Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерць Бандарэнкі, вэрсія ад Лукашэнкі: «Ён быў п’яны»


Сваю вэрсію сьмерці Рамана Бандарэнкі агучыў сёньня Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію прадстаўнікам СМІ.

«У гэтых дварах адны вывешвалі гэтыя сьцягі і гэтыя стужачкі, а другія хадзілі і зразалі, хто гэтага не прымае. Мы апошнім часам стварылі дружыны, іх, па-мойму, каля 500 у Менску толькі, і яны таксама хадзілі і зразалі гэтыя сьцягі. У адным з двароў, як мне далажылі, яны прыйшлі зразаць сьцягі. А тыя, хто там жыве і гэтыя стужачкі вывешваў (на платах, спартовых пляцоўках), выскачылі з дамоў, — расказаў Лукашэнка. — І сутычкі былі. Але ў гэтым выпадку, як мне далажылі, завязалася бойка, прытым бойка сур’ёзная. І хтосьці (гэта ж у міліцыі ўсё ёсьць) з пратэстоўцаў патэлефанаваў „карнікам“ у міліцыю. Выехаў узмоцнены нарад міліцыі. Калі яны пад’ехалі, як звычайна, усе разьбегліся. А гэты ці то траўмаваны быў, ці то што... у нецьвярозым стане. Гэта прызнана. Заключэньне сёньня прадставіў Сьледчы камітэт. Яны выклалі гэта ўсё. Ён быў п’яны. Вядома, яго ўзялі і павезьлі ў гэты аддзел. Яму зрабілася дрэнна па дарозе, як мне далажылі. Яны выклікалі хуткую дапамогу і адправілі яго ў шпіталь».

Пасьля гэтага Лукашэнка выказаў спачуваньні родным і блізкім Рамана Бандарэнкі. Аднак зазначыў, што за апошнія суткі загінулі яшчэ чатыры чалавекі: дарожна-транспартнае здарэньне — двое, забойства — адзін чалавек і цяжкія цялесныя пашкоджаньні з наступнай сьмерцю — адзін чалавек.

«Гэта што, не загінулыя людзі? Загінулыя. Ну, а чаму пра іх ніхто ня кажа сёньня? А ня трэба, гэта нецікава. Пяць чалавек за суткі загінулі. Выбралі аднаго чалавека і пачалі „качаць“».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG