Пра гэта паведаміў прадстаўнік БАЖ Барыс Гарэцкі.
Сьвятлана Ціханоўская хоча весьці дыялёг з Расеяй. Замест гэтага Расея выдае ордэр на яе арышт. Дзіўна, але яны сапраўды не ведаюць, дзе яна? Допыт для іх — адзіная вядомая форма дыялёгу?- напісаў у сваім Твітэры Лінас Лінкявічус
У мінулую нядзелю італьянскія палітыкі Андрэа Арлянда і Барбара Палястрыні ўзялі ўдзел у Маршы вызваленьня палітвязьняў у Менску. Арлянда напісаў у ФБ, што Эўропа павінна падтрымаць «дэмакратычную эвалюцыю гэтай краіны, непарыўна зьвязанай з нашым кантынэнтам і яго культурай».
Найбліжэйшым часам палітычны крызіс у Беларусі наўрад ці будзе ўрэгуляваны, і гэта будзе мець нэгатыўны ўплыў на нацыянальную эканоміку. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor’s.
У Кіргізстане пасьля парлямэнцкіх выбараў і масавых пратэстаў супраць абвешчаных вынікаў галасаваньня працягваецца палітычны крызіс. Незразумела, хто кантралюе сілавыя структуры, хто цяпер прэм’ер-міністар, дзе прэзыдэнт і ці мае ён рэальную ўладу.
Парыж і Бэрлін падрыхтавалі санкцыі ў дачыненьні да Расеі з прычыны атручваньня Аляксея Навальнага. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністэрстваў замежных спраў Францыі і Нямеччыны.
Агенцтва Інтэрфакс, спасылаючыся на інфармаваную крыніцу, паведаміла, што ўнясеньне Сьвятланы Ціханоўскай у базу вышуку МУС РФ — тэхнічны аспэкт узаемадзеяньня саюзных дзяржаваў.
Улады Літвы заблякавалі вылучэньне фінансаваньня Беларусі ў рамках праграмы Эўразьвязу па трансьмежавым супрацоўніцтве.
Суседзі аднаго з затрыманых расказалі Свабодзе, як гэта адбываецца.
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк атрымаў копію ліста да найвышэйшых вайсковых кіраўнікоў Беларусі ад групы дэпутатаў Эўрапарлямэнту ў складзе 25 чалавек.
Пра вынікі сустрэчы Ціханоўскай з Мэркель і пра параўнаньне пратэстаў у Беларусі і Кіргізстане аглядальнік «Настоящего времени» Цімур Алеўскі пагутарыў з Паўлам Латушкам, былым дыпляматам і міністрам культуры, чальцом прэзыдыюму Каардынацыйнай рады
Да арыштаванага блогера Эдуарда Пальчыса не пускаюць адвакатку Марыю Колесаву-Гудзіліну, зь якой у яго падпісаная дамова. Пра гэта напісала жонка арыштаванага Вікторыя Пальчыс.
Пасьля выступу ў Бундэстагу Сьвятлана Ціханоўская дала прэсавую канфэрэнцыю.
Міжведамасную камісію, якая возьме на сябе вывучэньне скаргаў людзей, якіх зьбівалі і зь якіх зьдзекаваліся сілавікі, узначаліў намесьнік генэральнага пракурора Дзьмітрый Гара, піша «Наша Ніва».
Якія палітычныя вынікі сустрэчы Ціханоўскай і Мэркель? Ад чаго залежыць пашырэньне санкцыяў? Ці патэлефануе Мэркель Лукашэнку яшчэ раз?
Прэсавы сакратар расейскага лідэра адзначыў, што Сьвятлана Ціханоўская не знаходзіцца ў Беларусі, «наўрад ці можна сказаць, што яна неяк ўдзельнічае ў жыцьці» краіны, цытуе Сяргея Пяскова ТАСС.
Сьвятлана Ціханоўская 7 кастрычніка праводзіць прэс-канфэрэнцыю ў Бэрліне.
Кіраўнік Беларускага саюзу журналістаў, палітычны аглядальнік «Белтэлерадыёкампаніі» Андрэй Крывашэеў выказаўся наконт таго, што ў некаторых навіновых сюжэтах на БТ Літву, Польшчу і Ўкраіну падпісвалі савецкімі назвамі.
Больш за 800 музыкаў, мастакоў, актораў, выкладчыкаў, рэжысэраў, літаратараў і іншых дзеячоў і актывістаў падпісалі Адкрыты ліст з патрабаваньнямі перагледзець вынікі прэзыдэнцкіх выбараў.
Святлана Ціханоўская празь відэасувязь выступіла са зваротам у Нацыянальнай асамблеі Францыі, паведамляе яе тэлеграм-канал.
Віцэ-канцлер і міністар фінансаў Нямеччыны Оляф Шольц выказаў павагу беларускаму народу і асабіста Сьвятлане Ціханоўскай падчассустрэчы зь ёю ў Бэрліне 7 кастрычніка.
Вядомыя беларускія спартоўцы напісалі ліст у Міжнародны алімпійскі камітэт, у якім папрасілі зьвярнуць увагу на дыскрымінацыю па палітычных матывах 22 беларускіх атлетаў на фоне пратэстаў.
Павал Латушка і Вольга Кавалькова ўзялі ўдзел у онлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дыяспар ЗША, Нямеччыны, Францыі, Ізраіля, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Аўстраліі і іншых краін, паведамляе ТГ-канал Каардынацыйнай рады.
Дэпутаты Жагорку Кенеша (парлямэнту) Кіргізстану выбралі Мыктыбека Абдылдаева новым сьпікерам, паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода. Папярэдні сьпікер Дастан Джумабекаў падаў у адстаўку.
Амбасадар Латвіі Эйнарс Сэманіс і амбасадар Эстоніі Мэрыке Кокаеў адкліканыя зь Беларусі ў свае сталіцы для кансультацый, у найбліжэйшыя дні яны пакінуць Менск. Пра гэта Tut.by паведамілі інфармаваныя крыніцы.
Некалькі гадзін таму зь дзьвярэй жодзінскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшаў Піліп Заранкін — сын кіраўніка Віцебску Вадзіма Заранкіна.
Чэмпіёнку сьвету ў фрыстайле, найлепшую спартоўку Беларусі 2019 году Аляксандру Раманоўскую кіраўніцтва Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі вывела з нацыянальнай зборнай. Фармальнай падставай сталі «прагулы».
Работнікі прадпрыемства «Нафтан» запісалі відэазварот у падтрымку беларусаў. Зварот апублікаваў партал Tut.by.
Упраўленьне ўнутраных спраў Менскага райвыканкаму абскардзіла рашэньне раённага суду адносна назіральніка Кірыла Аношкі. Аднак Менскі абласны суд 6 кастрычніка таксама апраўдаў назіральніка.
7 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна з днём народзінаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Лукашэнкі.
Паводле Ціханоўскай, Мэркель выказала захапленьне беларускімі жанчынамі і цікавасьць да лёсу палітвязьняў. Ціханоўская і Мэркель абмеркавалі магчымасьць міжнароднага пасярэдніцтва ва ўнутрыбеларускім дыялёгу
Санкцыі ЭЗ супраць беларускіх чыноўнікаў — гэта толькі першы крок, заявіў генэральны сакратар партыі ХДС / ХСС канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель Паўль Земяк у інтэрвію выданьню Die Welt.
Парлямэнт Кіргізстану абраў новага прэм’ер-міністра Садыра Джапарава.
У Ютуб-канале былога кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі сёньня зьявіўся відэазапіс звароту кіраўніцы выбарчага штабу Бабарыкі Марыі Калесьнікавай, зьняты яшчэ да яе арышту 8 верасьня.
Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) перадала ўчора ўраду Нямеччыны сваю справаздачу аб працы ў сувязі з запытам аб тэхнічнай дапамозе ў сувязі з атручэньнем Аляксея Навальнага 20 жніўня 2020 году.
Сьвятлана Ціханоўская 6 кастрычніка сустрэлася з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.
Міністар энэргетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас заклікае Эўракамісію прыкласьці ўсе намаганьні дзеля таго, каб заплянаваны на лістапад увод у эксплюатацыю Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы быў адкладзены.
Парлямэнт Кіргізстану зьбярэцца ў сераду, каб разгледзець кандыдатуры ад апазыцыйных партый на пасаду выканаўцы абавязкаў кіраўніка ўраду, заявіў у аўторак віцэ-сьпікер парлямэнту Кіргізстану Мірлан Бакір, інфармуе Інтэрфакс.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба заявіў, што Ўкраіна далучыцца да эўрапейскіх санкцый супраць Беларусі.
Паводле ЭЗ, тэхнічныя характарыстыкі дронаў не дазваляюць выкарыстоўваць іх для высвятленьня асобы.
Навальны тады яшчэ нават ня мог гаварыць.
Ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы за 2020 год сталі прафэсар Оксфардзкага ўнівэрсытэту Роджэр Пэнроўз, нямецкі вучоны Рэйнхард Генцэль, які працуе ў ЗША, і амэрыканскі фізык Андрэа Гез.
Беларускі народ больш ня будзе трываць тую палітыку, якая была раней. Такую думку выказаў прэзыдэнт Украіны ў інтэрвію Politico.
Спартоўку Беларусі 2019 году, чэмпіёнку сьвету ў фрыстайле Аляксандру Раманоўскую звольнілі за прагулы. Інфармацыю Tut.by пацьвердзіў галоўны трэнэр нацыянальнай каманды Мікалай Казека.
Рэйтынгавае агенцтва S&P пацьвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя сувэрэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валютах на ўзроўні В.
Цэнтральная выбарчая камісія Кіргізстану анулявала вынікі выбараў у парлямэнт — пасьля масавых акцый пратэсту, удзельнікі якіх у ноч на аўторак захапілі будынак парлямэнту і адміністрацыі прэзыдэнта ў Бішкеку.
Сьвятлана Ціханоўская мяркуе, што беларусы ня стануць настойваць на прыцягненьні Аляксандра Лукашэнкі да крымінальнай адказнасьці ў выпадку яго добраахвотнага сыходу з пасады.
Эўрапейскі зьвяз дамагаецца ад беларускіх уладаў спыненьня рэпрэсій супраць насельніцтва і пакараньня вінаватых у іх, а таксама пачатку дыялёгу з апазыцыяй пры магчымым садзейнічаньні з боку АБСЭ, інфармуе «Інтэрфакс».
12 жніўня жыхары Лебедзева разам з дэпутатам несьлі калектыўную заяву старшыні сельскага выканкаму. Але іх жорстка пабілі і затрымалі. Тое зьбіцьцё дагэтуль не разгледжана, а дэпутата мясцовага савету Аляксандра Грымаця ўжо абвінавацілі ў двух правапарушэньнях.
Загрузіць яшчэ