Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дальнабойніку зь Ліды пагражае да 15 гадоў зьняволеньня за «здраду дзяржаве»


Валеры Троцкі
Валеры Троцкі

У Горадзенскім абласным судзе 19 сьнежня пачынаецца разгляд справы палітзьняволенага Валерыя Троцкага, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Яму можа пагражаць да 15 гадоў калёніі.

Справу будзе разглядаць судзьдзя Мікалай Рачынскі, піша «Вясна».

Палітзьняволенага Валерыя Троцкага затрымалі ў Лідзе сёлета 18 траўня. Раней ён працаваў у Лідзкім аддзеле Дэпартамэнту аховы, затым звольніўся і стаў дальнабойнікам.

Да суду яго ўтрымлівалі ў СІЗА Горадзенскай турмы № 1.

Спачатку Троцкага абвінавацілі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэксу (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі). Але пазьней стала вядома, што судзіць яго будуць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).

Праваабаронцы адзначаюць, што абвінавачаньне ў здрадзе дзяржаве выставілі таксама і дзесяці актывістам «Рабочага руху».

Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG