Заслужаная артыстка Беларусі Анжаліка Агурбаш 11 лістапада
выказалася пра сытуацыю ў Беларусі на цырымоніі ўзнагароджаньня зорак First Ladies Awards Russia’20, на якой сама атрымала прыз у намінацыі «Голас міру».
Як расказаў Свабодзе сябра сьпявачкі — Сяргей Андрыянаў, які працаваў зь ёю піяр-мэнэджарам на Эўрабачаньні, пасьля атрыманьня ўзнагароды Анжаліка выканала акапэльна песьню «Купалінка». Паводле Андрыянава, прэмію Анжаліка атрымала за сваю гучную грамадзянскую пазыцыю наконт сытуацыі ў Беларусі.