Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве затрымалі каля 40 удзельнікаў страйку на «Беларуськаліі», якія былі на экскурсіі


Пратэст у Салігорску, 17 жніўня 2020 году.
Пратэст у Салігорску, 17 жніўня 2020 году.

У Івацэвіцкім раёне затрымалі каля 40 сябраў страйкаму «Беларуськалію». Пра гэта расказалі калегі затрыманых. Іх павезьлі ў Івацэвіцкі РАУС для высьвятленьня асобаў, — паведамляе Tut.by.

Работнікі «Беларуськалію» паехалі ў аўтобусную экскурсію на радзіму Тадэвуша Касьцюшкі ў Косава.

«Іх туды паехала каля 50 чалавек, аўтобус на 54 месцы. Усе яны сябры страйкаму, — расказаў калега затрыманых. — Мабыць, у іх была нейкая сымболіка, якая і стала прычынай затрыманьня.

Работнікаў «Беларуськалію» адвезьлі ў Івацэвіцкі РАУС. Па словах затрыманых, сілавікі хочуць выявіць іх асобы, перапісваюць зьвесткі. Адпусьцяць іх ці не, сілавікі ня кажуць.

Тэлеграм-канал страйкаму «Беларуськалію» ўдакладняе колькасьць затрыманых — 42.

Пазьней паведамілі, што некаторыя з затрыманых застануцца ў Івацэвіцкім РАУС да суду. Куды даставяць астатніх – пакуль незразумела.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG