Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны лідэр Ірану заклікаў сырыйцаў змагацца з паўстанцкім урадам


Башар Асад і Алі Хамэнэі на сустрэчы ў 2019 годзе
Башар Асад і Алі Хамэнэі на сустрэчы ў 2019 годзе

Аятала Алі Хамэнэі заклікаў сырыйцаў да супраціву ўраду пад кіраўніцтвам паўстанцаў, які фармуецца пасьля зрынаньня дыктатара Башара Асада. Хамэнэі зноў паўтарыў, што паўстаньне было арганізавана Захадам.

Выступаючы ў звароце 22 сьнежня, Алі Хамэнэі сказаў, што сырыйцы, асабліва моладзь краіны, «павінны зь цьвёрдай воляй супрацьстаяць тым, хто распрацаваў і рэалізаваў небясьпеку», перадае Радыё Фарда.

Асад пакінуў краіну позна ўвечары 8 сьнежня пасьля таго, як уключаная ЗША ў сьпіс тэрарыстычных арганізацыя Хаят Тахрыр аш-Шам (HTS) і яе паплечнікі, некаторыя зь якіх зьвязаныя з Турэччынай, перамаглі ўрадавыя сілы ў ходзе імклівага наступу.

Нягледзячы на тое, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даў Асаду палітычны прытулак у Расеі пасьля больш чым пяці дзесяцігодзьдзяў жорсткага кіраваньня ягонай сям'і ў Сырыі, HTS пасьпяшалася стварыць часовы ўрад, а яе лідэр Рыяд аль-Асаад заявіў, што упэўнены, што фракцыі, якія дапамаглі зрынуць Асада, аб’яднаюцца ў адну сілу.

HTS і пераходны ўрад пераконваюць у тым, што правы ўсіх сырыйцаў будуць абароненыя.

Іран падтрымліваў рэжым Асада ў Сырыі напару з Расеяй, таксама ад Тэгерану залежаць ХАМАС і «Хэзбала» — іншыя арганізацыі, прызнаныя тэрарыстычнымі. Іран часта адмаўляе свой актыўны ўдзел у падзеях у Сырыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG