У Хабараўскі гарнізонны вайсковы суд паступіла справа супраць вайскоўца Данііла Фролкіна па артыкуле аб «публічным распаўсюджваньні загадзя ілжывай інфармацыі аб расейскім войску, зробленым групай асоб з карысьлівых памкненьняў» (пункты «б», «г» часткі 2 артыкула 207.3 КК РФ).
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман у сваім калядным звароце закрануў пытаньне міжнароднай бясьпекі і агрэсіі Расеі супраць Украіны, інфармуе DW.
Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага Кабінэту Беларусі.
Дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін запэўніў, што для яго прысуд на 12 гадоў зьняволеньня быў цалкам чаканы. І гэта, на яго думку, сьведчыць пра слабасьць ўлады.
Украіна ініцыявала працэс, накіраваны на выключэньне Расеі з Рады бясьпекі ААН і Арганізацыі ў цэлым, паведаміў міністар замежных спраў Дзьмітро Кулеба.
Пра гэта паведамляе журналістка дзяржаўнага выданьня «СБ. Беларусь Сегодня» Людміла Гладкая. У Герасімені арыштавалі маёмасьць у кошт спагнаньня грамадзянскага пазову.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны заявіў аб пагаршэньні праблем з хрыбетнікам. Пры гэтым палітыку не даюць даведацца пра ўласны дыягназ і колюць невядомы прэпарат.
У канцы 2021 году мы задалі 15 экспэртам 11 пытаньняў пра тое, што чакае Беларусь і сьвет у 2022 годзе
Косаўскія СМІ на сэрбскай і альбанскай мовах па-рознаму паведамляюць пра стрэлы ў мясцовасьці Зубін Потак.
Навагоднія ялінкі для Савету Фэдэрацыі і Падліковай палаты РФ закупляюць у Польшчы, якую расейскія ўлады аб'явілі «недружалюбнай» краінай, паведамляе тэлеграм-канал «Полигон.медиа» з спасылкай на партал дзяржзакупак.
З Нацыянальнага мастацкага музэю звольнілі 18 чалавек з палітычных прычын.
Антэ Ёзіч лічыць, што зь цяперашнімі ўладамі Беларусі ці пры іх пасярэдніцтве можна весьці перамовы.
Паразмаўлялі з бацькамі пра тое, як выхоўваць дзяцей беларусамі ў іншамоўным асяродзьдзі, а таксама спыталіся ў іх кароткіх парадаў.
Расея гатовая аднавіць пастаўкі газу ў Эўропу праз газаправод «Ямал — Эўропа», заявіў у інтэрвію дзяржаўнаму расейскаму агенцтву ТАСС віцэ-прэм'ер Расеі Аляксандар Новак.
Свабода сабрала падзеі адыходзячага году ў адным календары лічбаў.
Расейскія СПА зьбілі ўкраінскі беспілотнік на падлёце да вайсковага аэрадрома «Энгельс» у Саратаўскай вобласьці, паведаміла Мінабароны Расеі. Загінулі трое вайскоўцаў.
Начальнік Генэральнага штабу Ірану Мухамад Багеры назваў доказам «эфэктыўнасьці» іранскіх бесьпілётнікаў паведамленьні аб выкарыстаньні Расеяй гэтых дронаў у вайне супраць Украіны. Пры гэтым Іран ня раз адмаўляў пастаўкі зброі Расеі для вядзеньня баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.
Генэральны пракурор Андрэй Швед на тэлеканале СТВ расказаў, што ў 2022 годзе Расея ўжо выдала афіцыйнаму Менску 16 беларускіх грамадзян, якіх абвінавачваюць паводле «экстрэміскіх» артыкулаў.
Афіцыйныя беларускія ўлады ведаюць, што вызваленьне палітвязьняў і спыненьне саўдзелу ў вайне супраць Украіны можа спыніць увядзеньне санкцый і «нават, магчыма, здыме некаторыя дзейныя», гаворыцца ў заяве дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай.
Нягледзячы на вяртаньне жорсткага рэжыму талібаў да ўлады ў мінулым годзе, Нямеччына і іншыя заходнія краіны павінны зноў адкрыць свае амбасады ў Кабуле, заявіў намесьнік спэцыяльнага прадстаўніка ААН па палітыцы ў Афганістане.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага Зьвязу не дазволілі нелегальна прабрацца 143 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (днём раней — 97).
Украіна зможа прадухіліць такія трагедыі, адна з якіх адбылася раніцай 24 сьнежня ў Херсоне, калі атрымае больш узбраеньняў, падкрэсьліў у Twitter міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», у Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 23 сьнежня асудзілі палітзьняволеную Тацяну Карповіч паводле ч. 3 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці) Крымінальнага кодэксу.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў з Калядамі. У апублікаваным у Facebook відэазвароце ён падкрэсьліў, што з прычыны вайны многія грамадзяне вымушаныя адзначаць гэтае сьвята ў чужых дамах.
У Аўганістане няўрадавым арганізацыям загадалі не дапушчаць на працу жанчын. Аб гэтым піша агенцтва Reuters са спасылкай на ліст міністэрства эканомікі ўрада талібаў.
У вечар Божага Нараджэньня, «калі сем’і зьбіраюцца за адным сталом», «мы зноў, як у дзяцінстве верым у цуды», адзначыла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў віншаваньні да ўсіх беларусаў, якія адзначаюць гэтае сьвята 25 сьнежня.
У расейскім Новасібірску двое пʼяных мужчын у камуфляжным адзеньні 23 сьнежня прыйшлі ў краму оптыкі і зладзілі дэбош, паведамляе партал «Тайга.Инфо» са спасылкай на тэлеграм-канал АСТ-54 Black.
Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю кантраляваная, перамяшчэньня тэхнікі і войскаў на тым баку не назіраецца, паведаміў у эфіры тэлемаратону прэс-сакратар Дзяржпамежслужбы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
Паводле інфармацыі Human Constanta, Лойку перавялі ў менскі сьледчы ізалятар № 1.
Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Расейскі вайсковец Мікіта Чыбрын 24 лютага зайшоў у складзе акупацыйных войскаў у Кіеўскую вобласьць, яго частка знаходзілася ў Бучы, потым ён быў у Харкаўскай вобласьці. І пазьней — дэзэртыраваў.
У 2022 годзе ў Беларусі шэраг сьвятароў затрымлівалі, праходзілі ператрусы, выклікалі ў міліцыю і КДБ, арыштоўвалі і прыцягвалі да адказнасьці. Група «Хрысьціянская візія» зафіксавала 24 такія выпадкі.
Студэнты зь Беларусі змогуць бесьперашкодна паступаць ва ўнівэрсытэты Эстоніі, паведаміў у лісьце да кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлане Ціханоўскай кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Рэйнсалу.
Расейскім праўладным СМІ забаранілі распаўсюджваць любыя заявы аб мабілізацыі ў РФ, нават калі яны зыходзяць з Дзярждумы ці Савета Фэдэрацыі РФ. Адпаведнае негалоснае распараджэньне паступіла з адміністрацыі Пуціна, піша The Moscow Times.
Аляксандар Лукашэнка 22 сьнежня падпісаў указ № 436 «Аб мэдыцынскім аглядзе кіроўных кадраў», у ім пералічаныя вышэйшыя кіроўныя пасады краіны, пры назначэньні на якія дзяржаўныя службоўцы павінны праходзіць спэцыяльны мэдыцынскі агляд. Прэзыдэнта краіны ў сьпісе няма.
Больш за 3 тысячы спробаў абыходу санкцый Эўразьвязу супраць Беларусі і Расеі спынілі ў Латвіі за 9,5 месяцаў 2022 году, паведамляе Служба дзяржаўных даходаў Латвіі.
Уладзімір Пуцін не валодае дакладнай інфармацыяй аб становішчы расейскага войска ва Ўкраіне, бо яго найбліжэйшае асяродзьдзе і сілавікі хаваюць ад прэзыдэнта «непрыемныя» дэталі, піша выданьне The Wall Street Journal.
Міністэрства інфармацыі Беларусі разблякавала сайт «Белорусы и рынок» — паводле афіцыйнай фармулёўкі, «у сувязі з устанаўленьнем факту адсутнасьці парушэньня заканадаўчых актаў».
Падаецца, што беларусы яшчэ да канца не зразумелі, якую эпічную драму перажывае беларускі соцыюм. І пунктам адліку стаў усё той жа лёсавызначальны 2020 год.
23 сьнежня тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» зьвярнуў увагу на тое, што ў конкурсе на найлепшую марку 2022 году ад «Белпошты» ўдзельнічае марка, створаная ліквідаванай уладамі арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Пасьля ўвагі СМІ «Белпошта» выдаліла марку з галасаваньня.
Беларусь і Ўкраіна не ажыцьцяўляюць узаемныя палёты з траўня 2021 году.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абнавіў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Дакладная колькасьць людзей, якія прайшлі праз катоўні, пакуль невядомая.
Пасьля візыту ўкраінскага прэзыдэнта ў Вашынгтон у сусьветных СМІ актыўна абмяркоўваецца паняцьце «справядлівага міру» і тры магчымыя мадэлі заканчэньня вайны.
24 сьнежня Аляксандар Лукашэнка накіруецца зь візытам у Расею.
Тры чалавекі загінулі і некалькі атрымалі раненьні ў выніку страляніны каля курдзкага грамадзкага цэнтру ў Парыжы 23 сьнежня. Падазраваны ў страляніне затрыманы, да сёньняшняга нападу ён арыштоўваўся за гвалт, учынены на расісцкай глебе.
Пра сьмерць зьняволенай жанчыны стала вядома 23 сьнежня. Расказваем некаторыя падрабязнасьці.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвясьціў аб рашэньні Нідэрляндаў выдзеліць Украіне 2,5 мільярда эўра дапамогі.
Надзвычайнае здарэньне адбылося ноччу з 14 на 15 сьнежня. Праваабронцы з спасылкай на лекараў паведамляюць, што прычынай сьмерці зьняволенай стала несвоечасовае аказаньне ёй мэдычнай дапамогі.
Спад зьвязаны з праблемамі ў такіх важных галінах эканомікі, як прамысловасьць, транспарт, гандаль, ІТ-сэктар. Пры гэтым капітальныя ўкладаньні бізнэсу скараціліся на чвэрць.
Загрузіць яшчэ