Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія прапаноўвае ўвесьці новыя санкцыі супраць Беларусі ў сувязі са сьмерцю Бандарэнкі


Урмас Рэйнсалу
Урмас Рэйнсалу

Эстонія прапанавала ўвесьці новыя санкцыі ў дачыненьні да афіцыйных асобаў Беларусі ў сувязі з гібельлю Рамана Бандарэнкі, паведаміла ў пятніцу прэс-служба МЗС краіны.

«Эстонія плянуе пры супрацоўніцтве з шэрагам іншых дзяржаў прадставіць на ўзроўні Эўрапейскага зьвязу прапанову аб увядзеньні дадатковых санкцый у дачыненьні да афіцыйных асобаў Беларусі. Забойства Бандарэнкі зьяўляецца жахлівым злачынствам і на гэта павінны зьявіцца новыя санкцыі», — заявіў міністар замежных спраў Урмас Рэйнсалу.

Кіраўнік МЗС выказаў глыбокае спачуваньне сям’і і блізкім Бандарэнкі.

«Нашыя думкі цяпер з народам Беларусі, глыбока закранутым гэтай падзеяй. Падобныя выпадкі ня могуць заставацца без пакараньня, і вінаватых неабходна прыцягнуць да адказнасьці», — лічыць Рэйнсалу.

Сьцісла. Што здарылася

  • Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
  • Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
  • Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
  • У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральныміі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
  • Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
  • Раман быў у крытычным стане.
  • ​ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя зьявіліся на месцы ўжо пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі «хуткую».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG