Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NYT расказала аб спробе Вашынгтону перадухіліць атаку на кіраўніка расейскага Генэральнага штабу


Валеры Герасімаў
Валеры Герасімаў

Вашынгтон спрабаваў утрымаць Украіну ад удару па аб’екце на тэрыторыі краіны, у якім, паводле зьвестак выведкі, быў кіраўнік расейскага Генэральнага штабу Валеры Герасімаў. Аб гэтым піша газэта The New York Times з спасылкай на ананімныя крыніцы.

Вашынгтон спрабаваў утрымаць Украіну ад удару па аб’екце на тэрыторыі краіны, у якім, паводле зьвестак выведкі, быў кіраўнік расейскага Генэральнага штабу Валеры Герасімаў. Аб гэтым піша газэта The New York Times з спасылкай на ананімныя крыніцы.

Як сьцьвярджае выданьне, амэрыканская выведка вясной даведалася пра рыхтаваньне паездкі Герасімава на фронт ва Ўкраіне, але паспрабавала схаваць інфармацыю ад Кіева. Аднак гэтага зрабіць не ўдалося. Раней заходнія СМІ расказвалі, што частку выведнай інфармацыі аб расейскай арміі ва Ўкраіне, якая паступае ў NATO, украінскія вайскоўцы атрымліваюць у рэжыме рэальнага часу.

Як сьцьвярджаецца ў матэрыяле, Вашынгтон папрасіў Украіну не атакаваць штаб, дзе быў Герасімаў. У Кіеве заявілі, што ўдар ужо нанесены. Крыніцы газэты тлумачаць пазыцыю амэрыканскіх афіцыйных асобаў асьцярогамі, што гібель кіраўніка Генштабу, які ўваходзіць у расейскі Савет бясьпекі, магла прывесьці да вайны Расеі і ЗША.

Пра напад на штаб у Ізюме, які, як мяркуецца, мог наведваць Герасімаў, стала вядома ў першыя дні траўня. Сьцьвярджалася, што генэрал прыбыў асабіста кіраваць наступам. Заяўлялася, што военачальнік мог быць паранены падчас украінскага ўдару, але ніякіх пацьверджаньняў гэтаму апублікавана не было.

Афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону Джон Кэрбі тады заявіў, што Вашынгтон не дае Украіне выведныя дадзеныя аб месцазнаходжаньні вышэйшых расейскіх военачальнікаў.

  • 67-гадовы Герасімаў узначальвае расейскі Генштаб з 2012 году. Галоўнакамандуючы ўкраінскімі войскамі Валеры Залужны ў верасьні ў інтэрвію часопісу Time назваў расейскага генэрала галоўным ваенным тэарэтыкам. «Я працягваю думаць, што ўся ваенная навука сканцэнтраваная ў Расеі, — сказаў ён. — Я вучыўся ў яго. Я чытаў усё, што ён калі-небудзь напісаў».
  • У матэрыяле NYT сказана, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін яшчэ ў сакавіку ў прыватных размовах прызнаваў няўдачы расейскага войска. Сьцьвярджаецца, што падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ізраілю Нафталі Бэнэтам у пачатку сакавіка Пуцін сказаў, што вайна будзе «нашмат складанейшай, чым меркавалася».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG