Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль палову месцаў у беларускіх санаторыях на навагоднія і калядныя сьвяты выкупілі грамадзяне Расеі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У беларускіх санаторыях на пэрыяд калядных і навагодніх сьвятаў выкуплены ўсе 22 тысячы месцаў.

Каля 10 тысяч пуцёвак набылі замежнікі, 95% зь іх расейцы, паведаміў дырэктар рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі на прэс-канфэрэнцыі 19 сьнежня.

«Санаторыі будуць запоўненыя на 100%. Як правіла, гэта двухтыднёвыя туры з 25 сьнежня па 7 студзеня. Кошт аднаго дня адпачынку з лячэньнем у сярэднім па Беларусі складае каля 93 рублёў на чалавека. Навагодні банкет — да 200 рублёў з кожнага. Усе пуцёўкі набытыя з улікам мэдычных паслуг», — зазначыў кіраўнік цэнтру.

Па словах Балбатоўскага, галіна выходзіць на паказчыкі дапандэмійнага 2019 году, а ў нечым і перасягае іх.

«Выручка па выніках году дазволіць выйсьці на ўзровень 2019 году. Плянуем выручыць ад экспарту паслуг 100 млн даляраў. Дзесяць месяцаў 2022 году паказалі рост больш як на 70% у параўнаньні з 2021 годам, а агульная выручка перавысіла паказчыкі мінулага году на 46%», — паведаміў дырэктар цэнтру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG