Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У людзей адабралі канцэрт». Арганізатар пра адменены ў Менску канцэрт 8 жніўня


Пляцоўка ля Палацу спорту, дзе павінен быў прайсьці канцэрт
Пляцоўка ля Палацу спорту, дзе павінен быў прайсьці канцэрт

Плянаваны на 8 жніўня ў Менску вялікі бясплатны гіп-гоп-канцэрт на пляцоўцы каля Палаца спорту не адбудзецца. «Ён пройдзе тады, калі мы зможам быць упэўненыя ў бясьпецы артыстаў і людзей», — кажа арганізатар Андрэй Аляксееў, кіраўнік кампаніі Atom Entertainment Group.

«Сытуацыя, якая склалася за апошнія суткі, сьведчыць пра тое, што ёсьць вельмі жорстка настроеныя людзі, гатовыя наносіць фізычную шкоду сваім палітычным апанэнтам і гатовыя на правакацыі на масавых мерапрыемствах, пагражаюць фізычнай расправай артыстам. То бок можа адбываецца ўсё што заўгодна, пачынаючы ад боек і заканчваючы бомбамі і гэтак далей. Папраўдзе, гэта ўсё вельмі сумна. Я спадзяюся, што пасьля 9 жніўня ўсё гэта скончыцца», — сказаў Андрэй Аляксееў.

Андрэй Аляксееў выказаў спадзяваньне, што пераможца на выбарах ня будзе праводзіць ніякіх рэпрэсій супраць сваіх палітычных апанэнтаў, «каб не расколваць грамадзтва і будаваць нармальную краіну».

Андрэй Аляксееў кажа, што за ўсё сваё жыцьцё ў дзяржавы ня ўзяў ні капейкі.

«Мяне ж абвінавачваюць, што я раблю гэты канцэрт за дзяржаўныя грошы і так далей. Я зь дзяржавай не працую, бо за дзяржаўныя грошы спаганяюць у тры разы больш. З дзяржаўнымі кампаніямі ў мяне няма ніякіх кантрактаў», — сказаў Андрэй Аляксееў.

Андрэй Аляксееў кажа, што канцэрт рыхтавалі як сьвята для ўсіх людзей, незалежна ад іх палітычных поглядаў.

«Для мяне няма ні правых, ні левых. Да нас на канцэрты прыходзяць людзі, якія любяць артыстаў. Мы спрабавалі зрабіць канцэрт, якія аб’яднае і тых, і другіх. Атрымалася, што нібыта дэмакратычна настроеная частка грамадзтва разбурыла тое, што я ствараў. Яны ўцягнулі гэтае мерапрыемства ў палітыку. Хоць яно павінна было быць па-за палітыкай, каб людзі спакойна адпачылі і пайшлі на наступны дзень і зрабілі свой выбар так, як яны лічаць патрэбным. Яны ў людзей адабралі, разбурылі канцэрт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG