У рэдакцыю Свабоды прыслалі відэа з камэр назіраньня ў двары на «плошчы Перамен» у Менску.
На ім зафіксаваны інцыдэнт у удзелам Рамана Бандарэнкі, пасьля якога яго завязуць у Цэнтральнае РУУС Менску, а пасьля ў амаль непрытомным стане ў лякарню хуткай дапамогі.
У шпіталі 12 лістапада моцна пабіты Бандарэнка, не прыходзячы ў прытомнасьць, памёр.
Наш чытач заяўляе, што на гэтых відэа з камэраў назіраньня — затрыманьне Рамана Бандарэнкі. «Бачна, што ён адыходзіў ад агрэсіўных, але на яго напалі, затрымалі і занесьлі ў бус», — дадае чытач.
Сьведкі здымалі шматлікія відэа інцыдэнту на свае тэлефоны.