Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя забароны на экспарт і інвэстыцыі. Эўразьвяз увёў дзявяты пакет санкцыяў супраць Расеі


Эўразьвяз у рамках дзявятага пакету санкцыяў супраць Расеі за яе напад на Ўкраіну ўвёў поўную забарону на апэрацыі з Усерасейскім банкам разьвіцьця рэгіёнаў і замарозіў актывы яшчэ двух расейскіх банкаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце Рады ЭЗ.

Акрамя таго, Эўразьвяз ініцыяваў прыпыненьне на сваёй тэрыторыі трансьляцыі расейскіх тэлеканалаў НТВ, «НТВ Мир», «Россия 1», РЕН ТВ і Першага каналу.

Грамадзянам краін Эўразьвязу, згодна зь дзявятым пакетам санкцыяў, забаронена займаць пасады ў кіроўныых органах падкантрольных Расеі юрыдычных асобаў і ў арганізацыях у Расеі.

Брусэль таксама пашырыць забарону на экспарт у Расею тавараў і тэхналёгіяў, зьвязаных з авіяцыяй, у тым ліку бесьпілётнікаў.

Уведзена забарона на новыя інвэстыцыі ў расейскія энэргетычны і горназдабыўны сэктары.

Пятага сьнежня ў сілу ўступіў восьмы пакет санкцыяў ЭЗ супраць Расеі, які ўключае ўвядзеньне гранічнай цаны на расейскую нафту, якая перавозіцца танкерамі. Трубаправоднай нафты забарона пакуль не стасуецца. Расея заявіла, што адмовіцца пастаўляць нафту і нафтапрадукты ў краіны, якія ўвядуць столь цэнаў. Аднак на гэты момант Масква не паведамляла пра нейкія канкрэтныя рашэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG