Дэпутаты Эўрапарлямэнту выказалі салідарнасьць з народам Украіны, аддалі даніну павагі загінулым ад «мэтанакіраваных дзеяньняў сталінскага рэжыму ў арганізацыі штучнага голаду», рашуча асудзілі дзеяньні таталітарнага савецкага рэжыму, якія прывялі да гібелі мільёнаў украінцаў.