы і Ўладзімера Астапенкі.
29 сьнежня расейцы абстралялі ракетамі Адэсу, Запарожжа, Кіеў, Львоў, Сумы, Харкаў.
Экспарт расейскай сырой нафты марскім шляхам у сьнежні скараціўся на 22% у параўнаньні зь сярэднім паказчыкам за 11 месяцаў 2022 года, сярэднесутачны аб’ём экспарту ў гэтым месяцы склаў каля 2,5 млн барэляў.
2022 стаўся годам вайны і першай Нобэлеўскай прэміі міру для беларуса. Спраўдзіце, наколькі добра вы памятаеце сёлетнія падзеі.
Упраўленьне па справах грамадзянства і міграцыі (PMLP) Латвіі прыняло рашэньне захаваць візы супрацоўнікам тэлеканалу «Дождь», які раней быў пазбаўлены ліцэнзіі на вяшчаньне Нацыянальнай радай па электронных СМІ, перадае выданьне Delfi.
Расея ўжо дэпартавала больш за 13 тысяч украінскіх дзяцей, заявіў міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў у сваім Твітары.
Гэта першае інтэрвію прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольгі Гарбуновай.
З расейскага палону з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну вызвалілі 1456 чалавек, паведаміў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.
Сёньня скончыўся чацьвёрты 15-сутачны тэрмін для Дзьмітрыя Галавача і Яўгена Бурло. Музыкаў судзяць асобна за кожную песьню, якую раней унесьлі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Украінскае войска ўмацоўвае пазыцыі на ўкраінска-беларускай мяжы і рыхтуецца да магчымага прарыву з боку Беларусі.
Чакаецца, што міністар правядзе перамовы з украінскім калегам Аляксеем Рэзьнікавым і абмяркуе зь ім, сярод іншага, пастаўкі зброі Кіеву.
Экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносін, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін тлумачыць, пра што (ня) могуць дамовіцца Лукашэнка і Захад; адказвае на пытаньне, чаму рэжым ня можа спыніць рэпрэсіі; і аргумэнтуе, чаму гандаль палітвязьнямі не зьяўляецца добрай ідэяй.
Яго перададуць у мастацкі музэй Адэскай гарадзкой рады.
Гомельскі абласны суд пакараў жыхароў Сьветлагорску, «рэйкавых партызанаў», вялікімі тэрмінамі за пашкоджаньне рэлейнай шафы на чыгунцы. Дзяніс Дзікун атрымаў 23 гады зьняволеньня, Дзьмітры Равіч — 22 гады, Алег Малчанаў — 21 год. Расказваем, што вядома пра іх крымінальную справу.
Сёлета ў лютым Лукашэнка заявіў пра пляны пабудаваць беларускія парты на расейскай Балтыцы. У чэрвені ён нібыта нават наведаў будаўнічую пляцоўку пад Санкт-Пецярбургам. Але будаўніцтва там не пачалося дагэтуль.
Вядомага беларускага рэпэтытара, кіраўніка адукацыйнага цэнтру «100 балаў» Яўгена Лівянта затрымалі 27 сьнежня на занятках, якія ён вёў. Лівянт заўсёды публічна крытыкаваў сыстэму адукацыі ў Беларусі
Улады Беларусі заявілі, што іх краіна можа стаць пляцоўкай для перамоваў па Ўкраіне.
Украіна ініцыюе выключэньне Расеі з Рады Бясьпекі ААН. Кіеў тлумачыць гэта тым, што краіна, якая выступіла агрэсарам і разьвязала самую маштабную вайну ў Эўропе пасьля Другой сусьветнай, паводле азначэньня ня можа вырашаць лёс іншых краінаў (рэальна, Рада Бясьпекі гэта робіць).
У Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі. Кожны дзень людзей затрымліваюць і арыштоўваюць у палітычна матываваных справах.
Беларускі памежны нарад ноччу 27 сьнежня знайшоў труп грамадзянкі Сырыі недалёка ад плоту, узьведзенага Польшчай на мяжы.
Мужа, жонку і іхных дзяцей дэпартавалі. У сям’і ў Грузіі засталася ўласная кватэра.
Мэта — ацэнка ведаў і дзеяньняў вайскоўцаў пры прывядзеньні воінскай часткі ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасьці.
2023 год у краінах СНД абвешчаны «Годам расейскай мовы». Пра гэта Пуцін нагадаў Лукашэнку падчас размовы ў Рускім музэі ў Санкт-Пецярбургу. І Лукашэнка ўхвальна падтрымаў: «Это к месту. Подчеркнёт значимость».
У Бахмуце Данецкай вобласьці, які знаходзіцца на самой лініі фронту, у двух валянтэрскіх пунктах чакаюць навагодніх сьвят. У адным нават паставілі елку і запрасілі ўпрыгожыць яе ўсіх жыхароў, якія засталіся ў горадзе.
Цяперашні драматычны момант, момант вайны — гэта яшчэ і момант асаблівай шчырасьці і сумленнасьці; момант, калі чорнае можна назваць чорным, а белае — белым. Гэта, бадай, адна зь нешматлікіх добрых адзнак суворага часу, у які мы жывём.
З такой заявай выступіў сакратар Рады бясьпекі Армэніі Армэн Грыгар'ян. Апрача таго, ён заявіў, што Армэнію прымушаюць даць калідор Азэрбайджану.
Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны (ISW) ацэньвае рызыку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну зь Беларусі як нізкую, але магчымую, а рызыку непасрэднага ўдзелу Беларусі ў вайне як вельмі нізкую.
Пэнсіянэраў амаль адразу затрымалі.
Кіраўнік Дэпартамэнта нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту дэмакратычных сілаў Валер Сахашчык даў справаздачу аб працы, а таксама адказаў на некаторыя пытаньні.
У 2022 годзе махавік рэпрэсій у Беларусі не спыняўся ні на хвіліну: палітзьняволеных і жорсткіх прысудаў стала яшчэ больш.
Загрузіць яшчэ