Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тэль-Авіве, Вільні, Варшаве, Лёндане пройдзе Беларуска-габрэйскі фэстываль. Што можна паглядзець онлайн?


Запальванне сьвечак на Хануку. Ілюстрацыйнае фота
Запальванне сьвечак на Хануку. Ілюстрацыйнае фота

Сярод мэтаў імпрэзаў — расказаць пра ўзаемныя дачыненьні беларускай і габрэйскай культур.

У суботу, 17 сьнежня, напярэдадні пачатку сьвяткаваньня габрэйскага Сьвята сьвятла, Ханукі, стартуе 3-і Беларуска-габрэйскі фэстываль. Ён пройдзе ў онлайн- і офлайн-фармаце.

Цэнтар беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны, ініцыятар і стваральнікі фэстывалю заявілі з гэтай нагоды, што сёлета фэстываль пройдзе ў незвычайным фармаце:

«Мы вырашылі правесьці некалькі сустрэч у розных краінах, каб даць магчымасьць убачыць адзін аднаго і адчуць, што мы разам. Узгадаць, што мы маем глыбокую гісторыю, якая нас аб'ядноўвае і зьвязвае з сусьветнай культурай. Мы падрыхтавалі праекты ў Тэль-Авіве, Вільні, Варшаве, Лёндане і онлайн на плятформе фэстывалю».

Мэта фэстывалю — расказаць пра ўзаемаадносіны беларускай і габрэйскай культур, пазнаёміць з традыцыямі ды адкрыць удзельнікам доступ да каранёў, дапамагчы ў пошуку ідэнтычнасьці, адзначаюць арганізатары.

  • у панядзелак, 19 сьнежня, Мікіта Моніч робіць адмысловы выпуск «Около культуры» пра габрэйскіх мастакоў Беларусі;
  • у аўторак, 20 сьнежня, у Лёндане будзе прэзэнтацыя кнігі «Падарожжы Беньямiна III» Мендэле Мойхер-Сфорыма і сустрэча зь перакладчыкам Паўлам Касьцюкевічам;
  • у сераду, 21 сьнежня, будзе онлайн-паказ спэктакля «Джейкаб Джейкабсан» па пьесе Аарона Цэйтліна.
  • у Варшаве і Вільні адбудуцца таксама тэматычныя вечарыны.

Больш дэталаяў можна паглядзець на сайце фэстывалю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG