Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІФА заблякавала зварот Зяленскага перад фінальным матчам футбольнага Чэмпіянату сьвету, паведаміла партыя «Слуга народу»


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі плянаваў зьвярнуцца да сьвету перад фіналам футбольнага чэмпіянату, але Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) заблякавала дэманстрацыю звароту, заявілі 18 сьнежня прадстаўнікі ўрадавай партыі Ўкраіны «Слуга народу».

Кіраўнік парлямэнцкай фракцыі «Слуга народу» Давід Арахамія апублікаваў відэазварот. Ён адзначыў, што Зяленскі плянаваў заклікаць сьвет падтрымаць прапанаваную Кіевам формулу міру.

«З такім заклікам прэзыдэнт Зяленскі павінен быў зьвярнуцца да сьвету перад фіналам футбольнага чэмпіянату ў Катары. Катар падтрымаў гэтую ідэю, але ФІФА заблякавала паказ звароту, хоць у ім няма нічога, што парушала б традыцыі спартовых спаборніцтваў і агульнапрынятыя стандарты міжнародных зносін», — пракамэнтаваў Арахамія.

ФІФА пакуль не пракамэнтавала гэтыя заявы.

Фінальны матч чэмпіянату сьвету па футболе паміж Аргентынай і Францыяй пачнецца сёньня а 18-й гадзіне паводле менскага часу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG