«Калі такая пагроза будзе, у нас будзе такая інфармацыя. Паводле стану на гэты момант у РФ не гатовыя да новага поўнамаштабнага наступу», — адзначыў Юсаў.
Некалькі дзён таму галоўнакамандуючы Узброеных сілаў Украіны Валеры Залужны заявіў у інтэрвію выданьню The Economist, што Расея, на яго думку, пачне новы наступ у пачатку 2023 году і распачне другую спробу дайсьці да Кіева.
У Белым доме, у сваю чаргу, заявілі, што пакуль ня бачаць прыкметаў падрыхтоўкі новага наступу на Кіеў.