Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ дамовіліся ўвесьці «столь» цаны на прыродны газ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністры энэргетыкі краін Эўразьвязу ў панядзелак, 19 сьнежня, дамовіліся ўвесьці столь цаны на газ. Абмежаваньні набудуць моц з 15 лютага, калі цана газу на TTF (найбуйнейшай віртуальнай гандлёвай пляцоўцы ў Нідэрляндах) будзе перавышаць 180 эўра за мэгават-гадзіну на працягу трох дзён.

Перад увядзеньнем гранічнай цаны бакі некалькі тыдняў вялі перамовы пра тое, як лепш даць рады энэргетычнаму крызісу ў Эўропе. Дасягнуць пагадненьня на двух папярэдніх сходах не ўдалося. У прыватнасьці, скептычна паставілася да новай меры Нямеччына — як краіна з найбуйнейшым газавым рынкам у рэгіёне, піша BBC. Яе падтрымалі Нідэрлянды, Аўстрыя і Вугоршчына.

«Ніхто ў Нямеччыне ня супраць нізкіх цэнаў на газ, але мы ведаем, што трэба быць вельмі асьцярожнымі, каб зь лепшых памкненьняў не прычыніць зла», — заявіў міністар эканомікі і віцэ-канцлер Нямеччыны Робэрт Габэк.

Выніковая столь аказалася значна ніжэйшай, чым першапачатковая прапанова Эўракамісіі, якая заклікала ўвесьці гранічную цану ў памеры 275 эўра за мэгават-гадзіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG