У Палаце прадстаўнікоў рыхтуюцца да другога чытаньня законапраекту «Аб зьмяненьні Закону «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».
Праект унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў і прыняты ў першым чытаньні 4 чэрвеня. Цяпер рыхтуецца другое чытаньне.
Сябра Пастаяннай камісіі правоў чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч паведаміла БелТА пра навацыі ў законапраекце. Сярод іх аб магчымасьці пазбаўленьня грамадзянства Рэспублікі Беларусь:
«Прадугледжваецца магчымасьць страты беларускага грамадзянства з прычыны ўдзелу ў тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці альбо прычыненьня цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі»,— паведаміла Васілевіч.