У жніўні 1991 году, пасьля спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР, зробленай у Маскве часткай найвышэйшай савецкай намэнклятуры, аб’яднанай у Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ГКЧП), у Вярхоўным Савеце БССР пры дапамозе дэманстрантаў на плошчы было пастаўленае пытаньне пра незалежнасьць.
17-ы дзень пратэстаў. Разьвітаньне зь Мікітам Крыўцовым, 29 гадоў аднаўленьня незалежнасьці
Вечарам 25 жніўня 1991 году Вярхоўны савет прагаласаваў за наданьне прынятай год перад гэтым Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР статусу Канстытуцыйнага закону.
БССР у той дзень стала незалежнай дзяржавай, а 19 верасьня 1991 году рашэньнем Вярхоўнага Савету зьмяніла назву на Рэспубліку Беларусь і абвясьціла сваімі дзяржаўнымі сымбалямі герб Пагоню і бел-чырвона-белы сьцяг.
Фільм Багдана Арлова і Аляксандры Дынько «Дзень Незалежнасьці: „Кебіч дастаў гарэлку і мы выпілі“»:
Унікальныя відэакадры з архіву Радыё Свабода: