Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін распарадзіўся аддаваць бясплатна зямельныя ўчасткі ў Падмаскоўі і Крыме вайскоўцам, якія адзначыліся ў вайне ва Ўкраіне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін рэкамэндаваў уладам Падмаскоўя, анэксаваных Расеяй Крыму і Севастопаля надзяляць зямельнымі ўчасткамі вайскоўцаў, якія адзначыліся падчас вайны ва Ўкраіне.

Пра гэта гаворыцца ў разьмешчаным на афіцыйным партале прававой інфармацыі распараджэньні прэзыдэнта.

Такім чынам, удакладняецца ў дакумэнце, вайскоўцам і іх сямейнікам будзе аказана сацыяльная падтрымка. Уладам указаных у дакумэнце рэгіёнаў рэкамэндуецца прыняць заканадаўчыя акты, якія ўстанаўліваюць права грамадзян на атрыманьне зямельных участкаў ва ўласнасьць бясплатна ў адпаведнасьці з п. 7 арт. 39.5 Зямельнага кодэксу.

У лістападзе Пуцін падпісаў закон аб надзяленьні статусам вэтэранаў добраахвотнікаў, якія ўдзельнічаюць у вайне ва Ўкраіне. Гаворка ідзе пра людзей, якія ўступілі ў добраахвотніцкія фармаваньні, створаныя па рашэньні органаў дзяржаўнай улады РФ.

У сакавіку Пуцін падпісаў закон, які распаўсюджвае статус вэтэранаў і інвалідаў баявых дзеяньняў на расейскіх вайскоўцаў, адпраўленых ва Ўкраіну. У ліпені быў падпісаны закон аб надзяленьні статусам вэтэранаў цывільных асоб, прыцягнутых да выкананьня задач у зоне баявых дзеяньняў. Гэтым разам гаворка ішла пра цывільны пэрсанал Узброеных сіл РФ, рамонтныя брыгады, лекараў і іншых спэцыялістаў.

Статус вэтэрана дае права на штомесячныя выплаты, падатковыя льготы, бясплатны праезд у электрычках, мэдычнае абслугоўваньне і доступ да санаторна-курортных паслуг, ільготы пры аплаце ЖКГ і іншыя меры сацабароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG