У гатэлі «Менск» затрымалі штатных карэспандэнтаў тэлеканала «Настоящее время» (праект Радыё Свабода) – Ірыну Рамалійскую, Юрыя Баранюка і Івана Грэбянюка. Па нашых дадзеных, іх вязуць у Маскоўскі РУУС Менска, паведамляе сайт тэлеканалу.
Рамалійская і Грэбянюк зяяўляюцца грамадзянамі Украіны, Баранюк – грамадзянін Расеі.
Тэлефоны траіх затрыманых заблякаваныя. Як паведаміў Свабодзе карэспандэнт НВ у Беларуси Раман Васюковіч, траіх карэспандэнтаў затрымалі два міліцыянты ў форме і адзін у цывільным. Прычынай назвалі працу без акрэдытацыі.
Тэлеканал «Настоящее время» ужо некалькі тыдняў асьвятляе выбары ў Беларусі і напярэдадні правёў чатырохгадзінны спэцэфір з сарванага мітынгу Сьвятланы Ціханоўскі. Толькі ў сацсетках яго паглядзелі больш за паўмільёна разоў.
Ірына Рамалійская - вядучая праграмы "Вечер", галоўнай інфармацыйнай праграмы тэлеканалу.
Іван Грэбянюк - украінскі журналіст, які працуе на «Настоящее время»у Празе.
Юрый Баранюк - уласны карэспандэнт каналу ў Санкт-Пецярбургу.
«Настоящее время» накіравала запыты аб затрыманьні сваіх карэспандэнтаў у МУС Беларусі.