Літоўскі опэрны тэнар Вайдас Вішняўскас (псэўданім — Крыстыян Бэнэдыкт) папрасіў прабачэньня за свой выступ у Менску.
Служба дзяржаўнай бясьпекі Латвіі (СДБЛ) вынесла папярэджаньне палітычнай партыі «Стабільнасьць!» у сувязі з тым, што яе сябры выказваліся ў СМІ, якія выкарыстоўваюцца ў прапагандысцкіх мэтах Расеяй і Беларусьсю.
Рашэньне аб уварваньні прымаў асабіста Пуцін без кансультацый з аналітыкамі. Расейскія войскі не былі падрыхтаваныя, дзейнічалі няўзгоднена і недаацанілі стойкасьць і арганізацыю УСУ.
Як беларусы ставяцца да мабілізацыі ў Расеі і да тых, хто ўхіляецца ад яе? Што яны думаюць пра пэрспэктыву мабілізацыі ў Беларусі? Як за час вайны зьмянілася стаўленьне беларусаў да Расеі?
Амэрыканскі дасьледчы цэнтар Atlantic Council (Атлянтычная рада) правёў дыскусію «Як Украіна можа перадухіліць зімовы тупік?».
Праваабаронцу і кіраўніцу праваабарончай арганізацыі «Наш дом» Вольгу Карач зьнялі з самалёта ў сталіцы Італіі. Паводле інфармацыі Свабоды, яна накіроўвалася ў Бухарэст, на канфэрэнцыю аб бясьпецы.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 20 сьнежня ў адным чытаньні прынялі закон аб ратыфікацыі дамовы паміж Беларусьсю і Расеяй аб «агульных прынцыпах падаткаабкладаньня па ўскосных падатках».
Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культуры падпісалі кантракт з Эўракамісіяй аб падтрымцы беларускай культуры і мастацтва на 2 мільёны эўра. Сёньня арганізацыі прэзэнтавалі праект «ArtPower Belarus: захаваньне беларускай грамадзкай прасторы праз культуру і мастацтва».
Вядома ж, 2022 год увойдзе ў гісторыю перадусім вайной пуцінскай Расеі супраць Украіны, якая зьмяніла наша жыцьцё, жыцьцё Эўропы і ўсяго сьвету.
На блогера Андрэя Павука, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі, завялі чарговую крымінальную справу, гэтым разам паводле ч. 1 арт. 3614 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці), вынікае з паведамленьня прэс-службы Генэральнай пракуратуры.
«Нягледзячы на стомленасьць, боль, холад, адсутнасьць сьвятла і вады, патрэбна штодзень рабіць нешта на шкоду агрэсару ці на падтрымку сваіх», — сказаў Дзьмітро Кулеба.
Расказваем гісторыю гамяльчанкі Тацяны Курылінай, якая паверыла абяцаньням уладаў і трапіла за краты.
Раней беларуса Андрэя Рускіх абвясьцілі ў вышук за камэнтары пра вайскоўцаў і Лукашэнку, якія кваліфікавалі як «распальваньне сацыяльнай варожасьці» (арт. 130 КК) і «абраза прэзыдэнта» (арт. 368 КК), паведамляюць правабаронцы.
Гэты візыт не анансаваўся ў мэтах бясьпекі кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
Партрэт ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага намалююць насупраць амбасады Беларусі: беларускі праваабаронца будзе «глядзець» на яе з фасаду прагімназіі імя Сымона Даўкантаса.
На думку відавочцаў, якія трапілі ў сьвятыню, патрэбен рамонт толькі самой сакрыстыі. Парафія гатова зрабіць яго за ўласныя сродкі ў кароткі тэрмін. Аднак КУП «Менская спадчына» патрабуе закрыць касьцёл на няпэўны тэрмін.
У Генштабе Ўкраіны павялічаць сваю групоўку ў выпадку істотнага павелічэньня сіл у Беларусі
Учорашні візыт у Беларусь прэзыдэнта Расеі — першы з 2019 году. Навошта Пуціну быў гэты візыт? Што было сказана Лукашэнкам і Пуціным і што, магчыма, засталося за кадрам?
Жыцьцё працягваецца і ў беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму праз палітычны перасьлед альбо ўцячы ад вайны ва Ўкраіне. Нараджаюцца дзеці, і даводзіцца вырашаць праблемы, як зарэгістраваць дзіця, атрымаць на яго дакумэнты. Выслухалі рэальныя гісторыі і камэнтар юрыста-міжнародніка.
У Дзяржаўнай службе ў надзвычайных сытуацыях Украіны (ДСНС) расказалі, як да шэфа польскай паліцыі Яраслава Шымчыка трапіў гранатамёт з Украіны, які потым падарваўся ў галоўным упраўленьні.
У Расеі лічаць, што 19 сьнежня ў Менску Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі ня толькі цэны на газ, вынікі чэмпіянату сьвету ў футболе і пастаўкі С-400, «Іскандэраў», але «яўна нешта яшчэ».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка пасьля перамоваў 19 сьнежня ў Менску правялі прэс-канфэрэнцыю.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
У эфіры Свабоды Прэміюм падсумоўваем вынікі 2022 году ў мэдыцыне, сыстэме аховы здароўя Беларусі, вынікі году як для пацыентаў, так і для беларускіх мэдыкаў.
ЗША разгледзяць пытаньне аб дадатковых захадах у адносінах да ўладаў Беларусі, калі рэжым Лукашэнкі пойдзе яшчэ далей у падтрымцы Крамля ў вайне супраць Украіны.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску 19 сьнежня, відавочна, адхіліў намаганьні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пайсьці на далейшыя саступкі ў кантэксьце ўцягваньня Беларусі ў вайну супраць Украіны.
Як стала вядома службе маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў, 15 сьнежня ў дачыненьні журналіста Алеся Дашчынскага спынілі крымінальны перасьлед.
Улады Канады распачалі працэс канфіскацыі актываў, зьвязаных з расейскім алігархам Раманам Абрамовічам. Яму ў Канадзе належыць фірма Granite Capital Holdings, якая ацэньваецца ў 26 млн долараў ЗША.
На прэс-канфэрэнцыі пасьля перамоваў у Менску Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін зрабілі некалькі заяваў.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін рэкамэндаваў уладам Падмаскоўя, анэксаваных Расеяй Крыму і Севастопаля надзяляць зямельнымі ўчасткамі вайскоўцаў, якія адзначыліся падчас вайны ва Ўкраіне.
Міністры энэргетыкі краін Эўразьвязу ў панядзелак, 19 сьнежня, дамовіліся ўвесьці столь цаны на газ. Абмежаваньні набудуць моц з 15 лютага, калі цана газу на TTF (найбуйнейшай віртуальнай гандлёвай пляцоўцы ў Нідэрляндах) будзе перавышаць 180 эўра за мэгават-гадзіну на працягу трох дзён.
У беларускіх санаторыях на пэрыяд калядных і навагодніх сьвятаў выкуплены ўсе 22 тысячы месцаў.
Дзяўчына нібыта зрабіла на гарадзкой інсталяцыі, прысьвечанай Марыюпалю, надпіс: «Забойцы, вы самі яго разбамбілі. Юды».
У жніўні расейская праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял» прызнала Андрэя палітычным зьняволеным, але Генпракуратура Расеі пастанавіла яго экстрадаваць.
Дырэктару крамы з Магілёва прысудзілі два гады калёніі.
Візыт Пуціна ў Беларусь 19 сьнежня — першы для яго за тры з паловай гады.
Беларусь для Расеі зьяўляецца саюзьнікам і партнэрам нумар адзін, заявіў журналістам прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў сёньня ў Менску.
Аўтарка вядомай мастацкай сэрыі расказала Свабодзе, як ствараюцца ейныя малюнкі.
Мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Эўразьвяз зь Беларусі, цяпер спакушаюць новым маршрутам, які вядзе да польска-беларускай мяжы праз Расею, паведамляе Balkan Investigative Reporting Network.
Пагаварылі зь лідэрам гурту «Дай дарогу!» Юрыем Стыльскім, які пакуль не шкадуе, што зьехаў: у Варшаве піша новыя песьні, вучыць дзетак музыцы. Але калі прыляціць «Бусел», абавязкова вернецца ў Беларусь. І стане мэрам Берасьця, праўда, не надоўга.
У Горадзенскім абласным судзе 19 сьнежня пачынаецца разгляд справы палітзьняволенага Валерыя Троцкага, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Яму можа пагражаць да 15 гадоў калёніі.
Праваабаронца Алег Гулак памёр 16 сьнежня. Старшыню Беларускага Хэльсынскага камітэту было 55 гадоў.
Расказваем новыя падрабязнасьці таго, як сталіся магчымым выкрыцьцё і арышт тых, хто спрабаваў распачаць пратэсты рабочых.
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 19 сьнежня зьяўляецца часткай намаганьняў, накіраваных на дэманстрацыю актыўнасьці і стварэньне інфармацыйных умоў для новага этапу вайны.
Спатрэбілася шмат намаганьняў «калектыўнага несьвядомага», каб беларусы зразумелі, што яны і расейцы — розныя народы, што Беларусь не Расея. А пасьля 2020-га і наступных гадоў гэта сталі разумець і ў навакольным сьвеце. Такая першая дадзенасьць.
У Гомельскім абласным судзе прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 49-гадовай адміністратаркі пратэставых чатаў Тацяны Курылінай. Судовы працэс пачнецца 28 сьнежня і пройдзе ў закрытым рэжыме.
Вынікі 2022 году. Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе галоўныя падзеі году ва ўнутранай палітыцы, тлумачыць, чаму мала хто «заўважыў» новую Канстытуцыю, і вызначае галоўны чыньнік, які ўплываў на падзеі ў Беларусі.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага зьвязу не дазволілі 72 мігрантам нелегальна трапіць на сваю тэрыторыю зь Беларусі.
На думку камандаваньня Ўзброеных сіл Украіны, падчас візыту Ўладзіміра Пуціна ў Менск 19 сьнежня і яго сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам будзе абмяркоўвацца «шырэйшае» прыцягненьне беларускай арміі да вайны супраць Украіны, «у тым ліку і на сушы».
Загрузіць яшчэ