За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага зьвязу не дазволілі 72 мігрантам нелегальна трапіць на сваю тэрыторыю зь Беларусі.
На думку камандаваньня Ўзброеных сіл Украіны, падчас візыту Ўладзіміра Пуціна ў Менск 19 сьнежня і яго сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам будзе абмяркоўвацца «шырэйшае» прыцягненьне беларускай арміі да вайны супраць Украіны, «у тым ліку і на сушы».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі плянаваў зьвярнуцца да сьвету перад фіналам футбольнага чэмпіянату, але Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) заблякавала дэманстрацыю звароту, заявілі 18 сьнежня прадстаўнікі ўрадавай партыі Ўкраіны «Слуга народу».
Рэдактар дакладу «Сьвет, які нас чакае ў 2023 годзе» Том Стэндэдж прапанаваў у брытанскім часопісе Economist 10 пунктаў, якія будуць вызначальнымі ў сьвеце налета. Прапануем іх вашай увазе ў скароце.
Становішча на памежжы Сэрбіі з часткова прызнаным Косавам застаецца напружаным. Туды прыбылі прадстаўнікі сэрбскіх радыкальных арганізацый, якія патрабуюць ліквідацыі мяжы. Маніфэстацыю ладзіць суполка, што супрацоўнічае з расейскай ПВК «Вагнэр» і падтрымлівае расейскую агрэсію супраць Украіны.
Праект зьяўляецца часткай імкненьня Эўразьвязу зьменшыць залежнасьць ад расейскіх энэрганосьбітаў. Намерам яго пачаць парадаваўся нават прарасейскі прэм'ер-міністар Вугоршчыны, якая нядаўна заблякавала пакет эўрапейскай дапамогі для Ўкраіны.
Беларуская намэнклятура не адчувае сябе элітай, гатовай браць адказнасьць за краіну. Усе чыноўнікі бачаць сябе нейкімі шрубкамі вялікай бюракратычнай машыны. І ні на што іншае не прэтэндуюць.
Вашынгтон спрабаваў утрымаць Украіну ад удару па аб’екце на тэрыторыі краіны, у якім, паводле зьвестак выведкі, быў кіраўнік расейскага Генэральнага штабу Валеры Герасімаў. Аб гэтым піша газэта The New York Times з спасылкай на ананімныя крыніцы.
У гэты момант у галоўным упраўленьні разьведкі (ГУР) Мінабароны Ўкраіны ня бачаць прыкмет фармаваньня ўдарных груп для новага наступу расейскай арміі. Але гэта ня значыць, што такой пагрозы няма, заявіў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў.
Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 16 сьнежня ўпершыню на гэтай пасадзе абмеркаваў з паслом Расеі Барысам Грызловым «актуальныя пытаньні беларуска-расейскага супрацоўніцтва», паведамляе прэс-служба МЗС.
ЗША ня бачаць сур’ёзнага стаўленьня Расеі да перамоваў з Украінай. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу PBS заявіў кіраўнік ЦРУ Уільям Бэрнс.
Студыя тэлеканалу TV3, з памяшканняў якой трансьляваўся тэлеканал TV Rain або «Дождь», разарве дамову арэнды з «Дождём», пацьвердзіў парталу delfi.lv прадстаўнік TV3 Карліс Пазьнякоў.
З лютага ў Польшчы затрымалі 6 чалавек, якіх падазраюць у супрацоўніцтве з расейскімі ці беларускімі спэцслужбамі, заявіў упаўнаважаны польскага ўрада па бясьпецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын.
Японія абнародавала найбуйнейшы плян па нарошчваньні свайго ваеннага патэнцыялу з часоў Другой сусьветнай вайны, пасьля якой краіна прыняла «пацыфісцкую Канстытуцыю» паводле амэрыканскага праекту.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падчас першага за тры гады візыту ў Беларусь 19 сьнежня, «імаверна, будзе ціснуць на Аляксандра Лукашэнку, каб дабіцца саступак у пляне інтэграцыі Расеі і Беларусі», лічаць аналітыкі амэрыканскага Інстытута вывучэньня вайны (ISW).
У красавіку 2021 году Кастрычніцкі суд Магілёва пакараў абодвух блогераў трыма гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.
Камісія па надзвычайных сытуацыях ураду Малдовы на час надзвычайнага становішча прыпыніла дзеяньне ліцэнзій шасьці тэлеканалаў за некарэктнае асьвятленьне падзей на Ўкраіне.
Кангрэс ЗША абавязаў амэрыканскую адміністрацыю зьбіраць сьведчаньні злачынстваў супраць чалавечнасьці і ваенных злачынстваў, учыненых расейскім войскам на тэрыторыі Ўкраіны.
Беларуска Карына (імя зьмененае. — РС) больш за год жыве ў Сынгапуры. З праектам Свабоды «Новая зямля» яна падзялілася ўражаньнямі ад азіяцкай краіны, расказала пра тое, што можна там рабіць, а чым лепш не займацца.
За падзеі 2020 году ў жаночую калёнію трапілі сотні жанчын. Як там ставяцца да «палітычных»? Якія спосабы ціску выкарыстоўвае адміністрацыя? Пра гэта Свабода пагутарыла з трыма былымі палітзьняволенымі жанчынамі.
15 сьнежня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з кіраўнікамі, адказнымі за спорт. І чарговы раз вельмі абураўся. Пасьля нарады стала вядома пра затрыманьне шматразовай чэмпіёнкі сьвету ў штурханьні ядра Надзеі Астапчук.
Эўразьвяз у рамках дзявятага пакету санкцый супраць Расеі за яе напад на Ўкраіну ўвёў поўную забарону на апэрацыі з Усерасейскім банкам разьвіцьця рэгіёнаў і замарозіў актывы яшчэ двух расейскіх банкаў.
Расея рыхтуецца да паўторнага маштабнага наступу на Ўкраіну, і адбыцца ён можа неўзабаве пасьля Новага году. Заявы пра гэта зрабілі адразу два ўкраінскія міністры — абароны Аляксей Рэзьнікаў і замежных справаў Дзьмітро Кулеба, а таксама галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй Валеры Залужны.
Як доўга ў Расеі будзе захоўвацца імпэрская сьвядомасьць? Ці магчымая ў гэтай краіне дэмакратыя? І што павінна здарыцца, каб Расея прызнала Беларусь і беларусаў асобнай краінай і асобным народам? Пра гэта і пра іншае разважае расейскі філёзаф Максім Гаруноў.
Расея выпусьціла па Ўкраіне 76 ракет з акваторыяў Чорнага і Касьпійскага мораў. Украінцы зьбілі 60 зь іх. Харкаўскую вобласьць расейцы атакавалі з ракетных комплексаў С-300, іх удалося зьбіць меней.
Што можа стаяць за абвешчаным візытам у Менск Уладзіміра Пуціна, які ня быў у Беларусі больш за тры гады? Палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст аналізуе магчымыя прычыны і сцэнары разьвіцьця падзеяў.
Пасьля пачатку вайны ў Літве пазбаўляюцца расейскіх сымбаляў і савецкай спадчыны.
Сярод мэтаў імпрэзаў — расказаць пра ўзаемныя дачыненьні беларускай і габрэйскай культур.
Спэцыяльны суд па часткова прызнаным Косаве прысудзіў былому камандуючаму Вызваленчай арміі Косава Саліху Мустафу 26 гадоў турмы. Яго прызналі вінаватым у ваенных злачынствах. Гэта першы прысуд Гааскага трыбуналу па злачынствах у Косаве, паведамляе Балканская служба Радыё Свабода.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Чатыры чальцы парлямэнту ад партыі экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух» абʼявілі бестэрміновую галадоўку ў фае будынка заканадаўчага органа Грузіі побач з залай пленарных пасяджэньняў.
Мігранты, пераважна грамадзяне Ірану, хацелі праз Беларусь і Ўкраіну трапіць у Польшчу.
У Беларусі Андрэй Янушкевіч быў адным з самых пасьпяховых выдаўцоў кніг па-беларуску. Улетку, пасьля амаль месяца арышту і закрыцьця ягонай новай кнігарні, Янушкевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Генэральная пракуратура накіравала ў суд «справу Кардынацыйнай рады» ў рамках спэцыяльнага вядзеньня.
На 16 сьнежня ў Беларусі 1432 чалавекі знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Юры Белавусаў застанецца пад вартай да 10 лютага.
За некалькі дзён да прыезду ў Менск Ўладзіміра Пуціна Аляксандар Лукашэнка сабраў нараду аб беларуска-расейскім супрацоўніцтве.
Андрэя Кобеля арыштавалі ў Беларусі яшчэ на пачатку лета 2022 году, яго абвінавачваюць у працы на літоўскія спэцслужбы.
Савет Міністраў Беларусі працягнуў дзеяньне харчовага эмбарга да 30 чэрвеня 2023 году, аднак перагледзеў пералік тавараў, якія забароненыя для ўвозу зь «недружалюбных» краін.
У рэзалюцыі асуджаецца распальваньне Расеяй нянавісьці да Ўкраіны і ўкраінцаў, а таксама «пашырэньне дэзынфармацыі, якая апраўдвае агрэсію Расеі супраць Украіны, у тым ліку праз сыстэму адукацыі».
Нацыянальная рада (парлямэнт) Славаччыны ў чацьвер, 15 сьнежня, выказала вотум недаверу правацэнтрысцкаму ўраду, які ўзначальвае Эдуард Хэгер. За вотум недаверу прагаласавалі 78 са 150 дэпутатаў.
Сойм Літвы прыняў закон, які забараняе беларусам і расейцам, што жывуць у краіне, купляць зброю і валодаць ёю. За прагаласавалі 106 дэпутатаў, дзесяць устрымаліся, піша Delfi.
Амэрыканскія сэнатары прынялі законапраект, які прадугледжвае рэкордныя 858 мільярдаў даляраў у выглядзе штогадовых выдаткаў на абарону, што на 45 мільярдаў даляраў больш, чым было прапанавана прэзыдэнтам Джо Байдэнам.
16 сьнежня ў 8:10 паводле кіеўскага часу па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны абвясьцілі паветраную трывогу. Паводле ўладаў, Расея атакавала 11 з 27 рэгіёнаў Украіны. Ёсьць ахвяры.
Пра што сьведчыць дынаміка колькасьці палітвязьняў? Ці зьмяніўся характар палітычнага перасьледу ў 2022 годзе? Якія юрыдычныя навацыі 2022 году былі самымі рэпрэсіўнымі і небясьпечнымі? Якім будзе грамадзка-палітычнае рэха Нобэлеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму?
Днямі з дыскусіі аб пэрспэктывах сыходу Лукашэнкі з палітычнага жыцьця пачуў ад калегі пра хай і невялікую, але імавернасьць, што арыштаваць цяперашняга кіраўніка Беларусі можа той, хто сёньня прысягае яму ў вернасьці.
Прэзэдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 19 сьнежня прыляціць у Менск на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў тэлеграм-канал «Пул Первого».
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валер Залужны чакае, што расейскія войскі зноў паспрабуюць атакаваць Кіеў.
Краіны ЭЗ узгаднілі дзявяты пакет санкцый у дачыненьні да Расеі ў сувязі зь яе ўварваньнем ва Ўкраіну.
У 2022 годзе ў Беларусі заблякавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў, а з 2015 па 2022 год прыняты рашэньні аб абмежаваньні доступу да 8025 інтэрнэт-рэсурсаў і іх састаўных частак.
Загрузіць яшчэ