Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: Актывісты «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў» знаходзяцца ў КДБ


Алана Гебрэмарыям
Алана Гебрэмарыям

У офіс ініцыятывы «Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» спрабуюць трапіць невядомыя, паведамляе ўвечары 12 лістапада праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле зьвестак праваабаронцаў, раніцай адбыліся ператрусы ў сямі актывістаў «ЗБС», сярод якіх сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца Сьвятланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям, а таксама Ксенія Сырамалот, Ягор Канеўскі, студэнткі БДПУ Кася Будзько і Яна Арабейка.

«Па стане на 18.40 яны ў КДБ», — паведамляюць праваабаронцы.

Алана Гебрэмарыям дапамагала студэнтам, якія падпалі пад рэпрэсіі за сваю пазыцыю. «Мы праводзім кансультацыі і дапамогу па пытаньнях паступленьня ў новыя ВНУ, рэлякацыі і прызыву ў войска праз адлічэньні, — цытаваў Гебрэмарыям тэлеграм-канал Ціханоўскай 31 кастрычніка. — Многія ўнівэрсытэты за межамі Беларусі гатовыя прыняць на дыстанцыйную і вочную вучобу нашых студэнтаў. Зараз вядуцца перамовы з праграмай Каліноўскага, Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам і іншымі ўстановамі. Пры гэтым важна, каб моладзь не імкнулася пакідаць краіну і спыняць пратэсты».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG